Авторизация
 

Свята добрага настрою ў дзень горада ў Міёрах

 Больш фота глядзіце ў нашых альбомах груп ВК і ОК

Святам добрага настрою дзень горада ў Міёрах назвалі нездарма. Гучыць музыка са сцэны, плыве водар салодкай ваты ў паветры, даносіцца дзіцячы смех з батутаў, навокал усмешкі і радасныя прывітанні. І сыплецца па-восеньску дробны дождж. Але на гэта ёсць парасоны.

 Прыгажосць краю ў яго людзях

УРАЧЫСТАЕ адкрыццё свята вершаванымі радкамі распачалі самыя маленькія міярчане. Да іх далучылася моладзь і салісткі калектыву “Азярніцы”.


Міёрам – 505 год. І наперадзе яшчэ шмат. Райцэнтр прыгажэе, становіцца больш утульным і камфортным. Прымае пацыентаў новая бальніца, закончылі праектаваць паліклініку, пачалі распрацоўваць праект дзіцячага садка. У лістападзе плануюць запусціць лінію на металапракатным заводзе. Пра развіццё горада гаварыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Віншуючы міярчан са святам, пажадаў добрага настрою, незалежна ад надвор’я. Заўважыў, што, згодна з народнай прыкметай, дождж – да багацця.


 АБ прыгажосці краю мяркуюць па маляўнічых пейзажах, па працавітых і таленавітых людзях. Міёршчына багатая і адным, і другім. Кіраўнік раёна ўручыў узнагароды за высокія дасягненні ў сферы культуры. Сярод клубных устаноў лепшым назвалі Міёрскі раённы Дом культуры, з ліку бібліятэк – Міёрскую дзіцячую. Лепшы самадзейны калектыў народнай творчасці – “Эліксір” з Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Паташнянскі сельскі клуб адзначылі за арганізацыю платных паслуг. Узнагароду за асабісты ўклад у развіццё культуры атрымала рэжысёр тэатра мініяцюр “Свае хлопцы” Міёрскага РДК Вольга Борская. Кіраўнік клуба майстроў “Святліца” Алена  Батарчук – лепшы клубны работнік. З кагорты настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў вылучылі Жанну Каськевіч. У намінацыі “Вернасць прафесіі” адзначылі дырэктара Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі Алу Скавародка. Метадыст РДК Дар’я Шук перамагла ў намінацыі “Творчая асоба”. Падзяку старшыня райвыканкама аб’явіў творчым калектывам аддзела па адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і райбальніцы.


Цырымонію ўзнагароджвання прадоўжыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін. Адзначыў пераможцаў раённага агляду мастацкай творчасці. Лепшыя вакальныя гурты, салістаў, чытальнікаў, рэжысёраў. Да прыкладу, у Язненскага СДК першыя месцы адразу па шасці намінацыях, у аддзела па адукацыі – сем перамог.


ВЫНІКІ спаборніцтва сярод маладых механізатараў на пасяўной падвяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Пераможцамі сталі Аляксей Мароз з філіяла “Павяцце” СУП “Чэрасы” і Іван Талапіла з ААТ “Папшулі”. У мінулым годзе Іван быў лепшым у падрыхтоўцы глебы, сёлета першае месца прысудзілі ў намінацыі “Сяўба”.

 Праз пакаленні праносім любоў да міёрскай зямлі

АСАЛОДА дзяцінства, непаўторнасць юнацтва, поспехі маладосці, мудрасць сталасці – на кожным этапе жыцця з табой родны горад. З пясочніцамі ў дварах і цёплай азёрнай вадой, з усмешкамі прахожых і стракатымі кветкамі ў дварах, са знаёмымі вуліцамі, з зелянінай паркаў і алей. Невялікі, ціхі, утульны. Твой. У кожным узросце знаходзіш тут штосьці дарагое. Пра адметнасці Міёр і любоў да свайго гарадка гаварылі вядучыя святочнага канцэрта. Нібы пісалі расповяд даўжынёй у жыццё.


Утульным для дзяцінства назвалі гарадок Паша Дзям’янаў і Саша Васіна. Іх падтрымалі артысты. Віка Савейка, Аліна Федуковіч, Данііл Астукевіч, Арцём Карандзей – юныя зорачкі, якія разгараюцца ўсё ярчэй.


“Паглядзі, якія прынцэсы зараз на сцэну выйдуць,” – пачулася з глядацкіх радоў. Так гаварылі пра вакальны гурт “Бэмс”. Жвавыя маленькія артысткі весела спявалі пра “деток-конфеток” і, напэўна, выклікалі сімпатыі ўсіх гледачоў.


МОЛАДЗЬ прадстаўлялі Яўген Волкаў і Яна Шмарлоўская. Гэты песенна-танцавальны блок адметны прыгожымі галасамі, новымі імёнамі. Упершыню спяваў пад гітару на міёрскай сцэне Ілья Пашковіч. Рады былі сустрэчы з салісткамі Аляксандрай Пашкоўскай, Дар’яй Шук, танцавальнымі калектывамі дзіцячай школы мастацтваў. Запомніўся рамантычны дуэт Ігара Мятлы і Ірыны Гаўрыльчык. Эфектны нумар атрымаўся ў Яўгеніі Шук і маладзёжнага саставу тэатра мініяцюр “Свае хлопцы”.


Прыемныя сюрпрызы працягваліся. Наступная пара вядучых – Уладзіслаў Кашкур і Наталля Будзько. Актыўная, дзейныя, упэўненыя. Такія, якой павінна быць пара, што прыходзіць на змену юнацтву. Калі папаўняецца скарбонка жыццёвага вопыту, а наперадзе шмат магчымасцей для самаразвіцця. Творчыя пошукі не спыняюцца ў артыстаў. У новым саставе выступіў народны ансамбль песні “Мёрыца”. Нотку экзотыкі дадало выступленне калектыву “Фазійя”. Падтрымлівалі апладысментамі салістак Святлану Бакевіч і Святлану Ішчук, “Дзісенчукоў” і “Азярніцы”.


МАРЫЦЬ і імкнуцца, дзейнічаць і паспяваць трэба і можна ў любую пару свайго жыцця. Весці канцэртную праграму прадоўжылі Уладзімір Пашковіч і Вольга Масальская. Прадстаўлялі артыстаў, якім узрост толькі на руку. Умеюць здзівіць новымі вобразамі і падбадзёрыць вясёлай песняй Лада Сушко, Тамара Якімёнак, мужчынская вакальная група Паташнянскага сельскага клуба. Юныя мадэлі з тэатра авангарднай моды выступілі з паказам шаляў, якія стварылі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.


Творчы запал не ведае ўзроставых рамак. Яшчэ адно сведчанне таму – сямейнае трыа Астукевічаў. Антон Баляслававіч, Аляксей Антонавіч і Данііл завяршылі святочны канцэрт песняй пра родную зямлю, якая падорана лёсам на шчасце. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта