Авторизация
 

На семінары ў Міёрах абмяркоўвалі стратэгіі развіцця раёна

 Тэма ўстойлівага развіцця ўсё больш актуальная ў наш час. На мінулым тыдні ў райвыканкаме яе абмеркавалі ўдзельнікі праекта па дасягненні такой мэты на мясцовым узроўні. Падрабязней спыніліся, на што варта звярнуць увагу ў працэсе распрацоўкі стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна. 

 На ўводны семінар па рэалізацыі сумеснага з “Аховай птушак Бацькаўшчыны” і Латвійскім сельскім форумам праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”, які фінансуе Еўрапейскі саюз, сабраліся прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, зацікаўленыя ў будучыні малой радзімы мясцовыя актывісты, эксперты і практыкі з іншых рэгіёнаў, журналісты. Для іх старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў правёў завочную экскурсію па Міёршчыне, ахарактарызаваў яе геаграфічнае размяшчэнне, прыродныя рэсурсы, падзяліўся ідэямі сучасных праектаў. Яркім дадаткам да вуснай прэзентацыі стаў відэафільм.

 Ігар Валер’евіч зацікаўлены развіваць раён у гарманічным суіснаванні з прыродай. Аднак у прадстаўнікоў з іншых беларускіх рэгіёнаў, задзейнічаных у сферы турызму, узніклі пытанні наконт металапракатнага завода. Ці ўпісваецца гэты лакаматыў, які забяспечыць Міёршчыне рух наперад, у мясцовую экалогію – цікавіліся яны. Старшыня запэўніў, што ўздзеянне завода на навакольнае асяроддзе максімальна зніжана за кошт сучаснай высокатэхналагічнай вытворчасці. Вікіды ў атмасферу будуць мінімальныя, прадугледжаны спецыяльныя фільтры. І ніякіх сцёкаў, уся вада пойдзе ў замкнуты цыкл. Развіваючы прамысловасць, кіраўніцтва імкнецца да паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва, а таксама захавання ўнікальнага прыроднага багацця, каб пакінуць у спадчыну дзецям і ўнукам.


 І дырэктара грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандра Вінчэўскага вабіць ўнікальная міёрская прырода. У захапленні ад яе і Еўрапейскі саюз, які не абмінуў увагай заяўку Міёрскага райвыканкама і выдзеліў спонсарскую дапамогу ў амаль мільён еўра на падтрымку каштоўных рэсурсаў. Як сцвярджае Аляксандр, праект паслужыць каталізатарам для далучэння новых інвестыцый. Адна з прыярытэтных сфер – турызм. Ён павінен стаць свайго роду візітнай карткай раёна.


Міёрскі раён першы ў Беларусі зарэгістраваў сваім сімвалам птушку. Гэта быў лебедзь-шыпун, стылізаваная выява якога пакладзена ў аснову герба горада. З мясцовасцю атаясамліваюцца і жураўлі. Яны нямала дзе спыняюцца ў Беларусі, але паназіраць за імі арнітолагі перш за ўсё скіруюць на Міёршчыну. Асацыяцыю з нашым краем жураўлёў і журавін трэба падтрымліваць і развіваць. Тэматычны брэндавы фестываль эксперты лічаць эканамічным рухавіком. Ідэя новая, самабытная, што надзвычай цэніцца ў бізнесасяродку. На гэтым можна добра зарабляць.


Менеджар праекта, вядомы ў Беларусі эксперт па пытаннях устойлівага развіцця на рэгіянальным і мясцовым узроўнях, аўтар шматлікіх тэматычных публікацый, кандыдат эканамічных навук Алег Сівагракаў заўважыў: прырода дапаможа нам жыць лепш, а мы павінны захаваць яе. Лозунг праекта “Думаем глабальна – дзейнічаем лакальна” ўзяты за аснову канцэпцыі ўстойлівага развіцця, у якой тры асноўныя кампаненты: прыродны, эканамічны і сацыяльны.


Алег Уладзіміравіч звярнуў увагу, што рэалізуецца праект не на пустым месцы. У Беларусі цэлая гісторыя такога руху, якая зарадзілася, дарэчы, у Дзісенскім краі. Яго прадстаўнікі сумесна з беларускімі і замежнымі экспертамі аднымі з першых у нашай краіне распрацавалі мясцовую стратэгію ўстойлівага развіцця. Яшчэ ў 2000-х гадах яе мэта заключалася ў павышэнні якасці жыцця людзей, захаванні прыроднага асяродку і культурнай спадчыны. Тады яна натхніла дзейнічаць многія гарады. Паралельна з Дзісенскай распрацоўвалася стратэгія ўстойлівага развіцця Мінска. З той пары іх надрукавана вялікая колькасць. Многія ў працэсе распрацоўкі.


Згодна з нашым праектам, на рэалізацыю якога адведзены тры гады, у раёне адбудзецца нямала перамен. Для пашырэння сферы турыстычных паслуг падоўжацца экалагічныя сцежкі на балота, пабудуюцца вышкі для назірання за жураўлямі. У планах добраўпарадкаваць зоны адпачынку ля водных аб’ектаў, спартыўныя пляцоўкі. Для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання будзе набыты аўтамабіль “хуткай дапамогі”. Аднак перш за ўсё перамен чакаюць у свядомасці мясцовых жыхароў. Як вобразна патлумачыў эксперт, ім не дадуць рыбу, каб проста наеліся і зноў адчулі сябе галоднымі, а прапануюць вуду, каб навучыліся вудзіць самастойна і адчуваць свой патэнцыял. Менавіта ў чалавечы капітал перш за ўсё скіраваны інвестыцыі Еўрасаюза.


Напачатку стаіць задача адукоўвацца, актыўна павышаць кампетэнцыю па тэматычных пытаннях. У відэазвароце партнёр праекта Алекс Адлерэ звярнуў увагу, што Латвійскі Сельскі форум ужо на працягу 12 гадоў сумесна з прадпрымальнікамі, вясковымі ініцыятарамі шукае новыя формы і падыходы для развіцця сельскай мясцовасці. Напрацаваны практычны вопыт, назапашаны веды, чым з задавальненнем падзеляцца з беларусамі. Паездкі ў суседнюю краіну запланаваны ў першую чаргу.


Далейшае развіццё рэгіёна немагчыма без распрацоўкі пэўнай стратэгіі, нягледзячы на тое, што ў раёне рэалізуюць свае планы ў пэўных сферах дзейнасці і па накірунках. Як толькі зацвердзяць яе, пачнуць пакрокава выконваць. Запрашаюць і ўсіх зацікаўленых жыхароў раёна ўключацца ў стварэнне сваёй перспектыўнай будучыні і малой радзімы. Мадэратар мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька нагадала пра конкурс ініцыятыў, які аб’явяць у рамках праекта. На яго прадугледжана 200 тысяч еўра: на два міні-праекты – па 60 тысяч еўра, на восем -- па 10 тысяч. Якасна прыпаднесеныя, развітыя і даказаныя ідэі маюць рэальны шанц рэалізавацца.


У вялікім турыстычным патэнцыяле Міёршчыны пераканаліся госці падчас экскурсіі ў музей мясцовага краязнаўцы Вітольда Ермалёнка і па экалагічнай сцежцы “Азяраўкі-Ельня”. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта