Авторизация
 

У час паездак па Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ствараць вытворчасці з высокай доляй дабаўленай вартасці. Ён даў Віцебшчыне год для выхаду сельскай гаспадаркі на рэнтабельную работу. Новае патрабаванне  аб забеспячэнні ў 2012 г. 100%-най глыбіні перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі агучана ў час паездкі 21 ліпеня ў Верхнядзвінскі раён, дзе кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”. А гэтаму папярэднічала сустрэча і гутарка Прэзідэнта на міёрскім беразе Дзвіны з будаўнікамі маста, кіраўнікамі аграпрамысловага комплексу, старшынёй райвыканкама І. В. Кузняцовым.

 

Прэзідэнт праляцеў над нашым раёнам на верталёце, у яго засталіся станоўчыя ўражанні ад парадку на зямлі і вырашчанага ўраджаю. Хлеб ёсць, цяпер яго трэба ўбраць. Нягледзячы на капрызы надвор’я, трэба забяспечыць такія тэмпы жніва, каб абмалаціць усе збожжавыя да 10-15 жніўня. Чым раней будзе гэта зроблена, тым лепш, бо прыспешваюць іншыя работы.

 

У Верхнядзвінску асноўнай тэматыкай рабочага дня кіраўніка дзяржавы сталі сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі малака і вытворчасці высакаякаснай канкурэнтназдольнай прадукцыі. У першую чаргу гэта сыры, іншыя вырабы 22 найменняў, якія сертыфікаваны на аснове міжнародных стандартаў. Тут рэалізуецца інвестыцыйны праект па будаўніцтву цэха па перапрацоўцы сыроваткі з праектнай магутнасцю 200 тон у суткі. Атрымана першая прадукцыя.

 

Міністр сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы расказаў кіраўніку дзяржавы аб стварэнні нацыянальнай малочнай кампаніі. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец далажыў Прэзідэнту аб дзейнасці мясцовага канцэрна “Мяса-малочныя прадукты”. За два з палавінай гады ў мадэрнізацыю і пераўзбраенне малаказаводаў і мясакамбінатаў укладзена 350 млрд. рублёў. Поўнасцю гэта работа будзе завершана ў 2012-ым.

 

Да візіту кіраўніка дзяржавы была падрыхтавана выстава прадукцыі не толькі Верхнядзвінскага масласырзавода, але і ўсёй мяса-малочнай галіны. Свае вырабы на ёй прадэманстраваў і наш Міёрскі мясакамбінат. З кіраўніком дзяржавы ішла размова аб яго мадэрнізацыі. Адобраны намаганні ў напрамку маркетынгу, стварэння сучаснай упакоўкі, удасканалення падачы і рэкламавання прадукцыі.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта