Авторизация
 

Па вуліцы Лермантава ў Міёрах узводзіцца 40-кватэрны дом

 Будаўнікі ПМК-55 узводзяць 40-кватэрны жылы дом у райцэнтры па вуліцы Лермантава, 29. – Катлаванам пачалі займацца 22 красавіка, – уводзіць у курс  спраў прараб Аляксандр Рубанік. – Цяпер заканчваем нулявы цыкл,  а гэта ўладкаванне падвальнай часткі і фундамента. Манціруюць блокі, устанаўліваюць перамычкі і ўкладваюць пліты перакрыццяў калектывы бетоншчыкаў Івана Юхно і Мікалая Гагалінскага. Следам за імі яшчэ два звяны займаюцца апалубкай і заліваюць бетонам маналітныя ўчасткі.


Штодзень на аб’екце занята па 20 і больш чалавек, задзейнічаны два аўтакраны, экскаватар, бульдозер і пагрузчык “Амкадор”. Самазвалы падвозяць грунт для вертыкальнай планіроўкі. Каардынуе ўзаемадзеянне гэтых  сіл і сродкаў майстар Вольга Пліско . Ураджэнка Узмён нядаўна прыступіла да самастойнай работы ў ПМК па размеркаванні пасля заканчэння каледжа.


Генеральным падрадчыкам аб’екта выступае наш трэст “Полацксельбуд”. У вядзенні работ дапамагаюць субпадрадныя арганізацыі. Фірма “Вентмантаж” займаецца каналізацыяй, цеплатрасу па полі вядзе Лепельскае ПМС, а міёрскія меліяратары зрабілі калодзежы ліўневай і бытавой каналізацыі.


Здача дома навасёлам па цяперашніх скарочаных нарматывах прадугледжана ў снежні.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта