Авторизация
 

Перадпускавое паскарэнне на Міёрскім металапракатным заводзе

 На ўзвядзенні Міёрскага металапракатнага завода нарастае тэмп будаўніча-мантажных работ: цяпер штодзень імі займаецца каля 700 чалавек. Хаця від дзейнасці памяняўся, па большасці займаюцца трубаправодамі, затым настане чарга кабеляў. Пераважна людзі заняты ў памяшканнях, таму знешнія пераўтварэнні не надта відавочныя. 

І пры гэтым аўтамабілі-міксеры пастаянна падвозяць раствор: у будынку водападрыхтоўкі ідзе бетаніраванне рэзервуараў, заліваецца падлога ў лістапракатным цэху. На ўчастках, якія дасягнулі патрэбнай трываласці, адразу распачынаецца мантаж тэхналагічнага абсталявання.

Як ацэньвае сітуацыю генеральны дырэктар Пётр ШЫМУКОВІЧ?
– За красавік забяспечаны значныя зрухі па ўзвядзенні памяшканняў для вентыляцыйных і электратэхнічных патрэб. Хаця яны і называюцца не надта салідна – прыбудаваныя, нярэдка гэта трохпавярховыя, з улікам падвалаў, збудаванні. Падцягваем дапаможныя ўчасткі. Напрыклад, ідзе мантаж кампрэсараў.


З дня на дзень кіруючыя работнікі будучага прадпрыемства пераселяцца ў новы адміністрацыйны будынак на тэрыторыі завода. Аддзелка памяшканняў у ім закончана, ідзе ўборка. Штаб набліжаецца да вытворчасці, што асабліва паказальна.
Увогуле, ММПЗ – гэта тры комплексы пускавых аб’ектаў. Першы – галоўная паніжальная падстанцыя. Яна закончана, у чэрвені на ёй пачынаем пусканаладачныя работы.
На чарзе – пуск комплексу па падачы прыроднага газу.


Нарэшце, сам завод у цэлым. Да ліпеня і тут асноўныя будаўніча-мантажныя работы плануем закончыць. Чыгуначнікі ўжо адсыпалі знешняе палатно, устанавілі стрэлкі, завозяць шчэбень непасрэдна ў цэх, хутка на яго лягуць пастаянныя рэйкі. Зманціравана дзесяць каўпаковых печаў, ідзе іх абвязка трубаправодамі. Вядзём работы на іншых лініях. Заканчваем механічны і электратэхнічны мантаж стана халоднай пракаткі RСМ, каб стварыць умовы для пачатку пусканаладкі.


Справа няпростая, бо патрэбна 145 вагонаў спецыяльнага гарачакатанага металу ў рулонах – падкату. Нашы спецыялісты ўжо цяпер вырашаюць усе пытанні пошуку вытворцаў, цаны і якасці сыравіны з улікам магчымасцей перапрацоўкі на нашым абсталяванні, яе дастаўкі. Па ўсіх пазіцыях вядуцца перамовы і з будучымі спажыўцамі белай бляхі.


Адначасова ўкамплектоўваем і рыхтуем калектыў завода. Другі месяц працягваецца вучоба аператараў стана халоднай пракаткі на падобным абсталяванні ў Магнітагорску. Гэтыя рабочыя вернуцца ў пачатку чэрвеня, будуць адаптавацца да мясцовых умоў і новых механізмаў. А ў Магнітагорск паедзе другая група.


Літаральна праз некалькі дзён накіроўваем на вучобу ў Германію інжынераў, спецыялістаў па электратэхніцы і аўтаматыцы.
З набліжэннем пуску прадпрыемства спраў і клопатаў толькі более.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй ММПЗ. Яно зроблена ў канцы красавіка.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта