Авторизация
 

Міёршчыну з рабочым візітам наведаў Прэм’ер-міністра РБ Ігар ПЕТРЫШЭНКА

 Міёршчыну з рабочым візітам у мінулую сераду наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар ПЕТРЫШЭНКА.
З кіраўніцтвам райвыканкама і Віцебскага аблвыканкама абмеркаваў пытанні развіцця сацыяльнай сферы і рэгіёну. Правёў прыём грамадзян. 

Кожнаму з трох узнятых пытанняў Ігар Віктаравіч надаў часу і ўвагі. Ветэраны працы, грамадскія актывісты Раіса Парфёненка і Часлаў Кашкур завіталі на прыём, каб падзякаваць за дабудаваную за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў цэнтральную раённую бальніцу. Яе падраздзяленні цяпер знаходзяцца на адной тэрыторыі, што зручна для медперсаналу і пацыентаў. Медабсталяванне па апошнім слове тэхнікі. Сюды на працу з большай ахвотай сталі прыязджаць выпускнікі медустаноў, а гэта непасрэдным чынам спрыяе паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Тым часам наспела неабходнасць у новай райпаліклініцы, каб на вышэйшым узроўні аказваць і амбулаторную дапамогу. У раёне каля 20 тысяч насельніцтва, у тым ліку амаль 7 тысяч пенсіянераў. Больш за 1,1 тысячы дасягнулі 80-гадовага рубяжу і старэй. Для лепшай даступнасці паслуг на месцы важна, каб бальніца і паліклініка існавалі ў комплексе, адпавядалі павевам сучаснасці. Хоць рашэнне аб будаўніцтве ўжо прынята на рэспубліканскім узроўні, міярчане хацелі ўпэўніцца, што адтэрміноўкі не будзе.


Нагод для хваляванняў няма: побач з бальніцай з’явіцца трохпавярховы будынак, узвядзенне якога ўключана ў інвестыцыйную праграму на бліжэйшыя гады. Да 1 ліпеня падрыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю. Ажыццявіць задуманае дапаможа “Полацксельбуд”, сіламі якога будавалася бальніца.


Наступная на прыёме жыхарка райцэнтра. Шмат гадоў носіць у сабе крыўду па зямельным пытанні. Суседскія недамоўкі давялі да судовых спраў. Рашэнне вынесена не на карысць заяўніцы, з чым яна не згодная.


З Наваполацка на прыём не прыехалі, але па папярэднім запісе можна меркаваць, што калектыўны зварот закранае важную для нашай краіны тэму трансляцыі небяспечных расійскіх тэлеканалаў, якія рэкламуюць экстрасэнсаў. Многія гледачы міжволі сталі іх ахвярамі.
Увяла ў курс спраў уласны карэспандэнт газеты “СБ. Беларусь сегодня” па Віцебскай вобласці Алена Бегунова. Яна займалася журналісцкім расследаваннем праблемы. Сутнасць тэлемахлярства простая: пры дапамозе сучасных псіхаметодык вядучыя на адлегласці падпарадкоўваюць гледача сваёй волі. Спачатку выманьваюць грошы, пасля падштурхоўваюць да самазабойства. Толькі ў Віцебскай вобласці больш за дзясятак абсалютна здаровых людзей трапілі да псіхіятра. Прааналізаваўшы сітуацыю, Міністэрства інфармацыі забараніла трансліраваць перадачы скандальна вядомага рэсурсу. Аднак доступ да іх праз правайдараў яшчэ магчымы.


Намеснік Прэм’ер-міністра ўзяў пытанне на кантроль. Стаіць задача абмежаваць шырокае інфармацыйнае поле ў нашай краіне. Пра падобнае махлярства неабходна папярэджваць часцей, каб не натрапілі на небяспечную вуду іншыя.


Пасля прыёму грамадзян Ігар Петрышэнка пазнаёміўся з развіццём сацыяльнай сферы ў раёне. Перш-наперш прааналізаваў умовы лячэння ў цэнтральнай раённай бальніцы, дзе пасля наваселля значна павялічыліся аб’ёмы аказання меддапамогі. Пасля ацэнкі сітуацыі ў паліклініцы, сярэдняй школе № 3 імя Я. Томкі і дзіцячым садку № 1 былі абмеркаваны пытанні рамонту і мадэрнізацыі будынкаў. Дадзены даручэнні па тэрмінах выканання работ.


Па дарозе на будучы завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі Ігар Віктаравіч пацікавіўся ўтрыманнем жывёлы на ферме “Пячонкі” райаграсэрвіса. Пасля прааналізаваў тэмп работ на будаўнічай пляцоўцы прамысловага гіганта. Прадпрыемства ўжо да канца года плануе даць першую прадукцыю, тут створаць каля 500 працоўных месц. З інвестарамі ёсць дамова пра будаўніцтва ў раёне за кошт іх сродкаў нямецкага кардыяцэнтра. Распрацоўваецца праектная дакументацыя, пад рэалізацыю выдзелены зямельны ўчастак. Будзе прадстаўлены шырокі спектр медыцынскіх паслуг па лячэнні хвароб сэрца. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта