Авторизация
 

На Міёрскім металапракатным заводзе працуюць мантажнікі з РФ

 Прыклад таго, як стваральная праца аб’ядноўвае не толькі людзей, але і народы, —  будаўніцтва Міёрскага металапракатнага завода.

Генеральным падрадчыкам аб’екта на беларускай зямлі выступае расійскае ТАА “МетПрамБуд”. Мантажом тэхналагічнага абсталявання займаюцца тры падрадныя арганізацыі з Урала, Новакузнецка і Падмаскоўя. Чакаецца, што іх колькасць яшчэ павялічыцца ў бліжэйшы час.
Дахавыя работы праводзіў філіял расійскай фірмы з Падмаскоўя, зарэгістраваны ў Магілёве. Яго з поўным правам можна назваць сумесным.
Непасрэдна будаўнічыя работы выконваюць пераважна беларускія арганізацыі. Іх больш за дзясятак — узводзяць, бетаніруюць, манціруюць, пракладваюць правады, трубы, дарогі і рэйкі.


Такая ж сітуацыя з камплектаваннем калектыву. Спецыялістаў-пракатчыкаў запрашалі з рэгіёнаў Расіі, дзе металургія з’яўляецца вядучай галіной. Побач з імі будуць працаваць металаапрацоўшчыкі адпаведнай кваліфікацыі са Жлобіна, Мінска, Бабруйска, Гомеля і іншых беларускіх гарадоў. Атрад рабочых папаўняюць мясцовыя жыхары.

На здымку: Мантажнікі «ВостокМеталлургМонтаж» горада Першаўральска Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Па інфармацыі,
прадастаўленай генеральным
дырэктарам ММПЗ
Пятром ШЫМУКОВІЧАМ,
падрыхтаваў
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта