Авторизация
 

Больш за 650 чалавек штодня занята на будаўнічай пляцоўцы ММПЗ

 Больш за 650 чалавек штодня занята на будаўнічай пляцоўцы ММПЗ, аднак гэта не надта заўважна, бо рабочыя размеркаваны па мностве аб’ектаў. Застаецца ўсё менш спраў, якія праводзяць ніжэй за ўзровень зямлі, невыпадкова ў некаторыя дні заліваецца да 200 кубаметраў бетону. Працягваюцца ўстаноўка арматуры і апалубкі, мантаж металічных канструкцый. Пра змены, якія адбыліся ў сакавіку на самай вялікай будоўлі раёна, інфармуе генеральны дырэктар Пётр ШЫМУКОВІЧ.

— Асноўная ўвага па-ранейшаму надаецца галоўнаму лістапракатнаму цэху, — адзначае Пётр Мікалаевіч, — на першым на вытворчай лініі стане халоднай пракаткі RСМ механічны мантаж завершаны. Там нават на ніжніх ярусах пасвятлела, не толькі ад фарбы, але і замены часовага асвятлення на стацыянарнае. Што больш важна, мантажнікаў механічнай часткі замянілі мантажнікі-электрыкі. Пад кантролем нямецкага шэф-мантажніка, які прыбыў на мінулым тыдні, яны запаўняюць кабелямі латкі, каб пачаць іх раздзелку-расключку — злучэнне механізмаў з сілавымі лініямі і прыборамі кіравання. Справа адказная, бо правадоў не сотні, а тысячы, і кожны неабходна далучыць толькі да належачых яму кантактаў.


Паступова более каўпаковых печаў ВАF, там вельмі шмат трубаправодаў для прыроднага газу, іх зварка і мантаж павінны быць асабліва надзейнымі.


На стане карэкціроўкі таўшчыні ліста DСR даўно ўстаноўлены чатыры масіўныя станіны, кожная па 54 тоны. Яны ўжо злучаны ў адзінае цэлае, цяпер абрастаюць абсталяваннем.


Лінія ачысткі металічнага ліста ЕСL прыкметна падрасла, на ёй інтэнсіўна ідуць мантажныя работы. Гэтым займаюцца 37 чалавек з падраднай арганізацыі. За месяц узровень гатоўнасці павялічыўся з 5 да 40 працэнтаў.


Тэхналагічныя трубаправоды ў самым вялікім вытворчым памяшканні гатовы напалавіну, да канца мая ўсе яны павінны быць устаноўлены і звараны. Вызначыліся з падрадчыкамі, у пачатку красавіка яны пачнуць даводзіць да ладу бетонную падлогу. Паралельна займаемся прыбудовамі да лістапракатнага цэха.


Якая сітуацыя на іншых аб’ектах будоўлі?
— Работы вядуцца паўсюдна, пляцоўка для часовага захоўвання абсталявання і матэрыялаў пастаянна ачышчаецца і тут жа запаўняецца зноў, нават з’явілася пэўная праблема з вывазкай тары і ўпакоўкі. А цяпер канспектыўна і канкрэтна.


Эстакада для паветраных інжынерных сетак закончана, працягваецца ўкладка вонкавых.


Узводзім металічны каркас будынка водападрыхтоўкі. У маі ўсе 550 тон металаканструкцый зоймуць сваё месца.


Будынак энергацэнтра зманціраваны. Вывяраецца дакладнасць праведзеных аперацый. Працягваецца мантаж галоўнай паніжальнай электрападстанцыі і кампрэсараў, азотнай станцыі. А вадародная — гэта кантэйнер, які хутка і проста паставіць, калі прывязуць.
З адміністрацыйным корпусам крыху затрымаліся, займаемся фасадам і аддзелкай, пры гэтым некаторыя кабінеты хутка прымуць гаспадароў.
Больш за палову прадугледжаных праектам работ выканалі чыгуначнікі, цяпер яны ўстанаўліваюць стрэлкі на адводах. Наперадзе пракладка рэек непасрэдна ў цэхах для дастаўкі сыравіннага металу і вывазкі гатовай прадукцыі.


На складзе масла працуюць электрыкі. Там ніякага асаблівага абсталявання няма, усё будзе хутка закончана.
Цэнтральная майстэрня пакуль выкарыстоўваецца ў якасці склада. Калі вызваліцца, трэба будзе выраўняць падлогу і можна ўстанаўліваць станкі. Яны простыя металаапрацоўчыя, таму спецыяльнага падыходу не патрабуюць.


Працягваецца падрыхтоўка кадраў рабочых спецыяльнасцей. На гэтым тыдні група з дзевяці чалавек скіроўваецца ў Магнітагорск вучыцца кіраваць тэхналагічным абсталяваннем у якасці аператараў. Потым будуць яшчэ тры групы аператараў для працы на іншых участках.

Фота  Ігара МАТЭЛЕНКА.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта