Авторизация
 

Падвядзенне вынікаў прыёму грамадзян у Міёрах памочнікам Прэзідэнта

 Дарожныя праблемы, зямельныя супярэчнасці, стрымліваючыя фактары ў бізнесе — гэтыя і іншыя тэмы ўзнімалі грамадзяне на прыёме ў памочніка Прэзідэнта — інспектара па Віцебскай вобласці Віталя ВОВКА. Выязное мерапрыемства прайшло ў мінулы чацвер у Міёрскім райвыканкаме.

Размова з насельніцтвам расцягнулася на тры з паловай гадзіны. Абмеркаваць набалелае прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары. Прыехалі з Наваполацка, завіталі нават грамадзяне Кітая. Віталь Міхайлавіч дасканала разбіраўся ў кожнай сітуацыі.

Усіх абнадзеіў. Бадай толькі міярчаніну, які дагэтуль марыў вярнуць уклады ў ашчадбанку, нічога не паабяцаў. Грашовыя зберажэнні насельніцтва абясцэніліся ў выніку інфляцыйных працэсаў, якія развіваліся ў дзяржавах былога СССР пасля яго распаду. На першым этапе нязначныя кампенсацыі ў сувязі са стратамі па ўкладах савецкага перыяду выплачваліся. Цяпер гэта пытанне не разглядаецца.


 З чым пайшлі

Беларуска-кітайская кампанія «БелЛіненГруп» зарэгістравана ў райвыканкаме ў жніўні мінулага года. Яе ўвагу прыцягнуў Міёрскі льнозавод. Кампанія фінансуе падрыхтоўку абсталявання і тэхнікі да сезонных работ, а разлік прымае льновалакном. Справы на прадпрыемстве значна палепшыліся. Без гэтага супрацоўніцтва ўжо не мысліць будучыні завода яго кіраўнік Аляксандр Міхайлаў. Сумесныя планы вялікія, у іх ліку мадэрнізацыя і рэканструкцыя. Цяпер афармляюць ліцэнзію для экспарту льновалакна ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Да памочніка Прэзідэнта звярнуліся з просьбай паскорыць працэс.


Выслухаўшы партнёраў па бізнесе, Віталь Міхайлавіч прапанаваў дзяржаўны падыход да вырашэння праблемы. Неабходна заключыць інвестдагавор, дзе дакладна прапісаць аб'ём інвестыцый, тэрміны іх укладання, правы і абавязкі бакоў, улічыць інтарэсы краіны, прадпрыемства і кампаніі.


 Навапалачан па шляху ў Лявонпаль радуе толькі новы бетонны мост праз раку Волта. Участкі ад Даўгінава і вёскі Кіслякі ў вясенняе разводдзе ці дажджлівае надвор'е засмучаюць. Летам у вёску прыязджаюць дачнікі, з буйных гарадоў у бацькоўскія хаты вяртаюцца спадчыннікі. Камфортнага перамяшчэння заслугоўваюць і пастаянныя жыхары, якіх у вёсцы 59. Вырашаць праблему імкнуліся самастойна, падсыпаючы дарогу рэшткамі будаўнічых матэрыялаў, неаднойчы прасілі дапамогі ў кампетэнтных структур, але дагэтуль чакаюць абяцанага.
Начальнік ДРБУ-203 Ніна Пяткевіч не чула скарг ад вадзіцеляў і пасажыраў школьных і маршрутных аўтобусаў. Праезд па згаданых дарогах некамфортны, але магчымы. У планах рамонту не было, аднак падсыпку зрабіць могуць. Віталь Міхайлавіч прапанаваў умацаваць праблемныя ўчасткі друзам.


 Шкадуюць дачнікі, што зачынілі ў Лявонпалі магазін. Асабліва летам, калі наплыў народу, яго не хапае. Рады і летняму гандлю, які прапанаваў арганізаваць памочнік Прэзідэнта. А з праблемай зарастання берагавой лініі Заходняй Дзвіны будуць спраўляцца самастойна. Як заўважыў Віталь Міхайлавіч, парадак пачынаецца з намаганняў і жадання людзей зрабіць карыснае на агульны дабрабыт. І ў гэтых пытаннях неабходна раіцца з раённай уладай, якая накіруе памкненні сяльчан у правільнае рэчышча.


Гарадскія актывісты завастралі ўвагу на ўнікальных помніках архітэктуры ў Лявонпалі, якія не павінны прыходзіць у заняпад. Належнага клопату патрабуюць яны і ў Дзісне, пра што непакоіцца Наталля Астроўская. Некаторыя з будынкаў ужо знеслі, хаця былі патэнцыяльныя пакупнікі. У чарговы раз яна звярнула ўвагу на недахоп рабочых месц у самым маленькім гарадку Беларусі. Як дырэктар дызайнерскай кампаніі, працаўладкавала і землякоў, збіраецца адчыняць у Дзісне кафэ. Цікавых ідэй у арсенале Наталлі Фёдараўны нямала, на ўсё неабходны сродкі. Віталь Міхайлавіч парэкамендаваў распрацаваць бізнес-планы, абмеркаваць з мясцовай уладай і звярнуцца з просьбай да райвыканкама выступіць гарантам перад банкам для атрымання прадпрымальніцкай пазыкі.


Не думаў, не гадаў індывідуальны прадпрымальнік, калі аказваў транспартныя паслугі райспажыўтаварыству, што застанецца ні з чым. Арганізацыя абанкруцілася, не заплаціла. Памочнік Прэзідэнта параіў прадстаўніку праўлення разлічыцца з вадзіцелем прадуктамі, прычым па кошце на момант утварэння доўгу.


Вырашыцца праблема жыхароў дома па Камуністычнай, уласнік якога райаграсэрвіс. Арганізацыя ў бліжэйшы тэрмін павінна ліквідаваць прычыну працякання даху, а ў наступным капітальна адрамантаваць яго.


Пры падвядзенні вынікаў прыёму грамадзян Віталь Вовк адзначыў: праблем нямала, ёсць вельмі мудрагелістыя, некаторыя бяруць пачатак з савецкіх часоў, павінны былі вырашацца ў свой час праз суд. Цяпер важна кожнаму дапамагчы, зрабіць пэўныя вывады, каб падобнае не паўтаралі іншыя. Заўсёды радуюць людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія не толькі просяць, самі гатовы і імкнуцца змяніць усё да лепшага. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта