Авторизация
 

Міёры наведаў заказчык будаўніцтва міжраённага кардыялагічнага цэнтра

 У панядзелак Міёршчыну наведаў з рабочым візітам выканаўчы дырэктар эканамічнага дэпартамента нямецкай фірмы Klinikon GmbH Роланд Трэффц, якая выступае ў якасці заказчыка будаўніцтва міжраённага кардыялагічнага цэнтра. Мэта паездкі — выбраць пляцоўкі для будучых медыцынскіх устаноў. Размова ідзе пра зямельную плошчу непасрэдна для Цэнтра і санаторыя-прафілакторыя для рэабілітацыі праапераваных хворых прыкладна на 120 месц. 

Замежнага госця суправаджаў беларускі куратар будучага аб’екта Ігар Зелянкевіч, які не так даўно ўзначальваў Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. У якасці дарадцы выступаў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад нашага раёна Уладзімір Скавародка.
Прадстаўнічую дэлегацыю і суправаджаючую перакладчыцу прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Пасля ўдакладнення асаблівасцей і прапаноў па будучых аб’ектах удзельнікі сустрэчы скіраваліся ў мясціны, якія яны могуць заняць. Так, для кардыялагічнага цэнтра прапануюцца пустуючыя цяпер угоддзі ў межах райцэнтра па левым  баку вуліцы Верхнядзвінскай, што непасрэдна прымыкаюць да тэрыторыі новай цэнтральнай раённай бальніцы і абмяжоўваюцца часткай вуліцы Лермантава, якую толькі пачалі забудоўваць, з аднаго боку і аб’язной дарогай — з другога. Рэабілітацыйны санаторый-прафілакторый можа заняць маляўнічыя мясціны па суседстве з возерам Абстэрна і сасоннікам у раёне вёскі Зачарэўе Перабродскага сельсавета.


Па дарозе дэлегацыя наведала новы корпус цэнтральнай раённай бальніцы, дзе правялі экскурсію галоўны ўрач Алена Сівая і яе намеснік па медыцынскай частцы Святлана Бірукова. Цікавым аб’ектам для нямецкага госця стала будаўнічая пляцоўка Міёрскага металапракатнага завода, які бу-дзе працаваць па нямецкай тэхналогіі.


Ігар Зелянкевіч спецыяльна падкрэсліў, што будучы кардыялагічны цэнтр закліканы вырашаць дзве актуальныя для нашай рэспублікі задачы — лячыць распаўсюджаныя сардэчна-сасудзістыя хваробы і займацца ранняй дыягностыкай раку.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта