Авторизация
 

Лістапракатны цэх будучага Міёрскага МПЗ

 Асноўны лістапракатны цэх будучага Міёрскага МПЗ уражвае не толькі памерамі, тут поўным ходам працягваюцца будаўнічыя работы. У розных кутках працуюць экскаватары, міксеры-бетонавозы дастаўляюць раствор, які тут жа пераліваецца ў бодні (рус. бадьи) і вялікагрузным кранам накіроўваецца да месца заліўкі чарговага фундамента. 

Студзеньскія маразы справам не замінаюць, цяпло паступае ад часовай кацельні. У вялізным памяшканні падтрымліваецца камфортная для працы тэмпература не менш за плюс 10. У наступным цяпло будуць даваць энергаёмістае абсталяванне і ацяпляльныя прыборы, што ўжо ўстаноўлены на падтрымліваючых будыніну металічных канструкцыях. А пакуль вялікія дзвярныя праёмы адразу пасля праезду тэхнікі закрываюцца брэзентавымі палотнішчамі.

Генеральны дырэктар завода Пётр Шымуковіч тлумачыць: асноўныя бетонныя работы ўнутры цэха закончаны, толькі за папярэдні тыдзень яго заліта каля 600 кубаметраў. Вось такія тут маштабы!


Пётр Мікалаевіч сцвярджае, што цяпер яго галоўны клопат — мантажныя работы. Між тым на рэверсным стане RСМ людзей нібы і не бачна. Аднак гэтае ўражанне аказваецца памылковым, калі па шматлікіх лесвічных пралётах апусціцца на дзесяць метраў глыбіні. Там непасрэдна пад станам працягваецца зварка і падключэнне мноства труб розных дыяметраў. Чым яны танейшыя — тым іх больш. І кожная ў будучым павінна дастаўляць да нейкага механізма толькі яму патрэбную субстанцыю.


Тут жа ўстанаўліваюцца кабельныя латкі са шматлікімі ячэйкамі для пракладкі кабеляў сілкавання і кіравання. Іх чарга наступіць крыху пазней.


Некалькі каўпаковых печаў ужо набылі сваё аблічча, аснова астатніх закладзена. Для першай чаргі прадпрыемства дастаткова 10 з 16-і. У іх з выкарыстаннем прыроднага газу будзе абпальвацца бляха ў рулонах, потым яна падкарэкціруецца па таўшчыні і набудзе белы колер на лініі луджэння. На працягу ўсяго гэтага шляху вядуцца пэўныя работы, а фундамент апошняй устаноўкі — у працэсе прыёмкі. Потым і там з’явяцца мантажнікі. Дарэчы, у цэх ужо дастаўлена шмат абсталявання, а пляцоўка часовага захоўвання “апаражнялася” тройчы. Завяршаецца мантаж магутных кранаў. Усе яны ўстаноўлены, праводзіцца наладка. А гэта зноў 780 тон канструкцый, якія “бегаюць” пад дахам.


Звыш 20 кіламетраў кабеляў спатрэбілася, каб толькі сілкаваць краны, забяспечыць напружанне на магутных святлодыёдных лямпах асвятлення. Яшчэ больш пойдзе на падключэнне абсталявання.


 Не спыняюцца работы і вакол асноўнага цэха. Тут аўтамабільныя краны дапамагаюць будаўнікам весці інжынерныя сеткі, манціраваць эстакады, узводзіць дапаможныя прыбудовы. Чыгуначнікі і цяпер робяць адсыпку палатна для двух пад’ездаў, толькі дарожнікі чакаюць летняга цяпла.


Выраз “Тут пачалі ці вядуць мантаж” часта даводзілася чуць ад Пятра Мікалаевіча. Такая сітуацыя на кампрэсарнай, водападрыхтоўцы, галоўнай паніжальнай электрападстанцыі… На фінішы справы на складзе масла. Закончана будаўніцтва аднаго з адміністрацыйна-бытавых карпусоў, там выконваюцца фінальныя работы. У лютым чакаецца наваселле.


Цішыня хіба што на цэнтральных майстэрнях. Але гэта зразумела: будынак ацяпляецца і выкарыстоўваецца для захоўвання абсталявання. Калі яно знойдзе вызначанае месца, бетоншчыкі зоймуцца падлогамі.


Паступова фарміруецца штат будучага прадпрыемства. Разам з інжынерна-тэхнічнымі работнікамі ў ім ужо 111 чалавек. Нядаўна занялі свае працоўныя месцы кранаўшчыкі. Вучацца механікі, электрыкі, спецыялісты па аўтаматыцы станкоў, іншыя “вузкія” спецыялісты.
На будоўлі штодзень занята больш за паўтысячы чалавек. Сярод іх шмат беларусаў са сталічных “Мінскпрамбуда” і “Еўратэхпрама”, з арганізацый Віцебска. Усяго задзейнічана 14 беларускіх фірм. Мантажом займаюцца расіяне, іх амаль 100 з металургічнага Урала. Кантроль за ўстаноўкай абсталявання ажыццяўляюць прадстаўнікі нямецкіх фірм, пакуль іх было сем. Чакаецца, што гэты атрад высокакласных спецыялістаў паступова павялічыцца ледзь не ў дзесяць разоў.


— Работы ідуць па графіку, — запэўнівае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. А гэта азначае, што прыкладнай датай пуску застаецца канец сёлетняга чэрвеня.


Паступова ў ваколіцах райцэнтра паўстае вялікае металаапрацоўчае прадпрыемства. У гэтай сувязі дарэчы нагадаць: раённая газета напісала, што практычны пачатак будоўлі пакладзены суботнім днём 21 студзеня 2017 года, тады заліта растворам першая паля пад фундамент Міёрскага МПЗ. Ужо стала гісторыяй, колькі намаганняў патрабавалася для ўстаноўкі абсадачных сталёвых труб дыяметрам 426 міліметраў і даўжынёй 10 метраў у адным канцы будучага лістапракатнага цэха, і як лёгка яны ўваходзілі ў грунт з тарфянымі лінзамі ў другім канцы, што патрабавала нарошчвання гэтай часовай апалубкі.
Ідзе будаўніцтва, яно “абрастае” дакументальнай гісторыяй і легендамі. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта