Авторизация
 

“Міёрская лыжня-2019”! Хто ж у пераможцах?

 “Мороз и солнце, день чудесный!” Вершаваны радок найлепш адлюстроўвае надвор’е і атмасферу 19 студзеня на гарадскім стадыёне ў Міёрах. Хваляванне ўдзельнікаў і воклічы балельшчыкаў, марознае паветра і гарачае дыханне, святло ўсмешак і бляск медалёў. Дзве гадзіны на пляцоўках ішлі спаборніцтвы, кожнае з якіх збірала нямала гледачоў.

 БЛІЖЭЙ да адзінаццаці гадзін на стадыёне збіраюцца ўдзельнікі “Міёрскай лыжні-2019” і іх групы падтрымкі. Хтосьці ўжо стаіць на лыжах, гатовы паехаць за перамогай, іншыя вывучаюць дыстанцыю, размінаюцца. Сонечна і марозна, снег блішчыць, злёгку паколвае ветрык. Здаецца, не прыдумаеш лепшага надвор’я для лыжных гонак, перацягвання каната, міні-футболу на снезе і іншых  пазначаных у праграме спаборніцтваў. Хіба толькі фігуры з рассыпістага снегу не вылепіш. Таму іх проста малявалі каляровымі фарбамі на белым зімовым палатне.
 Распачаў спартыўнае свята старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Пажадаў усім добрага настрою і пазітыўных эмоцый, а ўдзельнікам — берагчы сябе і сваіх сапернікаў. Пасля ўрачыстага адкрыцця разышліся па пляцоўках.


 НА лыжню першымі заступілі самыя юныя ўдзельнікі — вучні трэціх і чацвёртых класаў. Ім трэба пераадолець сто метраў. Хто хутчэй  фінішуе, за тым і перамога. Суддзя ўзмахвае чырвоным сцяжком — гонка пачынаецца. На кароткай дыстанцыі шмат эмоцый і нечаканых сітуацый. Хтосьці пасля некалькіх метраў падае і губляе каштоўныя секунды, у каго выслізгвае з рукі кій. Першымі сярод трэцякласнікаў прыехалі Яна Пушакова з СШ №2 і вучань СШ №3 імя Я.Томкі Раман Шокель.


— Было нескладана, — дзеліцца ўражаннямі Рома. — На лыжах катацца люблю. Выязджаем на прагулку з татам і мамай. Яны сёння прыйшлі мяне падтрымаць.


У лідарах сярод чацвёртакласнікаў Ульяна Церыліс з Туркоўскай школы і Арцём Язёнак з Узмёнскай.
Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 год першымі фінішавалі вучаніца Узмёнскай школы Ангеліна Гусак і Уладзімір Томка з Чапукоўскай я\с-СШ.
ДЛЯ дарослых удзельнікаў дыстанцыя павялічваецца, а разам з ёй расце жаданне быць першым, павышаецца градус эмоцый балельшчыкаў.
— Уражанні самыя лепшыя. Надвор’е цудоўнае. І да фінішу першай прыехала, — пераводзячы дыханне, гаворыць малады спецыяліст ААТ “Мікалаёўскі” Анастасія Жук.—Калі з’яўляецца вольны час, катаюся на лыжах у вёсцы.


 Анастасія перамагла ва ўзроставай катэгорыі 18-29 год. Сярод маладых людзей тут у лідарах Вадзім Маляўка.
Наступныя на лыжні — удзельнікі ва ўзросце 30-45 год. Старт дадзены, кожны імкнецца наперад. Балельшчыкі пільна ўглядаюцца ўслед лыжнікам. На фінішы дзяжураць суддзі. Першай з жанчын прыязджае супрацоўніца Міёрскай ЦРБ Святлана Войтава. Сярод мужчын лідзіруе работнік СУП “Цітова” Яўген Шаблоўскі. За некалькі метраў да фінішу падае ў снег прадстаўнік каманды Язненскай школы Сяргей Шчарбіцкі.
— Крыху крыўдна. Мог бы другім прыйсці, але і трэцяе месца таксама нядрэнна, — гаворыць ён. — Удзельнічаю першы раз. Ехаў і за ўражаннямі, і за перамогай.


Сярод удзельнікаў ад 46 год і старэй лідзіравалі педагогі СШ №3 імя Я.Томкі Таццяна Красоўская і Сяргей Сцепулёнак з Узмёнскай школы.
— Вашы выхаванцы шмат прызавых месцаў узялі і ў Вас першае? У чым сакрэт поспеху? — цікаўлюся ў настаўніка з Узмён.
— Усё проста: трэба трэніравацца, — усміхаецца Сяргей Аляксандравіч.


Пасля масавых забегаў пачалася лыжная эстафета сярод калектываў. У ёй першае месца за камандай Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы, на другім — аддзел па адукацыі, трэцяя пазіцыя ў аддзела па надзвычайных сітуацыях.


 НА ПЛЯЦОЎКАХ стадыёна ішлі іншыя спаборніцтвы. Падымаць гіры вызваліся дзевяць удзельнікаў. Самым моцным аказаўся Пётр Мядзелец з аддзела па надзвычайных сітуацыях, на другім месцы прадстаўнік аддзела па адукацыі Павел Лявонаў, трэці — работнік УП ЖКГ Леанід Мілашэвіч. Меншай была канкурэнцыя ў армрэстлінгу — пяць удзельнікаў. У тройцы лідараў Аляксандр Пятровіч (РАНС), Вячаслаў Кавалеўскі (мясакамбінат), Павел Батарчук (аддзяленне аховы). У перацягванні каната адолела сапернікаў каманда аддзела па надзвычайных сітуацыях. Да другога месца дацягнулі ўдзельнікі з Міёрскай ЦРБ, на трэцім — мясакамбінат.


Пакуль дарослыя мераліся сілай, школьнікі ганялі шайбу і мяч. У спаборніцтвах па хакеі сярод дзяцей 2004-2005 гадоў нараджэння тройка лідараў размеркавалася так: 1 месца — каманда Дзісенскай СШ, 2-е — СШ №3 імя Я. Томкі, 3-е — СШ №2. Ва ўзроставай групе 2006-2007 г.н. пазіцыі наступныя: 1-е месца — СШ №3 імя Я. Томкі, 2-е — Дзісенская СШ, 3-е — СШ №2. У футбол на снезе гулялі тры каманды выхаванцаў ДЮСШ. У лідарах — “Адзідас”, на другім месцы — “Найк”, трэцяе ў “Каппа”.


***
Удзельнікі спаборніцтваў наўрад ці адчувалі холад, а вось гледачы і балельшчыкі часам скардзіліся, што замерзлі. Дарэчы, пагрэцца можна было гарачымі чаем і кашай у палатцы непадалёку. Між тым да канца спаборніцтваў мала хто пакінуў стадыён. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта