Гандлявалі заляжалымі прадуктамі

У маі РУП “Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” правёў планавую праверку Міёрскага райпа, аб чым за 10 дзён было даслана папярэджанне. Аднак і пры гэтым у магазінах №14 у Ідолта, №09 “Вясковы” ў Пад’ельцах, №5 у Старых Круках, №10 у Туркове, №17 у Новым Пагосце, №9 у Чэрасах выяўлены ў продажы 37 найменняў харчовай прадукцыі з мінулымі тэрмінамі годнасці ці без неабходнай інфармацыі ў маркіроўцы. Напрыклад, у магазіне аграгарадка Ідолта тэрмін годнасці аджыкі мінуў 55 дзён назад, фаршу мясарасліннага замарожанага—16 дзён. У Туркове рэалізоўвалі міндаль смажаны, тэрмін годнасці якога закончыўся 63 дні таму.

Магазінам забаронена рэалізацыя не адпавядаючай патрабаванням прадукцыі. Таму 5 загадчыкаў магазінаў аштрафаваны на 350 тыс. рублёў кожны.

Маркіроўка харчовай прадукцыі павінна быць добра чытаемай, утрымліваць інфармацыю аб назве тавару, найменні і адрасе вытворцы, рэцэптуры, даце вырабу, тэрміне годнасці, умовах захоўвання і энергетычнай каштоўнасці.

А. ШАСТАКОЎ,

нам. дырэктара.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.