Авторизация
 

Дзеці са Слабады атрымалі падарункі ад ААТ “Інвет”

 Дзеці ведаюць, што ў Новы год прыйдзе з цукеркамі Дзед Мароз. А на Стары Новы год наўрад ці  чакаюць цудаў. А яны здараюцца. Панядзелак 14 студзеня для выхаванцаў Слабадской яслі-сад–пачатковай школы быў не зусім звычайным вучэбным днём. Чакалі паважаных гасцей і салодкія ласункі. 

З добрым візітам у навучальную ўстанову завіталі дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Бігосаўскай выбарчай акрузе №4, генеральны дырэктар ААТ “Інвет” Сяргей ГРАМАДКА і старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Марыя БАНІФАТАВА.

У Слабадской ЯС-ПШ дзевяць вучняў і васямнаццаць выхаванцаў дзіцячага садка. Сустракалі гасцей школьнікі і педагогі. Маленькіх падчас абедзеннага сну не трывожылі. Свае падарункі яны атрымалі пасля адпачынку.

Дзяцей і настаўнікаў Сяргей Грамадка павіншаваў з навагоднімі святамі, пажадаў добрага здароўя і поспехаў у справах. Уручыў вучням важкія падарункі. Так у слабадскіх школьнікаў Стары Новы год атрымаўся сапраўдным — са святочным настроем і цукеркамі.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта