26 чэрвеня — дзень работнікаў пракуратуры

Пракуратура ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры расследаванні злачынстваў, адпаведнасцю законам судовых рашэнняў па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. У выпадках, прадугледжаных законам, праводзіць папярэдняе следства, падтрымлівае дзяржаўнае абвінавачванне ў судах.

Сёлета калектыў пракуратуры сустракае прафесійнае свята з асаблівым уздымам, бо створаны ўсе ўмовы для работы ў новым, выдатна абсталяваным будынку. Прасторныя кабінеты, зручная мэбля, патрэбная апаратура дазваляюць праяўляць максімум намаганняў пры выкананні службовых абавязкаў. А працуюць тут 7 чалавек, з якіх чатыры аператыўныя работнікі.


Узначаліў гэты калектыў я 15 лістапада 2010 года. Аднак і за такі параўнаўча кароткі тэрмін адаптаваўся, бо тут працуюць цудоўныя людзі — прафесіяналы сваёй справы. Выдатна выконваюць службовыя абавязкі намеснік пракурора Святлана Алегаўна Раманоўская, памочнік пракурора Сяргей Сяргеевіч Галімбоўскі. Станоўчую рэпутацыю займеў следчы Мікалай Генадзьевіч Хаткевіч, бо ён вопытны работнік і на высокім прафесійным узроўні спраўляецца з пастаўленымі задачамі.

Старанна адносяцца да выканання сваіх абавязкаў загадчыца канцылярыі Паліна Мікалаеўна Зубко, вадзіцель Пётр Францавіч Кукуць, прыбіральшчыца Марыя Васільеўна Пацеенак.

З нагоды прафесійнага свята віншаванні і найлепшыя пажаданні адрасую нашым ветэранам, у тым ліку былому вадзіцелю С. І. Жуку, загадчыцы канцылярыі Я. І. Яроменка, кур’ер-прыбіральшчыцы Я. С. Ціханавай.

Сардэчна віншую ўсіх работнікаў пракуратуры з прафесійным святам. Жадаю ім і іх сем’ям трывалага здароўя, цудоўнага настрою, шчасця і ўсяго самага найлепшага.

І. ВОЛЧЫК,
пракурор раёна.



0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.