Авторизация
 

Святкавалі медыкі
17 чэрвеня ў зале РДК з нагоды прафесійнага свята сабраліся медыцынскія работнікі. Іх горача вітала галоўны ўрач УАЗ “Міёрская ЦРБ” А. Ф. Сівая.
— Хай усе хваробы адступаюць перад вашым талентам — зазначала яна. — Быць на варце здароўя людзей — самая высакародная прафесія, бо даражэй за здароўе няма нічога.

Удзячнасць лепшым работнікам і віншаванні калектыву РЦГЭ адрасаваў галоўны санітарны ўрач Р. У. Маліноўскі.
Вядучыя Сяргей Кавалеўскі (фельчар-лабарант) і Марына Колас (медсястра тэрапеўтычнага аддзялення) агучылі мноства віншаванняў, што паступілі на адрас медыкаў Міёршчыны.

З вялікай увагай слухалі віноўнікі ўрачыстасці пранікнёную прамову намесніка старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай.
Прыемным момантам святочнага мерапрыемства сталі заслужаныя ўзнагароды.
Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя ўручана ўрачу агульнай практыкі Новапагосцкай АУАП Таццяне Іванаўне Даргель.
Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя аблвыканкама адзначана Ірына Васільеўна Варонька—загадчыца Чэраскага ФАПа.
Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджаны ўрач-педыятр раённы Любоў Аляксандраўна Ажэль і загадчыца Узмёнскага ФАПа Людміла Анатольеўна Сахонька.
Аб’яўлена ўдзячнасць райвыканкама старшай медсястры Наталлі Дзмітрыеўне Кавалеўскай і санітарцы Зінаідзе Гардзееўне Курс.

Святкавалі медыкі
За шматгадовую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, чулыя і ўважлівыя адносіны да хворых ганаровыя граматы адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта УАЗ “Міёрская ЦРБ” уручаны фельчару выязной брыгады Таццяне Алегаўне Адамёнак, фельчару аддзялення прафілактыкі паліклінікі Ірыне Станіславаўне Дзмітрыевай, урачу агульнай практыкі Дзісенскай БСД Юрыю Фёдаравічу Палячэнку, санітарцы хірургічнага аддзялення Таццяне Іванаўне Рупасавай, вадзіцелю Мікалаю Мікалаевічу Скавародку, старшай акушэрцы акушэрскага аддзялення Жанне Уладзіміраўне Стэфановіч, урачу-тэрапеўту ўчастковаму Кацярыне Аляксандраўне Табола, урачу-атарыналарынголагу Галіне Францаўне Фурс, акушэрцы Новапагосцкай АУАП Марыне Антонаўне Хахель, медыцынскай сястры па фізіятэрапіі Язненскай УБ Людміле Міхайлаўне Шчарбіцкай.
Вялікай колькасці медыцынскіх работнікаў аб’яўлены ўдзячнасці з уручэннем грашовых прэмій.
Вельмі ўражваючай атрымалася другая частка мерапрыемства — святочны канцэрт. Яго падаравалі сталічныя артысты Аляксандр Заўгародні, Ірына Грамовіч і іншыя. Было шмат гумару, шчырага смеху, гучалі песні, прыпадносіліся кветкі. Абдымкі, пацалункі і нават танцы з гледачамі — усё гэта мела месца і надавала своеасаблівы каларыт, стварала святочную незабыўную атмасферу, у якой медыкі па-сапраўднаму адпачылі і атрымалі вялізнае задавальненне.

Э. БАГДАНОВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта