Авторизация
 

Чым Міёршчыне запомніўся 2018 год?

 ПАЧЫНАЛІ З ЮБІЛЕЮ

Ужо студзень 2018-га радаваў юбілеем! 80 год споўнілася Віцебскай вобласці. Пільныя супрацоўнікі раённага гісторыка-этнаграфічнага музея арганізавалі цікавую выставу “Наш край родны”. Запрашальныя паштоўкі на выбары 1939 і 1940 гадоў, дакументы аднаго з першых на Міёршчыне калгасаў "17-га верасня", фотаальбомы пасляваенных дзіцячых дамоў у вёсках Александрова і Павянужжа, звесткі пра землякоў — герояў сацыялістычнай працы.

Гэтыя і іншыя матэрыялы адлюстроўвалі старонкі нашай гісторыі. Каб успомніць, чытайце тут

Дарэчы, Міёрскі раён таксама будзе ў хуткім часе святкаваць юбілей “нараджэння”, а менавіта, 15 студзеня 2020, бо ўтварыўся ў 1940-ым. 

     

 ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ

У Год малой Радзімы мы стварылі спецыяльную рубрыку і нашы журналісты клапатліва напаўнялі яе свежымі рэпартажамі. Пабывалі ў многіх вёсках, напісалі пра добрых і таленавітых  людзей. Можа хто прапусціў аповяд пра сваіх землякоў, то калі ласка рубрыка "Мая малая Радзіма Міёршчына"Інтэрнэт-рэсурс “Міёрскіх навін” паклапаціўся пра тых, хто газету не выпісваў, ці жыве далёка ад родных мясцін. 

   

У знакавы год рэдакцыя правяла фотаконкурс “мая малая Радзіма” і ўзнагародзіла яго пераможцаў!  

АДЧЫНІЛІ ДЗВЕРЫ

Штогод у райцэнтры адчыняецца, радуе і цешыць вока новы аб’ект. Вось, напрыклад, у красавіку гасцінна расчыніла дзверы перад пакупнікамі крама "Твой".

   

Важным святам стала адкрыццё новага комплексу цэнтральнай раённай бальніцы 31 мая. Гэтай падзеі жыхары Міёршчыны і медыкі чакалі 26 гадоў. І, нарэшце, дачакаліся! Вылілася канешне ж гэта “ў капеечку”: бо толькі ў завяршэнне праекта ўклалі 25 мільёнаў рублёў з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Падрабязней  можна даведацца з гэтага артыкула.

   

ПАЖАР

Наступная падзея вельмі азмрочыла міярчан, і тых, хто зусім нядаўна клапатліва ўзводзіў фізкультурна-аздараўленчы комплекс у Міёрах. Ён гарэў у пачатку лета.

Дзякуючы мясцовым выратавальнікам, часткова будынак ратавалі.

 Нашы будаўнікі ўсё лета аднаўлялі комплекс, пра гэта чытайце тут.  Справіўшы на агародах уласныя “дажынкі”, зноў міярчане накіраваліся па добра знаёмым маршруце “сжигать лишние калории”. Толькі аматарам більярда і тэніса пакуль прыходзіцца чакаць у баку...  Другі паверх чакае сваёй чаргі. 

 І  ЮБІЛЕЙ У БУДАЎНІКОЎ

Нашы працавітыя будаўнікі не так даўно адзначылі юбілей

Шчыруюць і шчыравалі ў ПМК-55 дынастыямі: Рубанікі, Грыбуны, Катовічы, Пальчахі, Гарноўскія, Сабельнікавы, Язёнкі, Савейкі, Лаўрыновічы, Салькевічы. 

У галоўнага інжынера Леаніда Касевіча з Міёрскай ПМК-55 звязана ўсё яго працоўнае жыццё, а гэта 29 гадоў. У наступным годзе адзначыць працоўны юбілей! Пра галоўнага інжынера чытайце тут

  

На святочным канцэрце больш за дзве гадзіны са сцэны РДК вялася размова пра людзей і справы перасоўнай калоны. Ушанавалі і равесніцу ПМК-55 Галіну Пазнякову.

   

 БУДЗЕ МАБІЛЬНЫ КЕМПІНГ

Назіраецца прасоўванне нашай малой радзімы ў міжнародных зносінах. Так, 31 ліпеня, у пасольстве Рэспублікі Польшча, на дзясятым паверсе будынка на вуліцы Змітрака Бядулі ў Мінску адбылася афіцыйная цырымонія падпісання дагавора аб стварэнні на Міёршчыне новага турыстычнага аб’екта —  мабільнага кемпінга паблізу вёскі Зачарэўе. Дакумент зацвердзілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур МІХАЛЬСКІ і дырэктар Дзісенскага лясгаса Ігар  БАЧАРЭНКА. 

   

 ПРЭЗІДЭНТ НАВЕДАЎ НАШ ГОРАД

Міёры наведаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Нечаканы візіт прыўнёс яшчэ і прагнозы на будучае нашага горада. Як аказалася, тут плануецца ўзвесці кардыялагічны цэнтр. Вось дык да! 

   

 МЕТАЛАПРАКАТНЫ ЗАВОД

Зусім нядаўна ў снежні мы расказвалі, што на Міёрскім металапракатным заводзе "контур закрыты". І гэта радуе!

   

Так выглядае будынак з вышыні “гарбатага” маста. З артыкула нашага журналіста: “На пляцоўцы заняты каля паўтысячы чалавек, у бліжэйшы час іх колькасць павялічыцца. Пры тым вялізны гмах набыў канчатковыя абрысы ў бела-шэрых і блакітна-сініх колерах, нават у цяперашняй няўстойлівай асення-зімовай смузе выглядае велічна.”

   

 Унутры спецыялісты вядуць мантаж абсталявання. Сабрана прыкладна палова стана RСМ, а гэта каля 600 тон “металу” па вазе і не менш за 10 метраў у вышыню. Разгортваюцца работы на каўпаковых печах і лініі ачысткі. Ідзе прыёмка фундаментаў DСR — стана карэкціроўкі таўшчыні пракатнага ліста. Потым і на іх пачнуць працаваць мантажнікі. Асноўнае абсталяванне прывезена, дадатковае — паступае. Вось такія справы на важным аб’екце раёна!

      

 НАШЫ ЛЮДЗІ — НАШ ГОНАР І СЛАВА

Жыхары Міёрскага раёна сёлета шмат дзе былі, шмат што бачылі і ў выніку — парадавалі перамогамі! Вось наш зямляк Юрый ПАХІРКА гучна заявіў пра сябе на міжнародным юнацкім турніры па боксе памяці трэнера А. Ахметава - перамог у сваёй вагавой катэгорыі малодшай узроставай групы. Спаборніцтва праходзіла ў Жлобіне. Тут сустрэліся наймацнейшыя майстры пальчатак з Расіі, Малдовы, Украіны і нашай краіны. "Узровень сустрэчы - уражваў", -- прызнаецца трэнер Сяргей Алісеенка. Сяргей Ігаравіч нават сарваў голас ад хвалявання, так "хварэў" за выхаванца.

   

 А вось настаўніца СШ №3 імя Ягора Томкі Ларыса ЛАПКОЎСКАЯ ў чарговы раз ускалыхнула свет, праславіла сваё і школьнае імя. Яна перамагла ў Міжнародным конкурсе выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры “Хрустальная чарнільніца”, які праходзіць пад эгідай Мінадукацыі Рэспублікі Беларусь, фонду “Рускі свет” і Міжнароднага педагагічнага клуба. Чытайце пра яе тут.

   

 З НОВЫМ ГОДАМ! ЗАСТАВАЙЦЕСЯ З НАМІ!

Сёлета на Міёршчыну прыбылі па размеркаванні 102 маладыя спецыялісты. Пра сустрэчы з імі расказвалі і мы.

    

Вельмі хочацца верыць і спадзявацца, што некаторыя з іх абавязкова застануцца працаваць тут, на радзіме, як зрабіў наш зямляк Мікіта Сасноўскі — інжынер-электронік на металапракатным заводзе. Яшчэ за школьнай партай вырашыў, што абавязкова вернецца пасля вучобы. Як думаў — так і зрабіў!

Добрага настрою ўсім на Новы 2019 год!     

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта