Авторизация
 

60 год адзначыла Міёрская ПМК-55

 На святочным канцэрце больш за дзве гадзіны гаварылі пра людзей і справы перасоўнай калоны. Ніхто і нішто не засталося па-за ўвагай.

У мінулую пятніцу мнагалюддзе запаланіла РДК. У другой палове дня тут пачалі збірацца работнікі ПМК-55 і члены іх сем’яў, ветэраны вытворчасці, шматлікія госці — прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі аб’яднання “Полацксельбуд” і сумежных арганізацый, удзячныя заказчыкі. Пра дасягненні калектыву і лепшых работнікаў расказвалі стэнды, вітрына са спартыўнымі ўзнагародамі. Абсалютная большасць гасцей — добрыя знаёмыя: вітаюцца, распытваюць пра справы і жыццё. 

 Імкнуся высветліць, як становяцца будаўнікамі. Субяседнік — ветэран працы Алег Протас, колішні машыніст невялікага экскаватара ЮМЗ. Нарадзіўся на хутары ля Дрыгуч. На курсах пры МТС у Ідолта атрымаў правы трактарыста-машыніста і набыў першы вопыт працы на тэхніцы ў калгасе імя Кутузава. Пасля арміі па камсамольскай пуцёўцы трапіў у Краснаярскі край, дзе ўзводзілася жыллё для перасяленцаў з зоны затаплення будучай ГЭС на Енісеі. Стаў будаўніком. Калі вярнуўся ў родныя мясціны, уліўся ў калектыў тады яшчэ міжкалгасбуда, дзе яму даверылі экскаватар на базе трактара.


 — Экскаватар невялікі, але роля яго на будоўлі адказная, — сцвярджае Алег Мікалаевіч. — Пракладвае траншэі для фундаментаў, водаправодаў, каналізацыі, працуе ў кар’еры на пагрузцы пяску ці жвіру. Іншы раз выкарыстоўваўся і ў якасці проста пагрузчыка. Як толькі паламаецца, — прастойвае не адна брыгада, іншая тэхніка. Таму імкнуўся добра даглядаць, своечасова абслугоўваць свой ЮМЗ.


 Ветэран нагадвае, што ўдзельнічаў у будаўніцтве майстэрняў у калгасе імя Кутузава і “Маладая гвардыя”, свінакомплексу ў імя Цітова, фермы “Сакалова” ў “Шлях да камунізму”, сваёй базы ў Дзісне, СДК у Наўгародах, школы ў Слабадзе, жылля ў многіх гаспадарках і райцэнтры, аграгарадка Чапукі… Усё нават пералічыць цяжка, работы хапала. Стараўся на кожным аб’екце. Таму з’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы, мае стос ганаровых грамат, адзначаны медалём за працоўную адзнаку.


Упэўнены, што вось такія работнікі ПМК-55, цяперашнія і былыя, запоўнілі глядзельную залу. Для іх урачыстасць пачынаецца з малюнка “ўзводзімага” на светлавым экране дома, прывітання вядучых Вольгі Галімбоўскай, Алесі Барысоўскай (рэжысёр) і Леаніда Касевіча (як галоўны інжынер ПМК-55 і па прафесіі — у касцы і рабочай спяцоўцы). Прадстаўляюць ганаровых гасцей. Канцэртную праграму адкрывае спявачка Таццяна Бялевіч.


Словы падзякі за адданасць прафесіі будаўніка выказвае цяперашнім работнікам і ветэранам ПМК-55 старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. З яго рук атрымліваюць Ганаровыя граматы сталяр Анатоль Зінкевіч і экскаватаршчык Леанід Шокель, ветэран-кіраўнік Валерый Брыль. Падзякі аб’яўлены Ірыне Шчаснай і цесляру-бетоншчыку Віктару Аніську. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначаны цясляр-бетоншчык Уладзімір Нарубін.


 Станоўчымі ўласнымі ўражаннямі пра Міёрскае ПМК дзеліцца генеральны дырэктар аб’яднання “Полацксельбуд” Аляксандр Сямёнаў. Аб’яўляе загад аб падзяках вадзіцелю Васілю Грэцкаму і аўтакранаўшчыку Аляксандру Матэленку, узнагароджанні Ганаровымі граматамі слесара Віктара Найдзёнка, цесляра-бетоншчыка Уладзіміра Чаплева і брыгадзіра бетоншчыкаў Івана Юхно.


Пра ўдзячную прафесію будаўніка і перспектывы арганізацыі гаворыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Адзначае ўклад у агульныя дасягненні прафсаюзнага лідара арганізацыі Валянціны Міхайлавай.


Адбываецца кароткі экскурс у гісторыю перасоўнай калоны. Яна нарадзілася ў лістападзе 1958-га. Эстафету ад першага кіраўніка Пятра Рубаніка перанялі Дзям’ян Асіпенка, Іосіф Селядзеўскі, Уладзімір Яленскі. Іх справу прадоўжылі Іван Пушкель, Мечыслаў Сяткоўскі. Самы працяглы перыяд — 32 гады — кіраваў ПМК-55 Валерый Брыль. Цяпер будаўнічую арганізацыю ўзначальвае Яўген Нікалаёнак, тут ён пачынаў свой працоўны шлях. Яўген Віктаравіч павіншаваў падначаленых з юбілеем, пажадаў ім новых поспехаў і агучыў загад аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі ПМК Антаніны Сіповіч, Алены Гродзь, Віктара Малеева, Аляксандра Лобава, аб’яўленні падзяк Алене Сіповіч, Таццяне Салькевіч, Уладзіміру Шалыгу, Ірыне Шамінка.


 Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур адзначае працяглае супрацоўніцтва з ПМК-55, спонсарскую падтрымку будаўнікамі ветэранскага руху і актыўную, баявітую дзейнасць ветэранскай пярвічкі, якую працяглы час узначальвае Уладзімір Лапкоўскі — самы пажылы сярод кіраўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый на Міёршчыне. Часлаў Станіслававіч уручыў Уладзіміру Уладзіміравічу альбом з пажаданнем захаваць у ім памяць пра людзей і справы будаўнікоў. Пра іх таксама нагадаў колішні куратар ад “Полацксельбуда” Павел Талапіла, дарэчы, ураджэнец Міёршчыны.


 Хвалюючым момантам урачыстасці стала відэадэманстрацыя пад жалобную песню Валянціны Пундзіс спіса работнікаў перасоўнай калоны, якія ўжо закончылі свае зямныя справы. Глядзельная зала чытала іх моўчкі і стоячы.


Але колькі выдатных працаўнікоў, нават дынастый у ПМК-55. Рубанікі, Грыбуны, Катовічы, Пальчахі, Гарноўскія, Сабельнікавы, Язёнкі, Савейкі, Лаўрыновічы, Салькевічы. Нямала сямейных пар.

Больш за дзве гадзіны са сцэны РДК вялася размова пра людзей і справы перасоўнай калоны. У ёй удзельнічалі кіраўнікі даччыных прадпрыемстваў “Полацксельбуда” і субпадрадных арганізацый, удзячныя заказчыкі — галоўны ўрач ЦРБ Алена Сівая, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая. Ушанавалі равесніцу ПМК-55 Галіну Пазнякову.


Радавалі сваімі выступленнямі спевакі Святлана Бакевіч, Святлана Ішчук, Аляксей Конах, Тамара Якімёнак, Ігар Мятла, Алена Граковіч, Лада Сушко, Ірына Гаўрыльчык, Уладзімір Ханецкі, Леанід Касевіч, Арцём Карандзей, Вікторыя Савейка, трыа і змешаная вакальная група “Азярніцы”, БЭМС, танцавальны калектыў дзіцячай школы мастацтваў “Дзьмухаўцы”. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыял К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта