Авторизация
 

Уладзімір Мацвееў: “Хварэю за дарогі, імкнуся, каб сталі лепшымі”

 У гэтым дэпутат Віцебскага абласнога савета дэпутатаў па Міёрскай выбарчай акрузе №15, генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” прызнаўся на сустрэчы з  калектывам мясакамбіната.

Мясцовыя дарогі такія ж важныя і неабходныя, як і рэспубліканскія. У глыбінцы ўсё жыццё трымаецца на колах і залежыць ад іх хуткасці. Як кіраўнік і вадзіцель Уладзімір Мацвееў разумее сітуацыю. Аднак з той пары, як перастаў існаваць дарожны фонд, сродкаў не стае. Рамантуюць і падтрымліваюць дарогі за кошт абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. На балансе Міёрскага філіяла іх 810 кіламетраў. У параўнанні з іншымі раёнамі нямала. Тым не менш сітуацыя некрытычная. Згодна з Дзяржаўнай праграмай на 2017-2020 гады запланаваная працягласць больш за 16 кіламетраў можна сказаць ужо ў парадку.

  Адрамантавалі пад’езды да райцэнтра, на паўночным абходзе, працавалі на пэўных участках дарог да населеных пунктаў. У наступным годзе работу прадоўжаць. Пакрысе даберуцца да кожнага куточка. 

   
Акрамя запланаванага шмат зроблена па зваротах. Нават пры тым, што сродкаў не хапае, ніхто не адмяняў чалавечыя адносіны. Генеральнага дырэктара “Віцебскаблдарбуда” абурае, калі ў філіялах рэагуюць катэгарычнай адмовай дапамагчы. Часам не патрабуецца вялікіх затрат, каб змяніць сітуацыю і палепшыць настрой людзей. Тут вялікая роля прафесіяналізму.


   Прысутныя ў зале разважалі на тэму недасканалага механізму ўплаты дзяржпошліны, якая прывязана да тэхагляду. Аўтаўладальнікам даводзіцца расставацца з вялікімі сумамі, але на канкрэтныя дарогі, па якіх едзяць, грошай выдзяляецца ўсё менш. Добра было б пакідаць іх у мясцовых бюджэтах, інакш з калдобінамі не справіцца. Ула-дзімір Сямёнавіч патлумачыў, што ўсе маючыя да гэтага дачыненне ведамствы па даручэнні ўрада разглядаюць прапановы, каб запанавала справядлівасць. Мяркуецца спаганяць плату толькі за фактычнае карыстанне дарожнай сеткай, адвязваць яе ад працэдуры тэхагляду.


Цікавіліся з залы, ці можна назваць якасным рамонт, калі класці асфальт у мокрую ямку. Уладзімір Сямёнавіч за тое, каб усё рабіць па сезоне і ўкладвацца ў аптымальныя тэрміны. Аднак парушэнняў у тым не бачыць. Тэхналогіі не стаяць на месцы. Інавацыйныя матэрыялы дазваляюць выконваць дарожныя работы нават калі на вуліцы да мінус дзесяці градусаў. Шмат залежыць ад фінансаў. Часам паступаюць не ў пару, а іх трэба апрыходаваць у сціслыя тэрміны.


Пыталіся ва Уладзіміра Сямёнавіча, чаму ўтрымліваць дарогі павінны толькі дзяржаўныя прадпрыемствы. А калі даверыць гэта прыватнікам? У адказ пачулі, што вялікія праекты фінансуюцца міжнароднымі банкамі. Дарогі палепшацца, але могуць стаць платнымі для праезду мясцовых жыхароў. Дэпутат не бачыць іх такімі. Па іх рухаюцца простыя людзі ў вёску, на могілкі, ездзіць сельгастэхніка. Прыватныя службы зацікаўлены да пары, калі ёсць сродкі. У той час дзяржаўныя дарожнікі бяруць крэдыт і не спыняюцца даглядаць і рамантаваць падведамныя ўчасткі.


Дыялог з прадстаўнікамі калектыву мясакамбіната атрымаўся адкрытым і цікавым. Уладзімір Сямёнавіч падкрэсліў: ён з вялікім жаданнем імкнецца вырашаць праблемы міёрскай акругі, адстойвае пункт гледжання раёна ў абласным Савеце. Вызначаць накірункі дэпутацкай дзейнасці дапамагае цеснае супрацоўніцтва з раённай уладай. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта