Авторизация
 

Далучайцеся да дабрачыннай акцыі для дзяцей-інвалідаў і сірот «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!»

 Каляды і Новы год — асаблівыя святы, бо ў сэрцы кожнага дарослага і дзіцяці ёсць месца для цудаў і казкі. Каб іх стварыць, неабавязкова валодаць містычнай сілай, галоўнае — жаданне дапамагчы.

У нашым раёне 76 дзяцей-інвалідаў і 54 сіраты. Кожны з іх верыць і спадзяецца, загадвае часам недзіцячае жаданне і чакае яго здзяйснення. Зрабіць добрую справу ў імя малых вы зможаце, прыняўшы ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!». Па традыцыі яна стартуе ў нашым раёне, нагадвае пра дабрыню, міласэрнасць і спачуванне.


Стаць чараўніком можа кожны. Для гэтага неабходна пералічыць грашовыя сродкі на рахунак дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна», разліковы рахунак BY18AKBB36423210001352100000 у ЦБП №213 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Полацка BIC AKBBBY21216 УНП 390173309 ОКПО 29154847. Прызначэнне плацяжу: Навагодняя дабрачынная акцыя 2018 года.


Просьба пералічыць сродкі да 15 снежня. Яны пойдуць на набыццё навагодніх кандытарскіх вырабаў і сувеніраў для фарміравання падарункаў.
Загадзя дзякуем за дапамогу і ўдзел у дабрачыннай місіі. Кантактныя тэлефоны 4 29 89, 4 97 93.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК,
намеснік старшыні райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта