Авторизация
 

Першыя льняныя “Дажынкі” ў Дуброўне і ўдзел у іх міярчан

 Першыя льняныя “Дажынкі”не толькі на Віцебшчыне — у краіне — прайшлі ў Дуброўне. Менавіта гэты раён у лідарах па вырошчванні даўгунцу.

Для льнаводства не лепшыя часы, на Віцебшчыне засталося восем ільнозаводаў з шаснаццаці. Аднак паступова стратэгічна важная галіна пачынае ажываць. Сёлета атрымалі найлепшы за апошнія гады ўраджай, павялічылі вытворчасць трасты. На прадпрыемствы паступае новая тэхніка, яны атрымалі фінансавую падтрымку.

Ва ўрачыстасцях у Дуброўне прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Віталь Вовк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Нацыянальнага сходу Анатоль Лукашоў. Была арганізавана выстава прадукцыі Дубровенскага льнозавода і Аршанскага льнокамбіната і экспазіцыя ручнікоў. Дэманстравалі працэс апрацоўкі лёну ўмельцы мясцовага Дома рамёстваў.


Вынікі работы на льняным полі падвяла генеральны дырэктар дзяржаб’яднання “Вітабллёнпрам” Таццяна Ярома. Узнагароджаны лепшыя калектывы і работнікі галіны.


 У льняных дажынках прымала ўдзел дэлегацыя Міёрскага льнозавода пад кіраўніцтвам дырэктара Аляксандра Міхайлава. Дыпломы з урачыстасці прывезлі механізатар-камбайнер Анатоль Мацур і вадзіцель Анатоль Лагун, не змог атрымаць яго асабіста з-за хваробы аграном Анатоль Вашкель.


У інтэрв’ю “Сельскай газеце” Анатоль Мацур адзначыў:
— На заводзе сямнаццаць гадоў, згадзіліся правы трактарыста, якія атрымаў у школе. Тэхніка на ўборцы лёну сур’ёзная. Патрэбны спрыт, першыя гады было складана. Не шкадую, што лёс прывёў у сельскую гаспадарку. Калі працаваць сумленна, можна добра зарабляць. Крыху крыўдна, што іншым ільнозаводам дапамаглі з тэхнікай. Да нас пакуль чарга не дайшла. Працуем на старой, але вынік, як бачыце, не горшы. Спадзяёмся, і на нашай вуліцы будзе свята.


Міёрскія льнаводы вярнуліся з першых абласных ільняных “Дажынак” з патрабаваннем старшыні аблвыканкама: у наступным годзе дашліфаваць тэхналогію вырошчвання даўгунцу, абнавіць тэхніку, каб усе работы ўкладваліся ў тэхналагічны рэгламент — максімум два тыдні. Неабходна забяспечыць такія якасныя і валавыя паказчыкі па ўраджаі, якія дазволяць поўнасцю загрузіць сыравінай прадпрыемства. 

Фота  з  сайта https://agronews.com і архіва рэдакцыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта