Авторизация
 

На ферме “Супорніца” ААТ “Туркова” прайшла акцыя па прафілактыцы грыпу

 У раёне сфарміраваны выязныя брыгады па прафілактыцы грыпу. Да 1 снежня яны наведваюцца ў арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы раёна з лекцыямі, тлумачаць, чым небяспечны грып.

Шостага лістапада ў рамках Дня жывёлавода на ферме “Супорніца” ААТ “Туркова” прайшла акцыя па прафілактыцы грыпу. Загадчык Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду Святлана ПАЛЯЧЭНКА расказала сяльчанам пра карысць вакцынацыі і разам з медсястрой Анастасіяй АЛЬХІМОВІЧ правяла папярэдні медыцынскі агляд.


Прышчэпкі атрымалі жадаючыя жывёлаводы. Яны праводзяць працэдуру пастаянна, бо ўсведамляюць перавагі — сталі менш хварэць.
Аднак многіх палохаюць наступствы вакцынацыі.


— Канешне, няма гарантыі, што пасля прышчэпкі не захварэеце. Але ва ўсялякім выпадку ўскладненняў хваробы не будзе, — адзначае Святлана Міхайлаўна. — Да таго ж, прафілактыка больш танная, чым лячэнне. Наймальніку таксама выгадна правесці імунізацыю падначаленых: памяншаецца іх часовая непрацаздольнасць. Важны фактар — падчас працэдуры трэба быць абсалютна здаровым. Калі ўвесці вакцыну хвораму чалавеку, можна атрымаць адваротны эфект.


Падчас акцыі вяскоўцы кансультаваліся па іншых пытаннях. Сярод іх хваробы касцёва-мышачнай сістэмы, праблемы з суставамі. Іх накіравалі на абследаванне ў Туркоўскую амбулаторыю і Дзісенскую бальніцу сястрынскага догляду.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта