Авторизация
 

Добраўпарадкаванне — агульнымі сіламі
30 мая на базе Новапагосцкага сельскага Савета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Яго ўдзельнікі наведалі аграгарадок Чапукі, праехалі праз шэраг населеных пунктаў. Яны пазнаёміліся з добраўпарадкаваннем жылля і сацыяльна-бытавых аб’ектаў, зносам старых пабудоў. Адзначана, што работнікі многіх устаноў і насельніцтва ўключылася ў гэтую работу, абкашваецца тэрыторыя вакол будынкаў, абнаўляюцца агароджы, аднак вяскоўцы не спяшаюцца парадкаваць дровы.


Канкрэтная размова аб усім гэтым вялася пры абмеркаванні пытання “Аб практыцы работы Новапагосцкага сельскага Савета дэпутатаў па рэалізацыі мерапрыемстваў 2011 года па добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2006 года №70”. Старшыня сельсавета Р. А. Гернат адзначыла, што планы добраўпарадкавання распрацоўваюцца штогод, вызначаны адказныя за вуліцы і населеныя пункты, аб’яўлены агляд-конкурс, праведзены сходы ў буйнейшых вёсках.

Да сярэдзіны мая завершаны абход усіх сядзіб і домаўладанняў, гаспадарам вызначаны заданні па высечцы кустоў, абкошванню траў, уборцы смецця, афарбоўцы будынкаў, рамонту агароджаў. Адчуваецца падтрымка шэфаў. Будзе арганізавана шэфства па догляду за пустуючымі дамамі і жыллём адзінокіх састарэлых.

Цяпер патрэбен пастаянны кантроль за выкананнем намечанага. Аднак ужо бачны першыя вынікі па навядзенню парадку на могілках, ля помнікаў і абеліскаў, з’явіліся новыя агароджы, пафарбаваны старыя. Падсыпка вуліц і іншыя аб’ёмныя работы будуць праводзіцца пазней.

Актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем работнікі медустаноў, школ, трэба больш працаваць у гэтым напрамку культработнікам. Значна папрыгажэлі аграгарадкі, асабліва Чапукі, а вось у Наўгародах яшчэ трэба шмат працаваць. Большай увагі патрабуюць аддаленыя вёскі.
Архітэктар раёна Ж. Д. Падаляка адзначыла намаганні работнікаў РЦГЭ і замацаваных адказных. Насельніцтва з разуменнем адносіцца да іх патрабаванняў, выконвае прадпісанні. У ліку недахопаў яна адзначыла неўбраныя прыдарожныя палосы, недагледжаны адміністрацыйны будынак у Наўгародах, рэшткі кармоў ля ферм і несвоечасова вывезеную арганіку.

Галоўны санітарны ўрач Р. У. Маліноўскі прадоўжыў пералік недахопаў. Яго непакоіць становішча ў вёсцы Дзянісы, дзе гной размясцілі паблізу артэзіянскай свідравіны і жылля. Зарастаюць хмызнякамі і пустазеллем электрападстанцыі. Большай ўвагі патрабуюць фермы і іншыя вытворчыя аб’екты на вёсцы. На гэта ж звярнуў увагу кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. П. Рунда. У іх ліку фермы ААТ “Наўгароды”.

На пасяджэнні справаздачы аб рабоце па добраўпарадкаванню зрабілі шэфы. Іх намаганні — добры прыклад для мясцовага насельніцтва, якое ў першую чаргу павінна клапаціцца пра ўтульныя ўмовы для ўласнага жыцця.
Старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка расказала пра арганізацыю вывазкі смецця ў Чапуках. Гэтай справай займаецца УП ЖКГ. Пачынанне станоўча ацанілі жыхары аграгарадка. Гэта трэба арганізаваць ва ўсіх буйных населеных пунктах раёна.

Прэзідыум раённага Савета адзначыў станоўчую работу Новапагосцкага сельскага Савета па добраўпарадкаванню сельскіх населеных пунктаў. Даручана да 1 ліпеня закончыць знос фундаментаў і рэшткаў ліквідаванага жылля. Неабходна ўзмацніць кантроль за навядзеннем парадку ў аграгарадку Наўгароды, ля вытворчых аб’ектаў гаспадарак сельсавета. Канкрэтныя задачы па добраўпарадкаванню і зносу старога жылля пастаўлены перад кіраўнікамі сельскіх Саветаў раёна.
Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта