Авторизация
 

Органы дзяржаўнай статыстыкі РБ адзначаюць 98 год з дня нараджэння

 23 жніўня органы дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь адзначаюць 98 год з дня нараджэння. Статыстыка — навука, якая ўсё ведае, вывучае колькасныя заканамернасці жыцця грамадства. Дапытлівая, уніклівая, праўдзівая. Нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, цікавіцца ўсім, што адбываецца з чалавекам і грамадствам.

Пад пільнай увагай дзяржаўнай статыстыкі — усе асноўныя сацыяльна-эканамічныя працэсы, якія адбываюцца на пэўнай тэрыторыі ў канкрэтны час. Пры гэтым ацэнка павінна быць аб’ектыўнай і дакладнай.


Назіранні, якія праводзяць органы статыстыкі ў рэспубліцы — гэта дзяржаўны заказ Урада на атрыманне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі для дзяржаўнага кіравання і рэгулявання.


Паказчыкі статыстычнай справаздачнасці неабходны для назірання за выкананнем дзяржаўных праграм, дазваляюць прымаць правільныя кіраўнічыя рашэнні. Акрамя таго, простыя людзі цікавяцца, што адбываецца ў нашай краіне: колькасць насельніцтва і працоўных, якая дэмаграфічная абстаноўка, колькі пабудавана жылля, вырабляецца прадукцыі, прадаецца тавараў, сярэднямесячны заробак.


Збіраюць і абагульняюць інфармацыю статыстыкі. У нашым раёне іх чатыры. Калектыў аддзела невялікі, але дружны. Граматныя і адказныя спецыялісты пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Збіраюць, апрацоўваюць і захоўваюць пярвічную інфармацыю, перадаюць яе ў Белстат. Іх мэта — забяспечыць паўнату ахопу рэспандэнтаў.


Каб палепшыць справаздачную дысцыпліну суб’ектаў гаспадарання, своечасовага і праўдзівага прадастаўлення дадзеных спецыялісты аддзела праводзяць інструктыўныя нарады і семінары з работнікамі эканамічных і бухгалтарскіх служб арганізацый раёна. Кансультуюць індывідуальна, правяраюць сапраўднасць пярвічных статыстычных дадзеных.


Акрамя таго, сёлета праводзім у раёне выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак, вывучаем узровень жыцця насельніцтва. На тэрыторыі Завуццеўскага сельвыканкама аналізуем праблемы занятасці, зыходзячы з наяўнасці падсобных гаспадарак. Сочым за аб’ёмамі продажу тавараў на рынку.


У 2019 годзе органы дзяржаўнай статыстыкі правядуць чарговы перапіс насельніцтва. Работа цяжкая і адказная: цыкл па падрыхтоўцы, правядзенні, апрацоўцы і распаўсюджанні дадзеных складае каля пяці год.


Цяпер вядзецца падрыхтоўка да агульнадзяржаўнага мерапрыемства: работа Часовай раённай камісіі садзеяння перапісу насельніцтва, праверка адраснай гаспадаркі Міёр і Дзісны, зверка картаграфічнага матэрыялу. Па маштабах і складанасці гэтая праца для ўсіх статыстычных служб не мае аналагаў.


Тым больш пачэсная і важная праца статыстыкаў. За адданасць сваёй справе і паўсядзённую напружаную дзейнасць шчырыя словы прыязнасці намесніку начальніка аддзела Наталлі Валяўка, эканамісту Святлане Фурс, спецыялісту па правядзенні абследавання Таццяне Вішнёвай.


Бясконцая ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам Любові Васільеўне Касцюкевіч, Валянціне Браніславаўне Літвінавай, Кацярыне Альфонсаўне Сушко, Марыі Адольфаўне Баравік, Ірыне Пятроўне Загадскай, Ганне Васільеўне Шаўлюга, Веры Пятроўне Данілюк за шматгадовую працу, бясцэнны вопыт, які перадалі пакаленню маладых спецыялістаў.


Дарагія калегі! Усіх, чыя працоўная дзейнасць калісьці была звязана са статыстыкай, віншую з прафесійным святам. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру і дастатку вашым сем’ям, невычэрпнага аптымізму, поспеху і новых жыццёвых здзяйсненняў!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

На здымку: Наталля Новік (справа) і Наталля Валяўка звяраюць

картаграфічныя дадзеныя перад перапісам насельніцтва 2019 года.


Наталля НОВІК,

начальнік аддзела статыстыкі

Міёрскага раёна Галоўнага

статыстычнага ўпраўлення

Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта