Пенсіі па-новаму

У сувязі са змяненнем велічыні бюджэту пражытковага мінімуму з 1.05.2011 г. на 15,6% выраслі памеры дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Так, штомесячная дапамога па догляду за дзіцяці да дасягнення ім трох гадоў раўняецца 343260 рублёў, больш трох гадоў — 102980 рублёў. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 1716300 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных — 2402820 рублёў. Аднаразовая дапамога жанчыне, якія стала на ўлік у арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складае 343260 рублёў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.05.11 г. №215 з 1 чэрвеня 2011 года зроблены пераразлік працоўных пенсій.
Адначасова з пераразлікам у мэтах дапаўненняў падтрымкі атрымальнікаў мінімальных працоўных пенсій з 1 чэрвеня 2011 года прадугледжана павялічыць даплату да іх з 15 да 20%.
З улікам павышэння даплаты, пенсіі ў сярэднім павышаны на 13,7%.
Т. РЫМША.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.