Авторизация
 

Першы камбайнер-тысячнік з’явіўся на Міёршчыне

 Першы камбайнер-тысячнік на Міёршчыне з’явіўся ў суботу, 4 жніўня, каля 17 гадзін на палетках СУП “Цітова”. Анатоль САЧЫЎКА працуе на агрэгаце замежнай вытворчасці NEW HOLLAND. Для механізатара гэта 25-яе жніво, мае вопыт высокаэфектыўнага выкарыстання ўборачных агрэгатаў “ДОН”, “Палессе-12”, таму і да “замежніка” прыстасаваўся хутка.

— Машына выдатная, сучасная, — выказвае свае ўражанні Анатоль Паўлавіч, — працаваць на ёй проста і камфортна, можна сказаць, што замяняе два нашых.


— Аўтаматычныя рэгуліроўкі праз камп’ютар дазваляюць пачаць абмалот, калі яшчэ не высахла раса, на гадзіну падоўжыць рабочы дзень і сабраць прыкладна на тры працэнты больш зерня з той жа плошчы, — дадае дырэктар СУП “Цітова” Франц Вершалоўскі.


 — На раніцу панядзелка пяць камбайнаў нашай гаспадаркі намалаціла 2209 тон зерня. Пры гэтым на рахунку аднаго Анатоля Паўлавіча 1140 т, — удакладняе намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Капцюг.


Дарэчы, “Цітова” закончыла абмалот азімых пшаніцы і жыта, аўса і перайшло на яравы ячмень. Як пазней запэўніць Анатоль Паўлавіч, па яго разліках уборку зерневых і зернебабовых камбайнеры завяршаць на гэтым тыдні, а там паспее і яравы рапс.


 Пакуль з раніцы ў панядзелак на ячменным полі за вёскай Малінаўка першым прыступіў да работы менавіта Анатоль Сачыўка. Уключэнне ў справу іншых экіпажаў кантраляваў галоўны аграном Уладзімір Мядзелец. Сюды скіраваўся картэж машын з прадстаўнічай дэлегацыяй, каб павіншаваць першага на Міёршчыне камбайнера-тысячніка.


За старанную працу перадавіку дзякаваў кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў. Уручыў узнагароду райвыканкама і каравай. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель прывёз прафсаюзную грамату і грашовую прэмію. У дадатак — лідарскія кепку і майку чырвонага колеру.


Аналагічныя атрыбуты перадавіка ўручылі і дырэктару СУП “Цітова” Францу Вершалоўскаму. Гаспадарка пад яго кіраўніцтвам трымае першынство ў раёне па тэмпах уборачных работ і ўраджайнасці.


СУП “Цітова” ўваходзіць у інтэграцыйнае аб’яднанне сельгаспрадпрыемстваў Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Таму віншавалі і ўзнагароджвалі камбайнера-тысячніка генеральны дырэктар холдынга Васіль Хамёнак і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Анжэліна Танкавід. Пры гэтым Васіль Кузьміч падкрэсліў, што сярод 23 гаспадарак, якія ўваходзяць у аб’яднанне, пакуль толькі ў дзвюх забяспечылі тысячатонны намалот — у “Цітова” на Міёршчыне і ”Гаране” на Полаччыне. Прычым практычна адначасова.


 Пакуль праходзіла афіцыйная цырымонія, падцягнуліся іншыя камбайны. Васіль Кузьміч, як удумлівы гаспадарнік, у прысутнасці раённага кіраўніка пагутарыў з мясцовымі дырэктарам, спецыялістамі і механізатарамі, усім яшчэ раз падзякаваў за старанную працу і акрэсліў новыя задачы. А яны няпростыя. Па-першае, як лічыць генеральны дырэктар холдынга, СУП “Цітова” мае добрыя землі і даволі вялікую контурнасць палёў без крутых схілаў. Пры належным выкарыстанні ўласнай арганікі і захаванні тэхналогіі на іх рэальна атрымліваць большыя ўраджаі. Па-другое, сучасныя камбайны дазваляюць значна павялічыць дзённы намалот, калі іх экіпаж у складзе двух чалавек, што дазваляе працаваць практычна без перапынкаў. Пры гэтым пацікавіўся ў дырэктара пра харчаванне і забеспячэнне пітной вадой удзельнікаў уборачнай. Удакладніў, ці перашкаджаюць работам дажджы. Франц Віктаравіч запэўніў, што ў нядзелю ападкі спынілі жніво толькі на гадзіну.


Вядома, на полі не павінна заставацца ніводнага каласка, ніводнага зярнятка. У заключэнне паўшчуваў галоўнага агранома як арганізатара работ, што не заўсёды “цітоўскія” камбайны працуюць па загонах, чаго патрабуе сучасная тэхналогія.


Пасля імправізаванай “лятучкі” камбайны ўключыліся ў работу. Як высветлілася, для Анатоля Сачыўкі ўборачная кампанія — сямейная справа, бо жонка працуе кладаўшчыком на зернескладзе. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта