Авторизация
 

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў Міёры. Тут плануецца ўзвесці кардыялагічны цэнтр

 Падчас наведвання раённай бальніцы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка параіў маладым матулям вярнуцца ў радзільнае аддзяленне яшчэ неаднойчы, каб у кожнай сям’і выхоўвалася не менш за тры-чатыры дзіцяці. 

У час рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы наведаў новую раённую бальніцу. Цяпер у ёй для лячэння выкарыстоўваюць сучаснае абсталяванне, дарэчы, у асноўным беларускай вытворчасці, укараняюць новыя методыкі лячэння і дыягностыкі. Са слоў міністра аховы здароўя Валерыя Малашка, Міёрская ЦРБ стала свайго роду стандартам на першым узроўні аказання медыцынскай дапамогі. Прэзідэнт звярнуў увагу на пажылых, асабліва адзінокіх. Іх неабходна даглядаць. З яго слоў, нічога дрэннага няма, калі яны перазімуюць у гэтай бальніцы.

Кіраўніка дзяржавы з асаблівай радасцю віталі пацыенты ў радзільным і педыятрычным аддзяленнях. Для хутчэйшага выздараўлення ён падрыхтаваў для іх падарункі — кошыкі з фруктамі, зефірам і натуральным шакаладам без цукру “Прэзідэнт”.


 Бальніца ўпрыгожвае райцэнтр. Новы сацыяльны аб’ект паспрыяе і эканамічнаму развіццю раёна. Бізнесмен Аляксей Кавалёнак будуе тут унікальны металапракатны завод з далучэннем нямецкіх інвестыцый і па нямецкіх тэхналогіях. Праект коштам 200 мільёнаў еўра забяспечыць новымі рабочымі месцамі звыш 600 чалавек. У сувязі з запускам завода і далучэннем працоўных рэсурсаў прадпрымальнік звярнуўся да Прэзідэнта з ініцыятывай пабудаваць высокатэхналагічны кардыялагічны цэнтр па нямецкіх стандартах для аказання экстранай і планавай спецыялізаванай дапамогі людзям з захворваннямі сэрца і нервовай сістэмы. Чакаецца, што ўстанова будзе функцыянаваць па прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.


— З бюджэту на будаўніцтва нічога не патрэбна, усё пабудуе замежны партнёр, кіраванне будзе замежнае. Такіх няма ні ў нас, ні ў Расіі, ні ў Казахстане, — адзначыў Аляксей Кавалёнак.


Прэзідэнт праект вывучыў, ідэю падтрымаў і гатовы дапамагаць.
— Калі мы будзем у цябе лячыць людзей, якія не могуць заплаціць, мы за іх заплацім, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Разам з тым падкрэсліў, што цэны павінны быць узважанымі.


Праекціроўшчыкам і пастаўшчыком абсталявання выступіць нямецкая кампанія KBV GmbH & Co. KG з больш чым 40-гадовым вопытам работы ў сферы аховы здароўя. Плануецца, што інвестыцыі складуць амаль 77 мільёнаў еўра.

 

Фота БЕЛТА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта