Авторизация
 

На Міёрскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе накрыты дах

 "Народная будоўля". Менавіта так называе аднаўленне пасля пажару фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры галоўны інжынер ПМК-55 Леанід КАСЕВІЧ.

— Лесаматэрыялы для аздараўленчага комплексу пастаўляюць Дзісенскі лясгас, Міёрскае ПМС, прыватная фірма “Капіталдрэўпрадукт”, — пералічвае Леанід Ігнатавіч. — Цесляры нашага ПМК-55 пры падтрымцы спецыялістаў “Капіталдрэўпрадукта” ўстанавілі кроквы і абрашотку. Гэта дазволіла брыгадзе Дзмітрыя Анашкі заняцца металачарапіцай. Схіл даху ад вуліцы Камуністычнай у панядзелак-аўторак закончым, потым работа прадоўжыцца на схіле са двара.


Франтоны з сілікатных блокаў аднавіла брыгада ПМК-55 пад кіраўніцтвам Аляксандра Шаўлюгі. Завезены ўсе мансардныя вокны, палавіна з іх устаноўлена — па боку ад вуліцы. Як толькі металачарапіца пакрые дах, пачнуцца ўнутраныя работы — устаноўка газасілікатных і гіпсакардонных перагародак, да справы прыступяць аддзелачнікі.


 Аддзелачнікі пад кіраўніцтвам Ірыны Бялевіч закончылі шпатлёўку сцен у памяшканнях былой дыспетчарскай ПМК-55, наперадзе афарбоўка і абклейванне сцен шпалерамі.


Работнікі сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая і Міхаіл Курашэвіч кожны рабочы дзень пачынаюць у нас, каардынуюць намаганні падсобных рабочых, якія наводзяць парадак у памяшканнях комплексу.


Сродкаў для завяршэння аднаўлення аздараўленчага комплексу дастаткова. Мяркую, калі не ўмяшаецца надвор’е, работы закончацца ў жніўні.

Фотаматэрыял аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта