Авторизация
 

Дзень горада ў Міёрах прайшоў на паўвостраве

  Фота па спасылцы http://album.mijory.by/thumbnails.php?album=56&page=1

Сакавітая зеляніна паўвострава, блакіт азёрных хваль, пазалота сонечных промняў, якія то шчодра залівалі святочную пляцоўку, то хаваліся за сінімі хмаркамі, рознакаляровыя паветраныя шары і шарыкі марожанага ў вафельных ражках у руках дзяцей і дарослых, шчырыя эмоцыі і ўсмешкі. Святам творчасці, музыкі, песні і добрага настрою аб’явілі са сцэны Дзень горада Міёры. Як карабель назвалі, так і паплыў.

 Працавітым рукам — узнагароды і апладысменты
Дабавім да азначэння Дня горада яшчэ адзін складнік — свята працы. Віншуючы Міёршчыну, старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падзякаваў яе жыхарам за адданасць родным мясцінам, за дабрабыт, які ствараецца іх працавітымі рукамі.


— Упэўнены, што наш край будзе яшчэ больш прыгожым і прывабным, — гаварыў кіраўнік раёна.


Заслужаныя ўзнагароды атрымалі ў святочны дзень лепшыя работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. Тых, хто працуе старанна і паспяхова, вызначылі ў прафсаюзных пярвічках. Віншаваў пераможцаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Пад апладысменты родных і сяброў выходзілі на сцэну настаўніца СШ №3 імя Я.Томкі Таццяна Максіменка, фармоўшчык калбасных вырабаў Міёрскага мясакамбіната Ірына Федуковіч, трактарыст-машыніст ВУПКУ “Міёрскі” Віктар Мікель, цырульнік Міёрскага КБА Леакадзія Радзюк, сацыяльны работнік аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Наталля Шарыпава, плотнік-бетоншчык ПМК-55 Дзмітрый Анашка, вядучы эканаміст прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне Іна Рубанік.


 Наўрад ці прыехалі б на свята горада трактарысты-машыністы Іван Талапіла з ААТ “Папшулі” і Віталь Ландзар з ААТ “Любінова”, калі б не прыемная нагода. Яны перамаглі ў спаборніцтве сярод сельскай моладзі ў сёлетняй пасяўной кампаніі. Іван вызначыўся ў падрыхтоўцы глебы, а Віталь стаў лепшым у сяўбе.


— Летняй парой выхадныя рэдка выпадаюць. Цяпер кармы нарыхтоўваем. У Міёрах бываем толькі па тэрміновых справах, — расказваюць маладыя аграрыі, трымаючы ў руках узнагароды і падарункі. — На свяце затрымаемся, адпачнём. А пасля зноў на працу.


 Творчасць імкнецца да вышынь
На свята горада прыходзяць адпачыць: падзівіцца на вырабы майстроў-умельцаў і набыць сувеніры на памяць, пазабаўляць дзяцей, пачаставацца салодкай ватай ці поп-корнам, паслухаць добрую музыку. Штогод дораць пазітыўны настрой і асалоду меламанам артысты з Міёршчыны. Ад многіх гараджан чуеш, што такія канцэрты асабліва падабаюцца.


Таленты і старанне культработнікаў заўважаюць не толькі гледачы. За высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва атрымалі раённую прэмію ўстановы, калектывы, творцы. Лепшай установай культуры раёна назвалі Дзісенскі ГЦК. Сярод бібліятэк у лідарах Міёрская цэнтральная. Калектыў “Азярніцы” УП ЖКГ перамог у намінацыі “Лепшы самадзейны калектыў народнай творчасці”. За вялікі асабісты ўклад у развіццё культуры і мастацтва раёна ўзнагародзілі дырэктара Язненскага СДК Ларысу Бервячонак, у гэтым аграгарадку працуе і лепшы бібліятэчны работнік Ларыса Карпава. Лепшы клубны  работнік—загадчык Мікалаёўскага СК Ігар Мятла. Сярод настаўнікаў Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў адзначылі Таццяну Бялевіч. За лепшую арганізацыю платных паслуг атрымаў узнагароду Чапукоўскі СДК. У намінацыі “За вернасць прафесіі” вызначылі загадчыка Міёрскай дзіцячай бібліятэкі Валянціну Лакотка. Намінацыя “Творчая асоба“ — для настаўніка Міёрскай ДШМ Ігара Бунты. Удзячнасць старшыні райвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці і высокі выканаўчы ўзровень аб’явілі УП ЖКГ, Міёрскаму раёну газазабеспячэння, цэнтральнай раённай бальніцы.


У тры разы большы пералік пераможцаў сёлетняга агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці “Жыццё маё песняй спавіта”. Цырымонія ўзнагароджання заняла хвілін пятнаццаць.

 У атмасферы прыемных сустрэч
Глядзельная зала пад адкрытым небам поўная. Ля прылаўкаў майстроў і прыезджых гандляроў чэргі. На дарожцы паміж гандлёвымі радамі і забаўляльнымі атракцыёнамі бесперарыўны двухбаковы рух. Увесь час гучаць “Прывітанне!”, “Даўно не бачыліся! Як справы?”, “Што цікавага тут?” Столькі ўсмешак і цёплых абдымкаў звычайным днём не заўважыш.


Свята горада — гэта сустрэча з роднымі і сябрамі, з творчасцю і пазітыўным настроем, з забавамі і бесклапотнасцю. Пад гукі музыкі забываешся на штодзённыя клопаты, мімаволі ўсміхаешся, акунаешся ў непаўторную атмасферу.


 Святочны канцэрт вершамі пра родны горад распачаў юны міярчанін Жэня Дзям’янаў. Дарылі свой добры настрой таленавітыя і любімыя артысты Міёршчыны. Юныя салісты студыі “Бэмс”, выхаванцы і выпускнікі дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі самадзейнасці і прафесіяналы сваёй справы. Дзіяна  Маляўка, Ігар Мятла, “Язынка”, “Азярніцы”, Аліна Слёзка, Аляксандр Маскалёў, Ягор Абалевіч, Вікторыя Савейка… Адны выступалі на свяце горада ўпершыню, другіх міёрскі глядач даўно ведае і чакае. Гучнымі апладысментамі віталі дуэт Тамары Якімёнак і Святланы Ішчук. Разам яны спявалі ў пяты раз, а паасобку — 50 і 30 год на раённай сцэне.


 Цёпла сустракалі гасцей свята — арт-групу “Беларусы”. Вядомы калектыў парадаваў цудоўным выкананнем і багатым рэпертуарам. 

Удзень тэмпература паветра на паўвостраве трымалася за +20, пасля пахаладала. А  градус добрага настрою пастаянна заставаўся высокім. Да позняга вечара на гучала музыка, працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны. Яркім і гучным акордам завяршыў Дзень горада святочны салют.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта