Авторизация
 

Дзень кааперацыі на Міёршчыне

 У кабінеце старшыні райспажыўтаварыства Анастасіі МАЛЕЦКАЙ раз на тыдзень абавязкова збіраюцца намеснік па нарыхтоўках Ірына ФЕДУКОВІЧ і начальнік камерцыйнага аддзела Валянціна ВАЛЕЎКА. Абмяркоўваюць актуальныя пытанні, плануюць работу, даводзяць справаздачы. Напярэдадні прафесійнага свята расказалі пра надзённыя клопаты, складанасці, поспехі.

ЯК адзначае Анастасія Малецкая, актыўна развіваецца грамадскае харчаванне. Да сарака наведвальнікаў штодня прыходзяць паабедаць у кафэ “Чайка”. У “Маладзёжным” харчуюцца сто дваццаць работнікаў з завадской будоўлі. Першае, другое і дэсерт прапануюць на абед у кафэ “Родны куток”, што знаходзіцца ў будынку ўнівермага. Тут таксама столікі не пустуюць. Адпачыць сям’ёй і пачаставацца марожаным на свежым паветры запрашае ўвечары летні “Плёс”. Дарэчы, свае паслугі аб’екты грамадскага харчавання прапануюць не толькі па месцы знаходжання. Магчымы выезды на дом, у тым ліку і ў сельскую мясцовасць, калі патрэбна накрыць стол для сямейных урачыстасцей.
Выручае райспажыўтаварыства тых, у каго няма часу (ці жадання) прыгатаваць вячэру. У міёрскіх магазінах “Родны кут” дзейнічаюць аддзелы грамадскага харчавання. Тут гатовыя салаты, смажаная рыба, дранікі, бліны з розным начыннем, курыца-грыль.


— Гэта можна лічыць нашым новаўвядзеннем. Гатовай прадукцыяй прывабліваем пакупніка, — заўважае начальнік камерцыйнага аддзела Валянціна Валеўка.—У гэтым маем перавагу перад прыватнымі гандлёвымі аб’ектамі. У сельскай мясцовасці застаёмся манапалістам гандлёвай сферы. Вёскі прыватнікаў не цікавяць, а нашы аўтамагазіны даязджаюць нават да населеных пунктаў, дзе жыхароў можна пералічыць на пальцах адной рукі.


У ГОРАДЗЕ канкурэнцыя адчувальная. Гэта стымул да перамен, пошукаў, паляпшэння якасці абслугоўвання.
— Змены паступова адбываюцца, — гаворыць Анастасія Малецкая. — Ідзе рэканструкцыя ў аддзеле “Тавары для дома” ўнівермага. Пашырым асартымент неабходных у быце рэчаў. Пераводзім магазіны на самаабслугоўванне. Такая сістэма цяпер у “Скрыжаванні”, што па вуліцы Камуністычнай, у некаторых сельскіх гандлёвых кропках. Гэта зручней для пакупнікоў і спрыяе павелічэнню таваразвароту. Пад адным дахам з “Родным кутом” на вуліцы Леніна вясной адкрыўся магазін “8 Сакавіка” — беларускі трыкатаж стаў яшчэ больш даступным для міёрскага пакупніка.


З ПРЫБЫТКАМ працуе нарыхтоўчая галіна. Намеснік старшыні па нарыхтоўках Ірына Федуковіч расказвае, што ўжо актыўна прыносяць на пункты прыёму чарніцы, парэчкі. Паступае новы ўраджай бульбы. Увогуле свежая гародніна на прылаўках магазінаў з вясны. Агуркі, памідоры і капусту прывозілі фермеры з Брэста і Лунінца. Як правіла, пастаўшчыкі пастаянныя.


— З красавіка прадалі 24 тоны свежых агуркоў, 20 тон капусты і 15 тон таматаў, — прыводзіць Ірына Іосіфаўна лічбы, якія няпроста ўявіць.— Цяпер патрэбы ў пастаўках здалёку няма. Закупаем гародніну ў мясцовага насельніцтва.


Нарыхтоўваюць другасную сыравіну—шклабой, макулатуру, металалом. Разлічваюцца таварам ці грашыма. На выбар здатчыка. Калі няма магчымасці прывезці сыравіну на пункт прыёму, райспажыўтаварыства бясплатна выдзяляе транспарт для дастаўкі. Але толькі калі размова ідзе пра вялікія і важкія аб’ёмы. З нядаўняга часу прымаюць бытавую тэхніку. Халадзільнікі, тэлевізары, магнітафоны, прасы, фены. Словам, усё, што ўключаецца ў разетку. Гэтым займаецца аддзел “Тавары для дома” ўнівермага ў Міёрах. Плануюць увесці падобны пункт прыёму ў Дзісне. Для спажыўца зручна: здаў непатрэбную ці няспраўную тэхніку і грошы за гэта атрымаў.


ЗА працоўнымі буднямі ў райспажыўтаварыстве не забываюць пра святы. Не толькі прафесійныя. У іх палатках ідзе шпаркі гандаль у Дзень Перамогі, на “Перабродскай зорцы”, на паўвостраве ў Дзень горада і на экалагічным фестывалі “Журавы і журавіны Міёрскага краю”. Збіраюцца на “Дажынкі” ў Верхнядзвінск.


Сёння супрацоўнікі спажыўкааперацыі прымаюць віншаванні з прафесійным святам. Дарэчы, сёлета яно асаблівае — у Віцебскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстаў 80-гадовы юбілей.

ЛІЧБЫ
У сістэму Міёрскага райспажыўтаварыства ўваходзіць 60 гандлёвых аб’ектаў. З іх 51 належыць ГУП “Міёрыгандаль”. 29 магазінаў дзейнічаюць у сельскай мясцовасці. Два-тры рэйсы на тыдзень ажыццяўляюць 10 аўтамагазінаў — сем курсіруюць па Міёрскім раёне і тры па сельскіх населеных пунктах Браслаўшчыны. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 641
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 56 846
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 144
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 529
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 997
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 140
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 578
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2018
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2018
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта