Авторизация
 

Рэйды санітарнай службы сведчаць пра станоўчыя перамены ў добраўпарадкаванні жылых і вытворчых тэрыторый населеных пунктаў раёна. У многім паспрыяла гэтаму рашэнне райвыканкама аб правядзенні ў красавіку-маі месячніка чысціні і двух агульных суботнікаў.
У многіх вёсках (прычым не толькі цэнтральных) створана рукамі людзей шмат куточкаў, якія радуюць вока парадкам і прыгажосцю. Адметнасцю вызначаюцца прыватныя сядзібы, гаспадары якіх не толькі падтрымліваюць чысціню ля пабудоў, але і стварылі "зкзатычныя астраўкі", дзе знайшлося месца і для дэкаратыўных кустоў, кветнікаў, і для фантанчыкаў, міні-ставочкаў, невялікіх скульптур, дэкаратыўных вырабаў з дрэва і іншых прыродных матэрыялаў, "рарытэтных" рэчаў з сялянскага побыту, якія здзіўляюць моладзь незвычайнасцю і навяваюць прыемныя ўспаміны людзям сталага ўзросту. Хтосьці пры афармленні тэрыторый выкарыстаў паўднёвыя матывы, "пасадзіўшы" ўздоўж агародж вырабленыя з пластыкавых бутэлек пальмы і піхтачкі.

Сярод гарадскіх арганізацый узор для іншых па гаспадаранню на падведамнай тэрыторыі падае Міёрскі райгаз, дзе, можна сказаць, ідэальная чысціня. І ля ЛДД №342 парадак: прыгожая агароджа, пафарбаваныя будынкі, зялёныя газоны, няма звалак ля пабудоў. Мэтанакіравана займаюцца добраўпарадкаваннем работнікі УАЗ "Міёрская ЦРБ" і падтрымліваюць парадак ля ўсіх гарадскіх і сельскіх медустаноў. Прыгажосць створана парафіянамі і святарамі ў райцэнтры ля касцёла і царквы. Ды і ля шэрагу іншых культавых устаноў падтрымліваецца парадак.

Але ёсць нямала арганізацый, прадпрыемстваў, сядзіб, дзе ў "пашане" беспарадак і антысанітарыя. Прывяду некалькі прыкладаў. У ААТ "Павяцце" выяўлены звалкі ля былой сталовай і кацельні. Непрыглядны малюнак у райцэнтры ля лесазавода (тэрыторыя РКБА). Тут шмат пабудоў, якія пакрысе разбураюцца. У раёне мясакамбіната ля будынкаў гаражнага кааператыва "Паўночны" аўтаўладальнікі "назапашваюць" смецце і адходы пасля рамонту тэхнікі.

Міярчане з вуліцы Янкі Купалы сочаць за парадкам на сядзібах, але асобныя з іх высыпаюць смецце за дарогу на незабудаваную тэрыторыю. Гаспадары дамоў па вул. Якуба Коласа, якая пралягае ўздоўж ракі Мёрыцы, складзіруюць за дарогай сена, рэшткі якога растрэсены і ніхто іх не прыбірае. Тут жа згружаюць і пілуюць дровы, забруджваючы ўчасткі шчэпкамі і іншымі рэшткамі драўніны. Ляжаць кучы смецця і попелу. У антысанітарным стане тэрыторыя за гаражамі д.№26 па вул. Дзяржынскага.

Прыкра глядзець на ведамасны двухпавярховы будынак па вуліцы Леніна, які размешчаны ля вузла сувязі. Пабялілі вапнай сцены — гэта добра. Але ж запэцкалі аконнае шкло і ўжо шмат месяцаў ніхто яго не мые.

У Міёрах, Дзісне, у цэнтральных вёсках гаспадарак і ля аўтатрас можна ўбачыць нямала пустуючых дамоў. Іх уладальнікі абавязаны падтрымліваць пабудовы ў добрым стане. А найперш трэба навесці парадак на прысядзібных участках: прыбраць смецце, хлам, абкасіць траву і г. д.

Беспарадак і антысанітарыю ў большасці выпадкаў ствараюць самі людзі, а не ўзнікаюць яны ў выпадку якіх-небудзь стыхійных з'яў. Складанне пратаколаў на домаўладальнікаў і адказных асоб, прыцягненне іх да адміністрацыйнай адказнасці, несумненна, спрыяюць выпраўленню сітуацый, але вельмі хочацца, каб змяніліся погляды і адносіны да добраўпарадкавання саміх людзей, на больш высокую прыступку "узнялася" іх свядомасць.
Т. СКАВАРОДКА,
загадчыца аддзела
гігіены РЦГЭ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта