Авторизация
 

Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі ў Міёрах

 Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі цяпер у гаспадарчым корпусе новай цэнтральнай раённай бальніцы. Знаходжу яго па машынах, азначаных чырвонай паласой з лічбай 103. Іх дзве: прывычны зялёны УАЗік і белая “ГАЗель-бізнес” ГАЗ-322173. Адрозніваюцца не толькі колерам, новы аўтамабіль прыкметна большы па памерах. Чым яшчэ?

— Райвыканкам уручыў сертыфікат на набыццё гэтай машыны хуткай медыцынскай дапамогі пры афіцыйным адкрыцці гарадка новай цэнтральнай раённай бальніцы, — расказвае вадзіцель Мікалай Пазняк. — Мы ёй ужо карыстаемся. Поўнапрывадная, з абодвума вядучымі мастамі, а значыць, высокапраходная па сельскай бездаражы. Больш сучасны рухавік аб’ёмам 2,7 літра, які адпавядае патрабаванням Еўра-4, на старой ён 2,5 літра і Еўра-2. Важна, што матор вынесены ўперад, а не размяшчаецца ў салоне побач з вадзіцелем. Таму кабіна атрымалася больш камфортнай, цёплай яна будзе зімой, ёсць печ абагрэву.


 Умяшчальны салон Мікалай Пазняк дапамагае прадэманстраваць фельчару выязной брыгады Таццяне Адамёнак. У ім трывала прымацаваны два мяккія крэслы для суправаджаючых медыкаў і для хворых. Асноўнае месца займае сумешчаная з насілкамі каталка. Яна трывала фіксуецца, але таксама вельмі лёгка выкатваецца з кузава на колцах. Пры цвёрдым дарожным пакрыцці ёй можна карыстацца непасрэдна як каталкай, у іншым выпадку здымаецца верхняя частка — лёгкія насілкі. Ды не простыя. На іх прадугледжана пераносіць як ляжачых, так і сядзячых хворых. Пры патрэбе можна прыпадняць галаву ці ногі.


 Гаспадарка Таццяны — медыцынскае абсталяванне. Яно размешчана зручна, у асобных шафах. У адной замацаваны два кіслародныя балоны, на паліцы вышэй — невялікі пераносны кіслародны апарат. У скрыні ў канцы салона шыны, патрэбныя пры пераломах і траўмах. Бліжэй да кабіны знайшлося месца таму, што выкарыстоўваецца часцей: дэфібрылятар для сардэчнікаў; мяшэчак Амбу для вентыляцыі лёгкіх; родавая ўкладка на выпадак прыняцця родаў у дамашніх умовах; сучасны кардыёграф “Аксіон”; небулайзер для інгаляцый. Тут жа — сумка-халадзільнік для прэпаратаў і тэрмасумка, а па сутнасці грэлка для раствораў, якая дзейнічае ад электрасістэмы машыны.


— Ніякага параўнання з начыннем УАЗіка, — падводзіць вынік фельчар. У яе ў руках застаецца толькі ранейшы рабочы чамаданчык з наборам самых запатрабаваных інструментаў і лячэбных прэпаратаў.


Са зручнасцямі новай машыны хуткай медыцынскай дапамогі ўжо пазнаёміліся першыя хворыя. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта