Авторизация
 

Камітэт дзяржкантролю вобласці і Віцебскі рэгіянальны цэнтр тэсціравання пры УА “Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” паведамляюць, што з 4 мая пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, якая праводзіцца выключна да 1 чэрвеня, прыём дакументаў з 9 да 19, а па суботах — з 9 да 18 гадзін.
У вобласці рэгістрацыю ажыццяўляюць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Наваполацкі дзяржаўны політэх-нічны каледж і Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж.
Абітурыентам неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўзнос у 10 тыс. рублёў за адзін прадмет у любым аддзяленні ААТ “Беларусбанк” на пазабюджэтны разліковы рахунак пункта тэсціравання, дзе абітурыент будзе праходзіць тэсціраванне, і з’явіцца асабіста ў пункт рэгістрацыі з пашпартам (відам на жыхарства ці пасведчаннем бежанца) і квітанцыяй аб аплаце.
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне праводзіцца з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы “Агульнарэспубліканскі банк дадзеных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання”. Гэта дазваляе абітурыенту зарэгістравацца ў любым пункце для ўдзелу ў ЦТ па выбару.
Пасля рэгістрацыі абітурыенту выдаюцца пропускі для ўдзелу ў ЦТ. Абітурыент мае права прайсці тэсціраванне па трох прадметах.
ЦТ будзе праходзіць з 14 па 29 чэрвеня па наступнаму графіку: беларуская мова—14 чэрвеня, аўторак; руская мова — 15 чэрвеня, серада; гісторыя Беларусі — 17 чэрвеня, пятніца; матэматыка — 19 чэрвеня, нядзеля; грамадазнаўства — 21 чэрвеня, аўторак; хімія—22 чэрвеня, серада; сусветная гісторыя навейшага часу—23 чэрвеня, чацвер; фізіка — 25 чэрвеня, субота; біялогія — 26 чэрвеня, нядзеля; замежныя мовы — 28 чэрвеня, аўторак; геаграфія — 29 чэрвеня, серада. Пачатак ЦТ ва ўсе дні — 11.00.
Для абітурыентаў, якія не прынялі ўдзел у ЦТ па ўважлівай прычыне (што пацверджана дакументальна) у асноўны дзень, устаноўлены рэзервовы дзень 4 ліпеня, панядзелак, ва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”, г. Мінск. Перарэгістрацыю на рэзервовы дзень праводзіць Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт з 27 па 30 чэрвеня.
Інфармацыя пра ЦТ, у тым ліку банкаўскія рэквізіты ўсіх пунктаў тэсціравання, змешчана на сайце УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў” www.rikz.unibel.by.
Тэлефон Віцебскага рэгіянальнага цэнтра тэсціравання 8-0212-47-72-34.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта