Авторизация
 

Па вуліцах Міёр прайшоў «Бессмяротны полк». Партрэты ў руках дзяцей, унукаў і праўнукаў

 Дзень Перамогі ў райцэнтры адзначылі масава, душэўна, з традыцыямі і хвалюючай навізной. Упершыню па яго вуліцах урачыстым строем прайшоў наш «Бессмяротны полк». Больш за сотню партрэтаў франтавікоў неслі, нават везлі ў калясках іх дзеці, унукі і праўнукі. 

Яшчэ па ранішняй прахалодзе прадстаўнікі раёнай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, воіны-афганцы, школьнікі, жыхары і госці Міёр падцягваліся да  Дома культуры, дзе фарміравалася ўрачыстая калона бессмяротнага палка. Ішлі сем’ямі. Моладзь у гімнасцёрках, малышы ў пілотках, у руках — партрэты дзядоў і прадзедаў, а ў душы — гордасць за іх подзвіг і гераізм, радасць за мір і спакой на нашай зямлі. 

 У памяць пра тых, каму абавязаны шчаслівым жыццём, удзельнікі свята ўсклалі кветкі да абеліска воінам-вызваліцелям райцэнтра. Пасля адной сцяной, плячом да пляча рушылі на Плошчу памяці загінуўшых барацьбітоў. Партрэты герояў, якіх ужо няма сярод нас, — як жывы сцяг Перамогі.


Бессмяротны полк — не проста эмацыянальнае шэсце з радасцю і слязьмі на вачах. Гэта гісторыя кожнага героя, які прайшоў праз самую страшную вайну. Аляксандр Маскалёў з СШ №2 нясе партрэт свайго прадзеда, узняўшы высока над галавой. Ва ўрачыстым шэсці хлопец асабліва адчувае значнасць свята і хоча стаць дастойным яго памяці нашчадкам.


 Кірылу Удобкіну — шэсць, яго браціку Сашу — чатыры. З фотаздымка на іх таксама глядзіць прадзядуля. На свята хлопчыкаў прывялі бацькі.
— Гэта адна з магчымасцей расказаць сынам пра вайну, навучыць шанаваць добрыя традыцыі Дня Перамогі,—гаворыць маладая матуля.—Удзел у шэсці Бессмяротнага палка — важнае перажыванне і для дарослых, і для малых, якое дазваляе ўсвядоміць сябе часткай мінулага, цяперашняга і будучага.


Малады спецыяліст раёна газазабеспячэння Ігар Дзярко крочыць у стылізаванай ваеннай форме. Апрануўся так для ўдзелу ў харэаграфічнай пастаноўцы «Смуглянка».


— Цудоўная ідэя — «Бессмяротны полк». Ва ўрачыстай калоне адчуваеш сябе сапраўдным патрыётам Радзімы, перапаўняе гордасць за землякоў, якія аддалі жыцці за наша мірнае неба, — разважае хлопец. — Мы шануем гісторыю, тым самым пацвярджаем, што вялікі народны подзвіг не забыты.


 На плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў пачэсныя месцы занялі галоўныя героі свята. 73 гады мінула з пары, калі доўгачаканая вестка пра перамогу пракацілася па нашай шматпакутнай зямлі і ўсім свеце. На ўрачыстым мітынгу аддалі даніну павагі ўсім, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы, хто цаной жыцця абараняў Айчыну ад фашызму, хто загінуў у засценках канцэнтрацыйных лагераў нацыстаў, хто вынес увесь цяжар вайны і суткамі працаваў у тыле, хто выжыў у самай крывапралітнай вайне і нястомнай працай адбудоўваў краіну для будучых пакаленняў.


 На жаль, сведкаў тых страшных падзей з кожным годам усё менш. Сёлетнюю вясну разам з намі сустрэлі 11 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сям'я загінуўшага ваеннаслужачага, працаўнік тылу, 17 вязняў канцлагераў. У кожнага свой няпросты лёс. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава падзякавала ім за неацэнны воінскі і чалавечы подзвіг, за імкненне жыць і працаваць на дабрабыт малой радзімы. Для ўсіх нас важна надалей захоўваць гістарычную праўду, перадаваць імёны герояў у спадчыну і рабіць усё магчымае, каб трагедыя не паўтарылася.


1418 дзён і начэй працягвалася самая крывапралітная ў гісторыі чалавецтва вайна, забраўшы каля 27 мільёнаў жыхароў Савецкага саюза. Загінула звыш трох мільёнаў беларусаў. Фашысты разбурылі і спалілі 209 нашых гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разрабавалі і вывезлі ў Германію больш за 10 тысяч прадпрыемстваў. Аднак мужны народ застаўся непахісным. Узброеныя Сілы СССР правялі звыш 40 буйных наступальных стратэгічных аперацый, у ходзе якіх разграмілі магутнейшыя групіроўкі нямецка-фашысцкіх войск. Годна выстаялі выпрабаванні, сталі сапраўдным прыкладам мужнасці і гераізму і землякі. Ім раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак адрасаваў найлепшыя словы падзякі і прыязнасці.


 Сёлета адзначылі стогоддзе Узброеныя Сілы. Юбілейнымі медалямі ў Дзень Перамогі ўзнагароджаны лідар ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, намеснік старшыні раённага аб'яднання «Беларускі саюз воінаў у Афганістане» Сяргей Мацвееў, палкоўнік запаса Сяргей Пляшкоў, прапаршчыкі ў адстаўцы Іван Сіповіч, Вікенцій Васільеў, Віктар Гайлевіч.


Пра клопат і ўвагу да ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, вязняў, сем'яў загінуўшых гаварыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Усяго 33 чалавекі наведалі сёлета з падарункамі, якія прадставілі шчодрыя спонсары, за што ім выказана асаблівая падзяка.
Хто не дажыў да гэтага дня, ішлі строем у «Бессмяротным палку». Сярод іх і Міхаіл Баляслававіч Чаркас. Ветэран вайны, заслужаны настаўнік Беларусі, шырокага творчага дыяпазону і бязмежнай душы чалавек. Ён адышоў у вечнасць сёлета ў лютым. Памяць засталася ў нашых сэрцах.


Часлаў Станіслававіч звярнуў увагу на моладзь, якая ведае свае карані, шануе традыцыі сям'і, гераічныя подзвігі дзядоў і прадзедаў. Пакуль у Перамогі будуць такія ўнукі і праўнукі, «Бессмяротны полк» — вечна жывы.


Вучань СШ №3 імя Я.Томкі Дзмітрый Максіменка і юныя піянеры СШ №2 пацвердзілі, што маладое пакаленне ведае ваенную гісторыю і на прыкладзе гераічных традыцый будзе вяршыць добрыя справы і будаваць наша заўтра.


 Кіраўнік раёна, старшыня райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і лідары грамадскіх аб'яднанняў усклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы, да мемарыяльнага знака «Чорныя цюльпаны». Ушанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання. Благачынны цэркваў Міёрскай акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч з'яднаў людзей у малітве ля капліцы Аляксандра Неўскага.


Пасля ўдзельнікі «Бессмяротнага палка» накіраваліся да раённага Дома культуры. На сцэне пад адкрытым небам дарослыя і юныя артысты ў пэўных ролях і вобразах пастараліся перадаць атмасферу Вялікай Айчыннай вайны — ад страшнага пачатку да пераможнага канца. Адлюстравалі дзень сённяшні, калі трэба думаць пра мір і рабіць усё магчымае дзеля яго.


Па сутнасці, гледачы ўбачылі жывое музычнае кіно, героям якога суперажывалі, падпявалі, апладзіравалі. Завяршыла свята песня «Дзень Перамогі», якую кожны ведае з калыскі. У выкананні нашага земляка Віталя Хаданёнка яна прагучала па-асабліваму ўрачыста. Падпявалі стоячы. 

 Больш здымкаў у групах ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53779862061195

ВК https://vk.com/album-93032809_254032935

Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.189297581702952&type=3

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта