Авторизация
 

Даніну павагі аддалі працаўнікам Міёршчыны

 Напярэдадні першамайскага свята ў райцэнтры аднавілі раённую Дошку гонару. На ёй з’явіліся фотаздымкі чатырнаццаці прадстаўнікоў вытворчай і сацыяльнай сферы, дзесяць найменняў калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў, якія па выніках дзейнасці за 2017 год дасягнулі высокіх паказчыкаў, унеслі важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, мясцовага самакіравання. За майстэрства і адданасць справе лепшым у сваёй галіне падзякавалі на ўрачыстасці 28 красавіка.'

  Традыцыйная цырымонія занясення на раённую Дошку гонару ўпісала новую старонку ў летапіс сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны, якая, са слоў старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, становіцца багацей дзякуючы розуму і рукам яе жыхароў. Вітаючы перадавікоў, Ігар Валер’евіч падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам росквіту роднага краю. Дзякуючы тым, хто да справы ставіцца з душой, жыццё імкліва папаўняецца новымі падзеямі і датамі. У час уручэння кветак і дыпломаў райвыканкама пажаданне кожнаму — быць здаровымі, імкнуцца да новых поспехаў.


 Затым удзельнікі і сведкі ўрачыстай цырымоніі перамясціліся пад дах раённага Дома культуры. Тут перадавікоў вітаў старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Звярнуў увагу, што ўсе мы навек з’яднаны з працай — гэта сэнс быцця ў імя жыцця і дабрабыту. Ганарымся дасягнутым, з чым непарыўна звязана і наша гераічнае мінулае. Таму даніна павагі ў першую чаргу ветэранам.
Аднак прафсаюзная арганізацыя не толькі ўслаўляе чалавека-працаўніка. Яна надзейна абараняе яго законныя інтарэсы і правы. Ахова працы, тэхніка бяспекі, заробак, прававыя кансультацыі, гарантаванае выкананне законаў — першачарговыя задачы дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды выступае за канструктыўны сацыяльны дыялог, за паступальнае, мірнае вырашэнне складаных пытанняў, якія ўзнікаюць у працоўных.


 Місія пярвічных прафсаюзных арганізацый значная, дзейнасць — неабходная. Аляксандр Ігнатавіч аб’явіў вынікі раённага конкурсу сярод іх. На высокім узроўні прафсаюзная работа арганізавана ў пярвічках жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міёрскай ЦРБ і Туркоўскай школы, за што адзначаны прэміямі ад Федэрацыі прафсаюзаў. Іх лідарам Ладзе Сушко, Святлане Карпеза і Таццяне Урублеўскай аб’яўлены падзякі.


Завяршылася ўрачыстасць яркім святочным канцэртам народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву “Азярніцы” жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэтыя артысты заўсёды скараюць сваёй абаяльнасцю, прыгожымі сцэнічнымі вобразамі. Аднак асноўная іх фішка — аксамітныя тэмбры галасоў і прафесійнае выкананне завадных і шчырых песень. Гледачы зверх нормы атрымалі станоўчых эмоцый, а ў душы запанаваў па-сапраўднаму вясенні настрой. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта