Авторизация
 

Дэлегацыя наведала Міёры і планаванне новай паліклінікі

 У мінулую пятніцу па дарозе на Браслаўшчыну на будоўлю новай цэнтральнай раённай бальніцы завітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.

Мікалай Мікалаевіч разам са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым у суправаджэнні намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, кіраўніка Міёрскага раёна Ігара Кузняцова, галоўнага ўрача райбальніцы Алены Сівой і прадстаўнікоў задзейнічаных будаўнічых арганізацый прайшліся па чыстых калідорах бальніцы, зазірнулі ў залітыя сонечным светам палаты, працэдурныя кабінеты, аперацыйную, іншыя аддзяленні, дзе ўжо размясцілася новае медыцынскае абсталяванне. Перш за ўсё старшыню  аблвыканкама цікавіла, на якім этапе завяршальныя работы перад уводам аб’екта ў эксплуатацыю. Намячалася, што гэта гістарычная падзея прыпадзе на май. Але, па агульных меркаваннях, прыспешваць не варта. Лепш зрабіць усё грунтоўна, даць магчымасць працоўнаму калектыву медустановы асвоіцца ў новых умовах, каб людзі атрымлівалі якасную медыцынскую дапамогу.


 Удакладнялася мэтазгоднасць побач са стацыянарным пабудаваць паліклінічнае аддзяленне. Як патлумачыла галоўны ўрач, у тым вострая неабходнасць для забеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі. Корпус надта аддалены, а гэта нязручна як для жыхароў, так і для працоўнага калектыву лячэбнай установы. Праблема вырашальная. Праектаванне новай паліклінікі Міёрскай ЦРБ плануецца распачаць ужо сёлета. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта