Авторизация
 

Дэлегацыя кампаніі "А&M Developments" з Егіпта наведала Міёршчыну

 Дэлегацыя кампаніі "А&M Developments" з Егіпта наведала Міёршчыну ў мінулы аўторак. У райвыканкаме адбыўся першы этап перагавораў па пытаннях супрацоўніцтва бакоў у сферы сельскай гаспадаркі і харчавання.

Кіраўнік кампаніі "А&M Developments" Халед Садэк заўважыў, што адносіны Егіпта і Беларусі развіваюцца дастаткова паспяхова. Значны імпульс надаў візіт Прэзідэнта  нашай краіны ў Каір, у ходзе якога падпісана шмат пагадненняў у разнастайных сферах дзейнасці, у тым ліку ў галіне сельскай гаспадаркі. У беларускіх рэгіёнах пабывала нямала дэлегацый з Арабскай Рэспублікі. Віцебшчына егіпцянам асабліва па душы. На мінулым тыдні разам з Халедам аграпрамысловым  патэнцыялам вобласці цікавіліся выканаўчы дырэктар кампаніі Мохамед Садэк, саветнік па юрыдычных пытаннях Ала эль-Сісі.

 У міёрскім краі егіпцян у першую чаргу цікавіла арэнда сельгасугоддзяў. Як патлумачыў дырэктар "А&M Developments", кампанія распрацавала бізнес-план, для яго ажыццяўлення патрэбны 20-25 тысяч гектараў зямлі. Вялікае жаданне вырошчваць на ёй пшаніцу для свайго Егіпта, дзе адчуваецца вострая патрэба і ў сухім малацэ. Для вытворчасці прадуктаў і паставак на рынкі краін Еўрасаюза імкнуцца мадэрнізаваць дзеючую ці пабудаваць новую на 20 тысяч кароў ферму з перапрацоўчымі магутнасцямі. Рэалізаваць праект егіпцяне збіраюцца за тры гады. Ужо гатовы апрацоўваць глебу, узводзіць неабходныя памяшканні, завозіць жывёлу са Швейцарыі і Аўстрыі. Да 2019 года ім пад сілу пабудаваць завод па вытворчасці сухога малака, а ў 2020-ым — запусціць яго.


Як заўважыў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, свабоднай зямлі, не ўцягнутай у севазварот, у раёне няма. Але егіпецкія калегі могуць рэалізаваць задуманае на базе сельгаспрадпрыемстваў. Патрэбную плошчу займаюць размешчаныя ўздоўж Заходняй Дзвіны ААТ "Гвардзейскі", "Мерыца". У дапамогу — рабочая сіла, тэхнапарк, жывёлагадоўчыя комплексы. Ігар Валер'евіч запэўніў, што мясцовыя прадпрыемствы таксама могуць вырабляць неабходнае егіпцянам сухое малако, іншыя прадукты, прычым без вялікіх укладанняў рэсурсаў. Не праблема па тэхналогіях егіпецкіх калег вырошчваць пшаніцу. Трэба атрымліваць узаемную выгаду, упэўнены кіраўнік раёна.


 Гасцей прапанова зацікавіла: з міёрскага боку — зямля і працоўныя рэсурсы, з егіпецкага — дадатковае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі і ноу-хау. Такую схему ўзаемадзеяння Садэк назваў выгаднай і адпавядаючай еўрапейскаму стандарту дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
З аповяду кіраўніка раёна пра патэнцыял Міёршчыны, яе эканоміку і прыродныя рэсурсы госці вылучылі дадатковую выгаду наладзіць цеснае супрацоўніцтва. Напрыклад, рэалізацыя нашага грандыёзнага інвестыцыйнага праекта па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі дазволіць забяспечыць сухое малако таннай упакоўкай. Па сучасных тэхналогіях працуе міёрскі мясакамбінат, у шэрагу шматлікай прадукцыі і ахалоджаная ялавічына з тэрмінам захоўвання 40 сутак. На карысць паслужаць камбікормавы завод, філіял малаказавода. Егіпцяне звярнулі асаблівую ўвагу, што мясцовая прадукцыя экалагічна чыстая, без дабавак і сінтэтыкі. Такую жадаюць бачыць на прылаўках сваіх магазінаў. Выгаднае з пункту гледжання лагістыкі і геаграфічнае размяшчэнне раёна, які недалёка ад Еўрасаюза, марскога порта, ёсць чыгуначнае паведамленне.


Яшчэ будуць асэнсоўвацца накірункі дзейнасці, выгадныя для міярчан і егіпцян, абмяркоўвацца праекты. Але бакі спадзяюцца, што першая сустрэча стане падмуркам для плённага эканамічнага супрацоўніцтва ў хуткім будучым. Цяпер пра яе ў Егіпце нагадваюць сувеніры з міёрскімі краявідамі і самабытная лялька "Дзіснянка".

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта