Авторизация
 

У Дзень Канстытуцыі ўшаноўвалі лаўрэатаў звання "Чалавек года Міёршчыны"

 Стала добрай традыцыяй у Дзень Канстытуцыі ўшаноўваць лаўрэатаў пачэснага звання "Чалавек года Міёршчыны". І сёлета 15 сакавіка восем лепшых працаўнікоў важных сфер жыццядзейнасці раёна атрымалі заслужаныя дыпломы па выніках работы за мінулы год. Цырымонія ўзнагароджання — знакавая падзея не толькі для спрактыкаваных і вопытных намінантаў.

 
На сцэне раённага Дома культуры на вачах шматлікай публікі прымалі віншаванні і лепшыя прадстаўнікі юнага пакалення. Ім уручылі галоўны ў жыцці дакумент — пашпарт і пажадалі быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, сапраўднымі патрыётамі малой радзімы.

Ужо ў фае раённага Дома культуры атуляла атмасфера свята. Яе стварала музыка, якую вясёлымі ноткамі рассыпалі мэтры школы мастацтваў. Урачыстасці надавала тэматычнае афармленне сцэны.


Пакуль адны разглядалі антураж, іншыя хваляваліся. Чаго варта ўзысці на сцэну, калі на цябе глядзяць сотні знаёмых і незнаёмых вачэй. Героі міёрскай зямлі спецыяльна да пачэснага статусу не імкнуліся. Проста самааддана працавалі, выконвалі даручанае і стараліся памнажаць багацце роднага краю. Высокая ацэнка заслуг збянтэжыла, але стала вялікім стымулам імкнуцца да большага.

 Урачысты момант абвясціў гімн Рэспублікі Беларусь. На адкрыцці цырымоніі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў падкрэсліў: на Міёршчыне важныя задачы рэалізуюцца дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству і адказнасці яе жыхароў. Нават у няпростым па ўмовах надвор'я мінулым годзе хлебны каравай атрымаўся больш важкім, чым у папярэднім. Аграрыі ў чарговы раз даказалі, што пераадольваць нягоды дапамагаюць менавіта арганізаванасць і настойлівасць. З году ў год зла-джана працуюць калектывы ААТ "Туркова", "Мікалаёўскі", СУП "Цітова". Флагманам вытворчасці прамысловай прадукцыі застаецца мясакамбінат, аб'ёмы паставак якога павялічыліся ўдвая ў параўнанні з 2016 годам.


Летась экспартам паслуг займаліся "Капіталдрэў-прадукт" і "РГК-Міёры", індывідуальныя прад-прымальнікі, райспажыўтаварыства. Прыватныя структуры пастаўлялі прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю, Латвію, Літву. Экспарт паслуг, сярод якіх турыстычныя, транспартныя, будаўнічыя, у вобласці аховы здароўя, аказваўся ў восем краін свету. Наладжаны знешнегандлёвыя сувязі з Украінай, Нідэрландамі, Эстоніяй, Германіяй.


 У мінулым годзе створана восем новых арганізацый. Пачалі дзейнасць дзве сялянска-фермерскія гаспадаркі, дзве гандлёвыя арга-нізацыі, на новыя рабочыя месцы працаўладкаваны 33 чалавекі. У выніку павялічылася выручка ад рэалізацыі прадукцыі — прадпрыемствы раёна спрацавалі з чыстым прыбыткам.


Важкі ўклад у выкананне ключавых эканамічных паказчыкаў раёна ўносілі і пастаянныя партнёры, дзякуючы якім прыцягваюцца замежныя інвестыцыі. Паспяхова ўзводзяць завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. У снежні летась уведзены ў эксплуатацыю мост праз раку Волта. Завяршаецца будаўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы, у маі яна прыме першых пацыентаў. Летась адрамантавалі інфекцыйнае аддзяленне, аналагічная работа разгорнута ў тэрапеўтычным.


Шмат зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Летась для падвозу дзяцей набылі шэсць аўтобусаў, завяршылі капітальны рамонт Новапагосцкай школы. На шляху да грандыёзных пераўтварэнняў і СШ №3 імя Я. Томкі.


За кожнЫМІ падзеяй, дасягненнем стаяць людзі, якія сваёй працай ствараюць гісторыю малой радзімы. Кіраўнік раёна падзякаваў усім за адданасць роднай зямлі і актыўны ўдзел у будаўніцтве будучыні. Задача — старацца і надалей, каб Міёршчына квітнела і развівалася.
 Добрыя словы, кветкі, стужкі перадавікоў, дыпломы — усё гэта прыемны дадатак да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў па сямі намінацыях (на здымках яны па спісе). Летась эфектыўна працавалі на дабрабыт краю жывёлавод ААТ "Туркова" Кацярына Карсакова, трактарыст- машыніст ААТ "Мерыца" Алег Аніська, старшы майстар каўбаснага ўчастка мясакамбіната Уладзіслаў Абалевіч, слесар па рамонце абсталявання цеплавых сетак УП ЖКГ Мікалай Гарноўскі, прадавец шостага разраду магазіна ў Ідолце Жанна Баршчэўская, дырэктар Міёрскай СШ №2 Уладзімір Ханецкі, сацыяльны работнік Марына Казлоўская, начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі Міёры-2 РВПС Аляксандр Дзям'янаў.


Дасягненні дарослых — узор для юных. Мена-віта ім давядзецца пераймаць пачэсную эстафету і стараннай працай, розумам, талентам папаўняць кагорту прыстойных людзей Міёршчыны. Наколькі важны і патрэбны ўдзел кожнага, прадэманстравала ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў. Атрымаць свой галоўны дакумент у Дзень Канстытуцыі пачэсна і адказна. Такое права сёлета заслужылі 20 юнакоў і дзяўчат. Яны стараюцца ў вучобе,  спорце, актыўна ўдзельнічаюць у маладзёжных праектах і праграмах. Дэпутат раённага Савета Марыя Баніфатава, генеральны дырэктар дарожнага прадпрыемства "Віцебск- аблдарбуд", дэпутат абласнога Савета Уладзімір Мацвееў жадалі маладым людзям дзейнічаць, ствараць, імкнуцца і дасягаць намечанага.


Урачыстыя ўзнагароджанні завяршыў святочны канцэрт. Маляўніча і поўна адлюстравалі сутнасць важнага дня юныя танцоры, музыкі і спевакі, спрактыкаваныя артысты РДК, школы мастацтваў, Дзісенскага гарадскога цэнтра культуры. 

 

 

 

 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта