Авторизация
 

Святочны канцэрт прайшоў у Міёрскім РДК напярэдадні Дня жанчын

  Святочны канцэрт у раённым Доме культуры напярэдадні Дня жанчын — заўсёды падзея. Глядзельная зала запаўняецца ў лічаныя хвіліны: ніводнага месца ў праходах, пра свабоднае крэсла і марыць не даводзіцца. Сакрэт аншлагу просты: кожны нумар праграмы, кожнае выступленне прасякнуты асаблівай цеплынёй, жаданнем атуліць увагай і прынесці як мага больш прыемных эмоцый. Тут жанчынам даюць магчымасць павысіць сваю самаацэнку, узняцца над будзённасцю і паверыць у вялікую місію на зямлі. Ці не гэта лепшы падарунак?


 Музычныя нумары ў выкананні аркестра баянаў і акардэонаў дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігара Лаўца — найлепшы пралог да святочнага дзейства. Ад звонкай скрыпкі заходзілася сэрца, душа не стрымлівала пачуццяў падчас гучання мелодыі Вівальдзі "Любоў у Венецыі". Рок-эн-рол спакушаў кінуцца ў скокі.


Адначасова кранальным і тэмпераментным атрымаўся ўступ да цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў звання "Жанчына года Міёршчыны". За ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, вытворчасці, паслуг, медыцынскага абслугоўвання, адукацыі ўзнагароды ўручылі ў пяці намінацыях. Уладальніцы пачэснага звання адданыя сям'і, мэтанакіраваныя ў рабоце. У кожнай свая біяграфія, жыццёвы шлях, поспехі і дасягненні. Яднае адно: яны ўзбагачаюць наш край маральна, культурна і духоўна. Урачыстыя і ўсхваляваныя ўзнімаліся на сцэну жывёлавод ВУПКУ "Міёрскі" Кірынея Іванова, галоўны бухгалтар Міёрскай ПМК-55 Дзіяна Пажарская, дырэктар Сіцькоўскай школы Аксана Шараг, закройшчык РКБА Валянціна Граноўская, старшы фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Святлана Лаўрыновіч. Заслужаныя ўзнагароды ўручаў кіраўнік раёна.


 Ігар Кузняцоў адзначыў вялікі ўнёсак жанчын-працаўніц старэйшага пакалення ў росквіт горада і раёна. Заўважыў адданасць справе сучасніц. На яго думку, "Жанчына года Міёршчыны" — гэта душа, прыгажосць і гонар роднай зямлі. Ігар Валер'евіч выказаў падзяку кожнай прадстаўніцы лепшай паловы чалавецтва за нялёгкую місію, за падтрымку мужчын, вернасць і адданасць сям'і, дзецям. Галоўнае пажаданне — часцей усміхацца, ад гэтага свет ярчэй і прыгажэй, быць здаровымі і заўсёды лепшымі ў справах і ўчынках.


 Жаночы дзень увасабляе каханне, пяшчоту, дабрыню. З першымі промнямі сонейка прыносіць радасць і пацяпленне ў нашы сэрцы. "Калі б ты мог зразумець, што ў душы маёй, як ляціць яна ўслед за табой" спявала Валянціна Пундзіс знакамітую "Оттепель". Прыгожы, рамантычны і чуллівы падарунак з нагоды 8 сакавіка падрыхтавалі ўсім жанчынам Міёршчыны вядомыя майстры культуры горада і раёна. Спявалі прымы міёрскай эстрады Святлана Ішчук і Тамара Якімёнак. Радавалі дзіцячыя калектывы студыі харэаграфіі школы мастацтваў, якімі кіруюць Наталля Варанько і Аляксандра Катышава, вакальны гурток "Бэмс", таленавітыя салісткі Валянціна Пундзіс, Дзіяна Маляўка, Дар'я Шук. Непараўнальныя ў творчасці вакалісты Міёрскага раёна газазабеспячэння, УП ЖКГ і Ігар Мятла. Непасрэднасцю радавалі выхаванцы садка №1, таленты якіх развівае Вольга Тыран, вучні школы мастацтваў.


 Аднак глядацкая аўдыторыя атрымлівала асалоду не толькі ад музычных нумароў. Вясенняе свята падарыла жанчынам магчымасць быць атуленымі увагай праз меру. Рэжысёр праграмы Вольга Борская задзейнічала ў сцэнарыі ўмелых аратараў, паэтаў і тасцёраў з ліку моцнай паловы чалавецтва. Са сваімі сюрпрызамі групамі на сцэну ўзыходзілі прадстаўнікі мудрага пакалення, мужчыны ў росквіце сіл і энергіі, заўзятыя рамантыкі, яшчэ бяспёрыя шчаглы і галапупікі. Словы ўдзячнасці, кампліменты, прызнанні адрасавалі жонкам, матулям, дочкам, унучкам, дзяўчатам, сяброўкам. Усім тым, хто заўсёды натхняе, па-майстэрску і ўмела накіроўвае сілы, талент і энергію мужчын у правільнае рэчышча.


 У перапынках паміж нумарамі і віншавальнымі прамовамі вядучыя Вольга Галімбоўская і Алеся Барысоўская імкнуліся разабрацца, што неабходна жанчыне для шчасця. Прасочвалі яе ролю ў мітуслівым жыцці. У развагах прыйшлі да высновы, што пры любых нагрузках, складаных акалічнасцях неабходна думаць пра сябе. Каб і кніга, і сяброўкі, і новыя рэчы, іншыя маленькія радасці ўпісваліся ў схему жыцця. Што немалаважна, каб хапала любові і ўвагі. Пад уздзеяннем магічных прызнанняў і падарункаў, як вясеннія кветкі, жанчыны заўсёды яркія, не адчуваюць стомы, радуюць добрым настроем, гатовы скараць новыя вышыні і прысвячаць сябе блізкім.


Няма сумненняў, што свята запомніцца, бо добрае заўсёды доўга поўніць сэрца. Святло, любоў, ахоўніца ачага. Моцная, валявая, на ёй трымаецца жыццё. Такія мы, жанчыны, узнёслыя, але зямныя. 

Больш фота ў групах "Міёрскія навіны" ў сацыяльных сетках https://ok.ru/merskyanav/album/53707193647243

https://vk.com/album-93032809_252619604

https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.173704023262308&type=3.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта