Авторизация
 

100-годдзе беларускіх Узброеных Сіл святкавалі ў Міёрах

 Райцэнтр адзначыў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 100-годдзе беларускіх Узброеных Сіл. Святкаванне пачалося ля памятнай дошкі земляку Герою Савецкага Саюза, віцэ-адміралу Ягору Томку. Ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак расказаў пра подзвіг падводніка, які ўпершыню ў гісторыі правёў субмарыну пад ільдамі Паўночнага полюса.

 За памяць пра брата падзякавала прысутным, у тым ліку вучням СШ №3, якая носіць імя Ягора Андрэевіча, сястра Героя Нона Саркісян. Да памятнай дошкі ўсклалі гірлянды і жывыя кветкі, памяць Героя і ўсіх абаронцаў Айчыны ўшанавалі хвілінай маўчання. 

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, адбыўся на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў. У ім удзельнічалі дэлегацыі ўстаноў і працоўных калектываў райцэнтра, прадстаўнікі сельсаветаў і грамадскасці, былыя воіны-інтэрнацыяналісты і афганцы. Заклікаў памятаць нашу слаўную гісторыю і шанаваць гераічныя традыцыі беларускіх Узброеных Сіл начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін. Ён нагадаў пра гераічны шлях нашай Арміі, удзел воінаў-землякоў у баях Вялікай Айчыннай, уклад міярчан ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны ў мірны час. Адзначыў гераізм і вернасць воінскаму абавязку юнакоў, якія служылі ў Афганістане. Мемарыял "Чорныя цюльпаны" стаў помнікам памяці пяцярым, што не вярнуліся з той вайны. Нам трэба памятаць і шанаваць слаўныя баявыя традыцыі беларускага народа, які самаахвярна адстойваў свабоду і незалежнасць краіны у барацьбе з захопнікамі.


 Да помніка воінам і партызанам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да мемарыялу "Чорныя цюльпаны" ўсклалі гірлянды і кветкі. Хвілінай марознай цішыні ўшанавалі памяць воінаў.


Урачысты сход грамадскасці Міёршчыны прайшоў у раённым Доме культуры. Бадзёры настрой мерапрыемству задалі рытмічная харэаграфічная кампазіцыя ў выкананні дзяўчат, песня "Отчизну не тронь!" на фоне відэакадраў пра ўдзел мясцовых салдат запасу ў зборах войск тэрытарыяльнай абароны.


 З прывітаннем да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Ён адзначыў мужнасць і гераізм землякоў у барацьбе з ворагам, выказаў словы ўдзячнасці за мірнае неба ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаў пра незагойную рану Афганістана. Гаварыў пра гордасць за цяперашнія беларускія Узброеныя Сілы.


Ахоўваюць Дзяржаўную граніцу на тэрыторыі раёна байцы Полацкага пагранічнага атрада, з якім падтрымліваюцца трывалыя сяброўскія адносіны. На сцэне адбыўся абмен прывітальнымі граматамі і віншавальнымі прамовамі. Прадстаўнікі пагранатрада ў знак падзякі за супрацоўніцтва ўручылі спецыяльны нагрудны знак старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову.


 З нагоды юбілею Узброеных Сіл і за вялікі ўклад у павышэнне абароназдольнасці раёна, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і ўсяго насельніцтва Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак і яго папярэднік Сяргей Пляшкоў, прадпрымальнік з Дзісны Эдуард Цярэшка. Групе актывістаў аб'яўлены падзякі старшыні райвыканкама.


Пра пераемнасць баявых традыцый, слаўную гісторыю Узброеных Сіл і ўклад землякоў у баявыя перамогі ў Вялікай Айчыннай у дакладзе расказаў ваенны камісар раёна Сяргей Жабёнак. Уручыў першую юбілейную медаль да 100-годдзя Узброеных Сіл кіраўніку раённай арганізацыі воінаў-афганцаў Вячаславу Стому. Адзначыў узнагародамі ваеннага камісарыята работнікаў райваенкамата, прадстаўнікоў працоўных калектываў і раённых служб, праваахоўных органаў, медыцынскіх работнікаў, спецыялістаў сельвыканкамаў, якія актыўна вырашаюць задачы па забеспячэнні абароназдольнасці краіны.


 Святочнае мерапрыемства працягвалася канцэртам, які падрыхтавалі для міярчан духавы аркестр Полацкага пагранатрада і яго салісты, ансамбль беларускай песні. 

Больш фота на сайце і ў фотаальбомах груп "Міёрскія навіны" сацыяльных сетак.  

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта