Авторизация
 

Як ідзе датэрміновае галасаванне ў Перабродскім сельсавеце

 Раніцай 13 лютага ля Перабродскага сельскага клуба ажыўлена: ідуць апошнія прыгатаванні да пачатку датэрміновага галасавання. Надзейнасць электразабеспячэння ў апошні раз правяраюць энергетыкі, свае пазіцыі дадаткова ўдакладняюць пажарныя-выратавальнікі.

Участковая выбарчая камісія неабходную падрыхтоўчую работу закончыла загадзя: сваё месца занялі рабочыя сталы для членаў камісіі, тут жа — празрыстая ўрна спецыяльна для датэрміновага галасавання, кабіны, месца для назіральнікаў, асобна размешчаны заканадаўчыя акты па правядзенні выбараў і дакументацыя камісіі, спецыяльны стэнд інфармуе пра кандыдатаў у дэпутаты.

Выбаршчыкі з 25 навакольных населеных пунктаў тут павінны выказаць свае меркаванні адносна права атрымаць дэпутацкі статус  сельскага, раённага і абласнога Саветаў. У сельскі па розных акругах прэтэндуюць настаўніца Наталля Самсановіч, старшыня сельвыканкама Віктар Дзеравянчык, намеснік дырэктара падсобнай гаспадаркі райаграсэрвісу Віталь Няміра і намеснік галоўнага бухгалтара камбікормавага завода Жанна Пятроўская. У раённы — таксама па розных акругах — галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч і ваенны камісар Сяргей Жабёнак. У абласны — дырэктар "Інвету" Сяргей Грамадка.

 За некалькі хвілін да 10.00 патрэбны кворум членаў камісіі — 7 з 11 — займае свае месцы. У якасці назіральніка прысутнічае дырэктар камбіната бытавога абслугоўвання Віктар Батура. Старшыня камісіі Жанна Маслякова віншуе сваіх памочнікаў з пачаткам самага важнага перыяду выбараў, выказвае ўпэўненасць у іх адказнай і зладжанай рабоце, бо кожны дакладна ведае свае абавязкі, большасць удзельнічаюць у важнай палітычнай кампаніі не першы раз.


 Апячатваецца пустая ўрна. Рыхтуецца пэўны запас бюлетэняў: кожны выбаршчык павінен атрымаць іх па тры, аднак дэпутатаў сем — для членаў камісіі важна не пераблытаць, да якой акругі адносіцца галасуючы. Толькі вяскоўцы з раніцы хто на рабоце, хто займаецца дамашнімі справамі, на ўчастак для галасавання пакуль не спяшаюцца.


 — Такая сітуацыя была і ў час мінулага галасавання, выбаршчыкі пачнуць наведвацца на ўчастак у другой палове дня. Увогуле людзі ў нас актыўныя, многія прагаласуюць датэрмінова, — адзначае Жанна Мікалаеўна. Яна пакідае за сталом "дзяжурную змену", гэта члены камісіі Раіса Іванова і Ларыса Нікіціна.


Чакаць удзельнікаў галасавання доўга не давялося. Першай вырашыла выканаць свой грамадзянскі абавязак жыхарка Пераброддзя, ветэран працы Галіна Паўлоўская. Яна шукае сваё прозвішча ў спісе, распісваецца ў ім, атрымлівае тры бюлетэні і скіроўваецца ў кабіну для тайнага галасавання. Хутка першыя бюлетэні аказваюцца ў урне.


Датэрміновае галасаванне на Перабродскім участку №16 пачалося 13 лютага неўзабаве пасля 10 гадзін. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта