Авторизация
 

Праз вайну ў Афганістане прайшлі 30 тысяч беларусаў...

  Нет горя чужого для славянских сердец,
У нас не такие истоки.
Об этом в Европе поведал отец, 
И ты подтвердил на Востоке.

Настала 29-я гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Зімовым днём 15 лютага 1989-га на родную зямлю вярнуліся апошнія баявыя падраздзяленні  і машыны "абмежаванага кантынгенту". 

Гэтая дата і сёння аб'ядноўвае, згуртоўвае ўсіх, каго апаліла афганская вайна. Савецкія воіны пакідалі крывацечную краіну з пачуццём выкананага абавязку — перад нашай арміяй не ставілася задача перамагчы ці заваяваць. Яна выконвала інтэрнацыянальную міратворчую місію па настойлівай просьбе кіраўніцтва краіны — паўднёвай суседкі, з якой было 2400 кіламетраў сумеснай мяжы. Нашы байцы вярталіся не пераможцамі і не пераможанымі, яны па сутнасці сталі ўдзельнікамі першай буйной антытэрарыстычнай вайны ў навейшай гісторыі.
Любая вайна — заўсёды трагедыя для ўцягнутых у яе народаў. Для далёкай ад баявых дзеянняў Беларусі яна таксама стала незагойнай ранай у сэрцах удзельнікаў афганскіх падзей, родных воінаў, што не вярнуліся дадому. Нізкі паклон бацькам і маці, усім блізкім, якія згубілі дарагіх для іх людзей.


Праз вайну ў Афганістане прайшлі 30 тысяч беларусаў, яны з гонарам і доблесцю выканалі свой абавязак, прадэманстравалі мужнасць і гераізм. 66 з іх жывуць на Міёршчыне і добрасумленна працуюць у народнай гаспадарцы, служаць у сілавых структурах.
723 беларусы не вярнуліся з афганскай вайны. У гэтым жалобным спісе нашы землякі Пётр Брынкевіч, Сяргей Закрэўскі, Уладзімір Мяцеліца, Сяргей Станкевіч, Сяргей Шляпаў.


Ганарымся хлопцамі, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак далёка ад Радзімы. Памяць пра іх застанецца ў нашых сэрцах.
Рады воінаў-інтэрнацыяналістаў радзеюць і ў мірны час. Мы назаўсёды развіталіся з Міхаілам Варонькам, Валерыем Пішчулёнкам, Генадзем Гагалінскім, Віктарам Касцюкевічам, Андрэем Мітрафанавым, Мікалаем Кузіным, Мікалаем Сямашкам, Паўлам Васільевым, Міхаілам Крыўко, Мікалаем Шведам, Аляксандрам Капусцёнкам, Ігарам Зарудніцкім, Юрыем Радзішэвічам. Не стала капітана другога рангу Вальдэмара Аляксеевіча Шука — заслужанага марскога афіцэра, які ўдзельнічаў у многіх лакальных узброеных канфліктах мінулага стагоддзя і далёкіх паходах.


Воіны-інтэрнацыяналісты працягваюць працаваць на карысць нашай Радзімы. Яны — моцная і канструкцыйная сіла, якая садзейнічае палітычнаму і сацыяльна-эканамічнаму развіццю роднай краіны, выхаванню ў моладзі патрыятызму і адданасці Айчыне.


15 лютага ў 10.00 на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў каля помніка "Чорныя цюльпаны" адбудзецца мітынг, прысвечаны 29-й гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", раённага выканаўчага камітэта і ваеннага камісарыята раёна наведаюць магілы нашых пяці землякоў, што не вярнуліся з той вайны, сустрэнуцца з іх роднымі, ускладуць вянкі і гірлянды.
Успомнім 15 лютага ўсіх, хто прайшоў тую вайну, і тых, хто з яе не вярнуўся.


Віншуем воінаў-інтэрнацыяналістаў з 29-й гадавінай вываду савецкіх войск з Афганістана. Прыміце самыя лепшыя і шчырыя пажаданні здароўя і шчасця вам і вашым родным і блізкім, дабрабыту і мірнага неба. Няхай мацнее ваша баявое братэрства, множацца вашы добрыя і высакародныя справы на карысць нашага народа.


Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Ваенны камісарыят раёна.
Раённы cавет ветэранаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта