Авторизация
 

У канцэртнай зале "Віцебск" традыцыйная падзея ўзнагароджання ўражвала

 2 лютага ў канцэртнай зале "Віцебск" назіраўся святочны аншлаг. На ўрачыстасць прыбылі дэлегацыі з усіх раёнаў і гарадоў вобласці. Сяброўскія поціскі рук, віншаванні і абдымкі, фотаздымкі на фоне апетытнай выставы апошніх дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый у сферы вытворчасці. 

Новы асартымент, сучасныя тэхналогіі, але добрыя традыцыі застаюцца нязменнымі, — заўважалі ветэраны працы, заслужаныя работнікі галін народнай гаспадаркі, хто ў свой час забяспечваў стабільнасць і дабрабыт рэгіёну. Па-сутнасці, у такі важны дзень яны — галоўныя героі свята. Падчас урачыстасці ўшанавалі іх пераемнікаў — уладальнікаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны"
па выніках 2017 года. 

 Разам з Прыдзвіннем радасць свята раздзялілі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, абласцей, буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый: "Гомсельмаш", "Мінскі трактарны завод", "Амкадор", "Еўрагандаль". А ўдзел шматлікіх гасцей з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі — гэта сведчанне дружбы, добрасуседства і плённага супрацоўніцтва, чым так даражыць Віцебшчына.


За значны ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння працаўнікам Віцебскай вобласці аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта. З нагоды юбілейнай даты са сродкаў яго рэзервовага фонду выдаткаваны 1 мільён рублёў на рэканструкцыю ў 2018 годзе корпуса №2 абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера. Распараджэнне, падзяку і кветкі губернатару Віцебскай вобласці Мікалаю Шарстнёву ўручыў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.


 Як адзначыў Уладзімір Паўлавіч, Віцебшчыне ёсць чым ганарыцца ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы. Але галоўны здабытак—працавітыя, таленавітыя і заўсёды гасцінныя людзі, якія шануюць родны край і памнажаюць яго багацце. Пажаданні, каб падзяка Прэзідэнта стала значным стымулам для новых перамог, скарэння большых вяршынь. Дарэчы, вобласць узнагароджана і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


У святочным дакладзе Мікалай Шарстнёў нагадаў пра этапы станаўлення вобласці, дынамічнае і паслядоўнае развіццё. Адзначана вялікая заслуга ў тым былых кіраўнікоў. Уладзіміру Кулакову, Уладзіміру Андрэйчанку, Аляксандру Косінцу ўручаны дыпломы і знакі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Агульны стаж траіх папярэднікаў Мікалая Мікалаевіча складае 31 год.


Як заўважыў губернатар, Прыдзвінне—край мужных воінаў, знакамітых асоб, сусветна вядомай культуры і дзіўнай па прыгажосці прыроды. Яшчэ гэта развіты прамыслова-аграрны комплекс Беларусі, дзе выпрацоўваецца трэць усёй электраэнергіі рэспублікі, забяспечваецца стопрацэнтны выпуск рэспубліканскага аб'ёму даламітавай мукі, вырабляецца больш за 90% льняных тканін, палімераў этылену, дывановых вырабаў, звыш 50% абутку. Віцебшчына падтрымлівае знешнегандлёвыя адносіны са 110 дзяржавамі свету. За межы Беларусі выгружаецца звыш паловы выпускаемай у вобласці прадукцыі. Вырабы з віцебскай маркай пастаўляюцца ў больш за 90 краін свету. За мінулы год экспарт вырас у паўтара раза.


 Ствараюцца буйныя холдынгі, якія вызначаюць сучасны шлях развіцця аграпрамысловага комплексу і яго эфектыўнасць. Летась пачалі дзейнасць каля 300 прадпрыемстваў і вытворчасцей. Па выніках апошніх пяці гадоў іх у рэгіёне створана амаль 1,5 тысячы. І як вынік, выручка вырасла прыкладна ў тры разы. Прыбытак ад рэалізацыі павялічыўся ў 2,5 раза.
Са слоў Мікалая Шарстнёва, для вобласці важны поспех кожнай арганізацыі, кожнага спецыяліста, менавіта з гэтых крупінак збіраецца мазаіка агульных дасягненняў.


Пазітыўныя перамены адбываюцца і ў рэальным сектары эканомікі, у сацыяльнай сферы. Штогод адкрываюцца новыя аб'екты аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту. Асаблівая ўвага надаецца раённым гарадам і пасёлкам, стварэнню спрыяльных умоў для жыцця ў іх. Аграгарадок Копысь стаў эталонам падобных пераўтварэнняў. У планах і надалей упарадкоўваць як мінімум два пасёлкі ў год дадаткова да тых раённых гарадоў, дзе запланаваны абласныя дажынкі. Сёлета кардынальна зменяць аблічча Езярышча і Балбасава Аршанскага раёна.
Агульная мэта — замацаваць станоўчыя тэндэнцыі рэгіёну, рабіць яго жыццё яшчэ больш дынамічным і шчаслівым. Адзіны шлях да гэтага — высокапрадукцыйная праца, адказныя і творчыя адносіны да справы. Менавіта такія заслугі адзначаюцца пачэсным званнем "Чалавек года Віцебшчыны".


Чарговы раз урачыстасць сабрала тых, хто дасягненнямі на рабочым месцы, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, асабістымі якасцямі заслугоўваюць павагу і вядомасць у грамадстве. На сцэну падымаліся працаўнікі прамысловасці, хлебнай нівы, педагагічныя і медыцынскія работнікі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, сілавых ведамстваў, спартсмены. Прыклад гэтых людзей паказвае, які вялікі патэнцыял у кожнай сферы і наколькі значныя рэзервы для яго развіцця.


Напрыклад, наш зямляк, машыніст аўта-грэйдэра Міёрскага ДРБУ-203 Уладзімір Глебка нормы выпрацоўкі за 2017 год выканаў на 112 працэнтаў, правёў рамонтнае прафіляванне 610 кіламетраў дарог.


Сярод спецыялістаў па аднаўленні свінога пагалоўя на Віцебшчыне няма роўных Алене Станкевіч з гаспадаркі "Шайцерава" Верхнядзвінскага раёна. Першае месца заняла на абласным конкурсе, другое — на рэспубліканскім, адсюль і пачэснае званне.
У аператара машыннага даення сельскагаспадарчага філіяла імя Ю. Смірнова Дубровенскага раёна Алы Палійчук надой на карову складае 7960 літраў малака.


Высокім званнем адзначана работа па адраджэнні культурнай спадчыны і папулярызацыі гісторыі Віцебска Аркадзя Падліпскага. Ён выдаў 56 кніг, звыш тысячы публікацый краязнаўчага характару, стварыў серыю кніг "Біяграфія Віцебскага дома".


У ліку лаўрэатаў выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Баравухскай СШ №15 Наваполацка, пераможца конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2017" Святлана Румянцава.


 Высока ацэнены пэўны ўклад у справу адраджэння, захавання, развіцця духоўнага і гісторыка-культурнай спадчыны архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія — кіраўніка Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.


Старшыня аблвыканкама ўзнагародзіў дыпломамі лаўрэатаў пачэснага звання "Чалавек года Віцебшчыны" 50 прадстаўнікоў усіх сфер жыццядзейнасці рэгіёну.


Затым у гонар галоўных герояў свята палілася музыка, загучалі знакамітыя шлягеры. Відовішчны, разнастайны канцэрт тэматычна і жанрава, маляўніча і поўна адлюстраваў усе віды сцэнічнага майстэрства і наяўна прадэманстраваў, наколькі самабытная прыдзвінская зямля. Музычныя нумары падрыхтаваў кожны раён, яны чаргаваліся са шчырымі віншаваннямі з нагоды юбілею вобласці. Ад Міёршчыны выступіла сям'я Філіпавых. Сяргея і яго дачушак Марыну і Насцю гледачы віталі па-асабліваму цёпла. Як заўсёды, яны прадэманстравалі выключнае вакальнае майстэрства. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта