Авторизация
 

Міёрскі металапракатны завод "абрастае" сценамі

 На дарозе да будучага Міёрскага металапракатнага завода назіраецца інтэнсіўны рух аўтатранспарта. На абочынах некалькі вялікагрузных фур з розных абласцей рэспублікі чакаюць чаргі, каб разгрузіцца.  Бліжэй да варот прыпыняюцца асабістыя іншамаркі, па нумарах якіх можна вывучаць геаграфію не толькі Беларусі.

За гэтым мурашнікам назіраў днём, збіраюся паглядзець на панараму будоўлі і ноччу. Чуў, што сем высокіх мачтаў асвятлення з магутнымі святлодыёднымі ліхтарамі толькі ўзмацняюць уражанне інтэнсіўнасці работ.  Будучае прадпрыемства набывае канкрэтныя абрысы: лес металаканструкцый і бетонных стаякоў паступова абгароджваецца сценамі.

Расцём у вышыню, — сцвярджае генеральны дырэктар Пётр Шымуковіч. — На будаўнічай пляцоўцы штодзень нешта мяняецца, працуюць тры вежавыя краны. На асноўным лістапракатным цэху зманціравана звыш 1200 тон металаканструкцый — не менш за трэць неабходнага. Заліваецца фундамент пад першы стан халоднага пракату, на які патрэбна ўкласці каля пяці тысяч тон бетону. У сярэдзіне лютага для гэтага агрэгата павінна паступіць з Германіі ёмістасць для эмульсіі.


— Памеры збудаванняў і абсталявання вялізныя, побач з імі не толькі чалавек, а нават вялікагрузныя аўтамашыны — нібы мурашкі, — працягвае Пётр Мікалаевіч і пацвярджае сказанае здымкамі на маніторы ноўтбука ці на экране смартфона. — Праз месяц пачнуцца пастаўкі частак такога ж масіўнага рэверснага стана, вырабленага нямецкімі машынабудаўнікамі.


У найбольшай ступені гатоўнасці гмах майстэрняў: закончаны дах, "абшыты лістамі" сцены. На адміністрацыйным корпусе, а гэта два будынкі, якія злучае галерэя, завершаны бетонныя работы. Вакол стаякоў, што падтрымліваюць перакрыцці паверхаў, ідзе кладка сцен.
Узгаданыя мачты асвятлення — не часовыя, яны будуць выконваць сваю ролю і на дзеючым заводзе. Цяпер да іх дабаўляюцца апоры пад ліхтары на пад'ездзе.


Працягваецца навучанне ў Германіі найбольш запатрабаваных спецыялістаў для работы на пракатным і іншым абсталяванні. Прадстаўнікі металапракатнага завода скіроўваюцца з інспекцыйнымі паездкамі на прадпрыемствы, дзе яно вырабляецца, у розныя краіны свету. Так, у Японіі кантралявалі гатоўнасць машыны для зваркі металічных лістоў. Сам Пётр Мікалаевіч толькі што вярнуўся з Германіі і дэманструе на экране смартфона дэталі чарговага стана, кожная з якіх важыць дзясяткі тон.


У заключэнне размовы цікаўлюся, як кіраўнік ацэньвае ход работ на будоўлі.
— Яны блізкія да прадугледжаных графікам, — адзначае Пётр Мікалаевіч.

Фота аўтара.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта