Авторизация
 

У кагорце шматлікіх узнагароджаных і кіраўнікі Міёршчыны

 2 лютага ў аблвыканкаме ўшанавалі заслужаных людзей Віцебшчыны, якія стваралі яе гісторыю, унеслі важкі ўклад у развіццё і росквіт краю. Сярод іх ветэраны, героі Сацыялістычнай працы, кавалеры ордэна Працоўнай Славы, былыя кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, а таксама пакаленне пераемнікаў, хто цяпер сваім стараннем, добрымі справамі і наватарскімі ідэямі вядзе рэгіён у нагу з часам. Мерапрыемства прысвячалася 80-годдзю ўтварэння вобласці.

Прыўзнятым настроем, доўгачаканай сустрэчай з былымі калегамі, настальгічнымі ўспамінамі, атмасферай гонару за родны край запомніўся гэты дзень былым старшыням Міёрскага райвыканкама Уладзіміру Скавародку і Віктару Тарасевічу. Яны ў кагорце шматлікіх узнагароджаных "За вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці і ў сувязі з 80-годдзем яе ўтварэння". Ганаровыя дыпломы аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў уручалі губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў і старшыня абласнога Савета Уладзімір Цярэнцьеў.


Заслужаных людзей Прыдзвіння вітаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка. З асаблівай павагай і ўдзячнасцю ён звярнуўся да працаўнікоў, якія на працягу шматлікіх гадоў памнажалі дабрабыт вобласці. Некалі яму, як старшыні Віцебскага аблвыканкама, з многімі даводзілася вырашаць важныя надзённыя задачы. Уладзімір Паўлавіч выказаў падзяку за сумесную дзейнасць у мінулым, за гарманічнае развіццё краю цяпер. Асобным рупліўцам уручаны ўзнагароды Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Сваіх герояў ушаноўвалі і афіцыйныя прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта