Авторизация
 

ПРЭЗІДЭНТ падпісаў Указ №172, накіраваны на далейшае ўдасканаленне ўмоў і механізму аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або пакупцы жылых памяшканняў, а таксама парадак прадастаўлення і выкарыстання службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.
ххх
6,8 ТРЛН. РУБЛЁЎ будзе накіравана ў 2011-2015 гг. на ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.З 1991 года па чатырох дзяржаўных праграмах Беларусь уклала ў гэтую справу 19,4 млрд. долараў.

ххх
БЕЛАРУСЫ пералічылі на дабрачынны рахунак у адрас пацярпелых у мінскім метрапалітэне больш 3,3 мільярда рублёў.
ххх
КІТАЙСКІЯ кампаніі гатовы ўдзельнічаць у мерапрыемствах новай дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, праект якой зараз распрацоўваецца.
ххх
У МІНСКУ ў 2011-2017 гадах на базе Нацыянальнага мастацкага музея будзе пабудаваны музейны квартал па аналогіі з Масквой, Амстэрдамам і Венай.
ххх
У БЕЛАРУСІ разглядаецца магчымасць правядзення размеркавання студэнтаў ВНУ за год да заканчэння імі вучобы.
ххх
ЭКСПАРТ паслуг беларускіх здраўніц у 2011 годзе дасягне 100 млн. долараў.
ххх
ФІНАНСАВАННЕ навукі ў Беларусі ў бягучай пяцігодцы вырасце ў 4 разы.
ххх
ПРЫБЫТАК ААТ “ААБ Беларусбанк” за першы квартал склаў 113,7 млрд. і на 11,5% перавышае аналагічны паказчык 2010 года.

ххх
БЕЛАРУСЬ у студзені-лютым 2011 года ў параўнанні з 2010-ым павялічыла аб’ём экспарту тавараў у краіны Мытнага саюза на 39,8% да 1,8 млрд. долараў.

ххх
МУС Беларусі і Расіі разглядаюць стварэнне новага транспартнага калідора бяспекі.
ххх
ЗДАБЫЧА натуральнага газу ў Беларусі за студзень-сакавік у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 узрасла на 5,5% да 59,4 млн. куб. м.
ххх
ААТ “БЕЛАЗ” плануе ў гэтым годзе значна павялічыць экспарт прадукцыі ў Кітай.
ххх
У БЕЛАРУСІ больш 12,4 тысячы сацыяльных работнікаў аказваюць дапамогу на даму непрацаздольным пажылым людзям і інвалідам.
ххх
СЯРЭДНІ заробак ніжэй 200 долараў быў у лютым у 61 арганізацыі краіны.
ххх
У РЭСПУБЛІЦЫ працягвае расці колькасць суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. На 1 красавіка на ўліку стаяла больш 89,1 тысячы.
ххх
У МАЗЫРЫ прайшоў VII Міжнародны фестываль юных талентаў “Зямля пад белымі крыламі”. Удзел у ім прынялі артысты з 12 краін.
ххх
У БРЭСЦЕ завяршаецца работа над помнікам 1000-годдзя горада, які ўстаноўлены ў гонар круглай даты, што будзе адзначацца ў 2019 годзе.
ххх
У ВОБЛАСЦІ сёлета плануецца прышчапіць супраць грыпу да 30% насельніцтва.
ххх
ЛУЖАСНЯНСКАЯ школа-інтэрнат-гімназія для адораных і таленавітых дзяцей вобласці будзе пераўтворана ў Віцебскае кадэцкае вучылішча.
Па паведамленнях БелТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта