Авторизация
 

5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

 Сацыяльны работнік Марына КАЗЛОЎСКАЯ гаворыць, што гэтая справа вучыць цярплівасці і падпітвае мудрасцю. Уявіце, што некалькі разоў на дзень трэба прыбраць у хаце, схадзіць у магазін, прынесці вады, прыгатаваць ежу. Прайсці пешшу ці праехаць на веласіпедзе некалькі кіламетраў у любое надвор'е. 

Пры гэтым быць уважлівым, спакойным, добразычлівым. Такія адметнасці ў прафесіі сацыяльнага работніка. МАРЫНУ КАЗЛОЎСКУЮ засталі на адным з працоўных месцаў. У доме пенсіянеркі Рэгіны Юльянаўны Вармахоўскай з Павяцця. Наведвае яе двойчы на тыдзень на працягу васьмі год. Прыносіць прадукты з магазіна, лекі з ФАПа, кнігі з бібліятэкі, аплочвае камунальныя на пошце, дапамагае з хатнімі справамі.


— Гэта мая залатая, — характарызуе свайго сацработніка Рэгіна Юльянаўна. — Такіх яшчэ пашукаць.


СА СЛОВАМІ пенсіянеркі пагодзяцца іншыя падапечныя Марыны Казлоўскай. Цяпер іх адзінаццаць. Пражываюць у Павяцці, Лупаўшчыне, Папках, Александрыне, Рачнёве. Адлегласць паміж вёскамі ад аднаго да пяці кіламетраў. Штодня сацыяльны работнік абслугоўвае чатырох-пяць пенсіянераў. Павяцкія ваколіцы ведае добра, бо сама адсюль родам.


У СЛУЖБЕ сацыяльнай абароны Марына Людвігаўна з 2000 года. Гаворыць, што трапіла сюды выпадкова. Патрэбна была работа пасля водпуску па доглядзе за дзіцяці. Між тым у сацработніках выпадковыя людзі надоўга не затрымліваюцца. Ладзіць з прадстаўнікамі сталага пакалення Марыне дапамагае спакойны, лагодны характар, уважлівасць і добразычлівасць.


— Мне ўсе падапечныя як родныя. Некаторых на зіму забіраюць да сябе дзеці, сумую па іх, — гаворыць сацыяльны работнік. — Падчас пастаянных зносін вывучаю кожнага. Ведаю, хто які хлеб любіць, каму якую кнігу ў бібліятэцы ўзяць.


ДЛЯ сваіх падапечных Марына Людвігаўна не проста памочніца ў бытавых клопатах. Яна крыніца інфармацыі, сувязь са знешнім светам, малодшая сяброўка, яшчэ адна дачка. У кожным доме сацработнік праводзіць мінімум дзве гадзіны. Пакуль выконвае службовыя абавязкі, у яе цікавяцца навінамі, дзеляцца ўражаннямі ад прачытаных кніг і кулінарнымі рэцэптамі, успамінаюць мінулае, даюць слушныя парады.
ПАСЛЯ працоўнага дня Марыну Людвігаўну чакаюць справы дома ў Рачнёве. Ва ўласнай гаспадарцы дзве каровы і куры. Летам дадаюцца клопаты на агародах і сенажаці. Спраўляюцца разам з мужам Іванам Францавічам, работнікам дарожнай службы. Клапоцяцца пра бацькоў Івана, з якімі разам жывуць. Наведваюць тату і маму Марыны ў Мілашове.


Кожныя выхадныя чакаюць дадому дзяцей. Саша скончыў Полацкі дзяржуніверсітэт і працуе ў наваполацкіх электрасетках. Галя — студэнтка-трэццякурсніца інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ. Сын і дачка дапамагаюць у хатніх і гаспадарчых справах.


ВОЛЬНЫХ хвілін у сацыяльнага работніка і вясковай жанчыны няшмат. Прысвячае іх кветкам, вязанню і шыццю, кнігам і газетам, кулінарыі. З любімых заняткаў чэрпае пазітыў, запас якога асабліва неабходны ў прафесіі.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта