Авторизация
 

У дружным карагодзе сустракалі Новы год вучні Узмёнскай школы

 У вясёлым дружным карагодзе сустракалі Новы год вучні-пачаткоўцы і пяцікласнікі Узмёнскай школы. Неба запаланілі шэрыя хмары, сыпаўся дакучлівы дождж. У фае школы гарэла агеньчыкамі елка, са столі звісалі бліскучы дожджык і вялікія папяровыя сняжынкі. Мімаволі падумалася, што свята мы ствараем самі, незалежна ад прагнозаў надвор'я. Асабліва, калі гэта свята для дзяцей.

ДА РАНІШНІКУ заўзята рыхтаваліся дзеці і іх настаўнікі. Сцэнарый уключаў навагоднія карагодныя песні, рухомыя гульні, загадкі і шмат іншых забаў. Хто толькі не завітаў на свята. Чалавек-Павук, Зайчык, Рыцар, Прынцэса, Бэтмэт, Сунічка, Сняжынка. На дзетак у цікавых яркіх касцюмах любаваліся з залы іх бацькі.

 ПАВІНШАВАЦЬ узмёнскіх школьнікаў з Новым годам завіталі паважаныя госці — старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава і генеральны дырэктар ААТ "Інвет", дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Грамадка. Падзякавалі дзецям і настаўнікам за падораную навагоднюю радасць, пажадалі здароўя і поспехаў у наступным годзе. У падарунак школе Сяргей Мікалаевіч прывёз прадукцыю прадпрыемства. Для гасцей таксама падрыхтавалі сюрпрызы на памяць.

 ЛЯ ЕЛКІ дзеці, госці свята, педагогі і іх бацькі вадзілі карагоды, рабілі навагоднюю зарадку, спявалі. Шмат забаў падрыхтавалі галоўныя героі навагодніх святаў Дзед Мароз і Снягурачка. З гэтымі ролямі справіліся настаўнік Васіль Арцімовіч і пяцікласніца Альбіна Замковіч. Нягледзячы на надвор'е, характэрнае для сумнай позняй восені, навагодні ранішнік атрымаўся вясёлым і зімовым. З усмешкамі, жартамі, гульнямі і, канечне, салодкімі падарункамі.

 

Фотаматэрыял  Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта