Авторизация
 

Міёрскія энергетыкі свята адзначаюць у самыя кароткія светлавыя дні

 22 снежня, у адзін з самых кароткіх светлавых дзён у годзе, прафесійнае свята адзначаюць беларускія энергетыкі. У іх ліку калектыў Міёрскага раёна электрасетак. Кожны з 80 чалавек у гэтым дружным ланцужку — электрык ён, інжынер ці іншы спецыяліст, аднолькава важны. Разам яны нясуць святло ў нашы населеныя пункты і дамы, у рабочыя кабінеты і на вытворчасць. Ад зладжанай, стабільнай работы РЭСа напрамую залежыць якасць жыцця ў раёне. Сістэма электразабеспячэння раёна ёмістая. Толькі працягласць паветраных ліній напругай 10 тысяч вольт складае 870 кіламетраў, 380 вольт — 740 кіламетраў. Дзейнічаюць 684 трансфарматарныя падстанцыі. 

— Мінулы год выдаўся для нас няпростым, але паспяховым, — гаворыць начальнік Міёрскага раёна электрычных сетак філіяла "Глыбоцкія электрычныя сеткі" РУП "Віцебскэнерга" Уладзімір ПЯТКЕВІЧ. — Шмат зроблена ў рамках рамонтнай і інвестыцыйнай праграмы, больш чым раней надавалі ўвагі ўкараненню новых тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных. Сёлета завяршылі будаўніцтва дзвюх ліній электраперадач напругай 110 тысяч вольт для электразабеспячэння металапракатнага завода. Рэканструявана адкрытае размеркавальнае ўстройства 110 кілавольт на падстанцыі «Міёры». Каб забяспечыць бесперабойную вытворчасць на новым заводзе, пры замене асноўнага абсталявання ўстаноўлены пажарабяспечныя выключальнікі, тэрмін эксплуатацыі якіх 40 гадоў. У ячэйках высокавольтавых ліній магутнасцю 110 кВ зманціраваны новыя ёмкасныя трансфарматары напругі. Усе абароны ВЛ-110 кВ размежаваны на два незалежныя комплексы, што значна павышае надзейнасць работы падстанцыі. Новыя тэхналогіі дазволяць спрасціць пошук няспраўнасцей. Для гэтага зманціраваны лічбавы рэгістратар.

 Пад кіраўніцтвам майстра электрасетак Уладзіміра Маляўкі сёлета рэалізаваны дарагі праект па аўтаматызаваным зняцці паказанняў уліку электрычнай энергіі на аб'ектах энергасістэмы. За гэту нялёгкую, добрасумленную работу яму асаблівыя словы прыязнасці і падзякі.
Высокіх паказчыкаў дасягнуў калектыў у рамонтнай кампаніі размеркавальных сетак: капітальна адрамантаваны 80 кіламетраў ліній 10 кілавольт і 112 км ліній 0,4 кВ, 114 падстанцый. Заменены 241 апора і провад на дванаццаці кіламетрах паветраных ліній электраперадач.
Разам з вырашэннем рабочых пытанняў наша арганізацыя бесперабойна забяспечвала электраэнергіяй усіх спажывальнікаў раёна, прадпрыемствы, сельгасарганізацыі і бытавых абанентаў.


Ці ёсць праблемы? Як яны вырашаюцца?
— Энергетыка не можа развівацца без высокіх тэхналогій, інавацый. Наша абсталяванне зношана, многае маральна ўстарэла, таму наперадзе вялікі аб'ём работы па павышэнні надзейнасці і стабільнасці энергасістэмы. Але гэта нашы цяжкасці, пра якія ведаць людзям, бадай, не цікава. Для іх важна, каб заўсёды ў дамах гарэла святло. Нашы кіраўнікі падраздзяленняў, спецыялісты, лінейны персанал здольны забяспечваць гэта ў любых умовах.


 Бывае і надвор'е ўмешваецца, дадае вам клопатаў…
— Не без гэтага. Прыродная стыхія палютуе, і ў нас работы "непачаты край". Часта марознае і пераменлівае снежаньскае надвор'е прыносіць нам зусім не святочныя сюрпрызы. Мы заўсёды гатовы дзейнічаць па абстаноўцы і рабіць залежнае ад нас, каб усе камфортна пачувалі сябе дома, каб працавалі без прастояў нашы прадпрыемствы.


Ад чыйго прафесійнага ўмення, старання залежыць рэпутацыя арганізацыі?
— На прадпрыемстве, як і ва ўсёй энергасістэме, вельмі строгая выканаўчая дысцыпліна. Таму ў энергетыцы няма выпадковых людзей. Усе адказныя, надзейныя, граматныя. І кожны заслугоўвае падзякі за добрасумленнае стаўленне да прафесійных абавязкаў. Тым не менш, хочацца адзначыць асаблівую адказнасць на сваіх участках работы майстроў Юрыя Максяева і Анатоля Ільічова, вадзіцеляў-электраманцёраў Сяргея Кубліцкага і Мікалая Бялюгі, электраманцёраў Уладзіміра Свідэрскага, Івана Маляўкі, Валерыя Кажана. Якасна выконваюць абавязкі работнікі дыспетчарскай службы.


 Што пажадаеце калегам у прафесійнае свята?
— Энергетыкаў заўсёды адрознівала шчырая адданасць справе, адказнасць, працавітасць, мужнасць і вытрымка ў экстрэмальных сітуацыях. Пакуль ёсць людзі, якія лічаць гэту прафесію сваім лёсам, ёсць на каго разлічваць. Асобная прыязнасць і нізкі паклон ветэранам, хто ў няпросты час ствараў і развіваў энергетычную галіну. Менавіта дзякуючы іх вопыту, заслугам можна гаварыць пра нашы поспехі цяпер. 

Ад усёй душы жадаю энергетыкам безаварыйнай работы, поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, здароўя і дабрабыту. Хай радасць, дастатак, святло і цяпло заўсёды будуць у вашых дамах, няхай мацнеюць дынастыі энергетыкаў!

Снег ли по грудь заметает березы,
Солнце ли властно берёт высоту,
В дождь и метели, в жару и морозы,
Мы, как солдаты, всегда на посту!

Фота Казіміра Блажэвіча.

Размаўляла Наталія СТАНКЕВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта