Авторизация
 

Адкрылі бетонны моста праз раку Волта ў вёсцы Пуцінава

 У мінулую пятніцу адбылося ўрачыстае адкрыццё бетоннага моста праз раку Волта ў вёсцы Пуцінава. Паўгода спатрэбілася будаўнікам, каб не проста  адрамантаваць, а ўзвесці наноў складаную надводную канструкцыю, кошт якой звыш васьмі мільёнаў рублёў. Сімвалічную пунсовую стужку на новым аб'екце перарэзалі генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў, старшыня Міёрскага райвыканкама Ігар Кузняцоў і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Грамадка. 

Новы мост неабходны мясцоваму насельніцтву, сельгаспрадпрыемству "Мерыца", грамадскаму транспарту, экстраным службам. Яго папярэднік знаходзіўся ў небяспечным аварыйным стане.  Пераехаць на супрацьлеглы бок, тым больш на буйнагабарытнай тэхніцы з грузам, было праблемай. У надзейнасці цяперашняй канструкцыі сумненняў не ўзнікае. Яна даўжэй, вышэй на чатыры метры. З улікам складанага рэльефу і блізкасці Заходняй Дзвіны больш магутная, вытрымае нават паводку, якая можа здарыцца аднойчы ў 150 гадоў. Заслуга ў тым мостабудаўнікоў Лепельскага ДРБУ-202. Удалечыні ад дому і сваіх сем'яў, у падоўжаныя змены, без святаў і выхадных стараліся яны хутчэй наблізіць тэрмін здачы аб'екта. Далучаліся на дапамогу і дарожнікі міёрскага філіяла.


На ўрачыстай цырымоніі генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў за садзеянне і арганізацыю неабходных мерапрыемстваў дзякаваў кіраўніцтву раёна, за якасную і аператыўную работу — камандзе лепельскіх прафесіяналаў. А жыхары міёрскага краю прымалі віншаванні са з'яўленнем новага, неабходнага для дынамічнага развіцця рэгіёну аб'екта, які праслужыць доўгія гады.
Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў пацвердзіў: мост, сапраўды, значны для нашага краю, і ў першую чаргу для жыхароў наваколля. Намаганні генеральнага дырэктара "Віцебскаблдарбуда" Уладзіміра Мацвеева і выконваючага абавязкі начальніка філіяла Лепельскага ДРБУ-202 Ірыны Каваленка адзначаны Падзякай Міёрскага райвыканкама.


 На адкрыццё новага моста завіталі жыхары вёсак Даўгінава, Латышы, Пуцінава, Лявонпаль. Разам з прадстаўнічымі гасцямі прайшліся па ім і парадаваліся надзейнасці. Летам у тутэйшыя ваколіцы прыязджаюць дачнікі, вяртаюцца з гарадоў на адпачынак спадчыннікі. З большай ахвотай стануць набывацца зямельныя надзелы, дзе маляўнічыя мясціны і Заходняя Дзвіна — рукой падаць. Дзякуючы добрым пад'язным шляхам невялікія населеныя пункты жывуць — упэўнены мясцовыя жыхары. 

Кампетэнтна: 

Генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблдарбуд" Уладзімір Мацвееў:
—Мост у Пуцінаве адзін з рэканструяваных у рамках праграмы развіцця дарожнай сеткі Віцебскай вобласці на 2017 год. Акрамя гэтага, лепельскія мостабудаўнікі здалі аналагічны аб'ект у Браславе. Нядаўна прыступілі да работы ў Расонах.
Павышанай увагі патрабуюць дарогі мясцовага значэння. Па даручэнні Савета Міністраў, на 2017-2020 гады сфарміраваны план па іх глабальнай рэканструкцыі. На гэтыя мэты прадугледжваецца далучэнне крэдытных рэсурсаў і сродкі дзяржпошліны за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.


У бягучым годзе на Міёршчыне адрамантавана амаль тры кіламетры дарог. У наступным—плануецца 15. Адпаведна Дзяржаўнай праграмы ў першачарговым парадку палепшацца пад'езд да райцэнтра, паўднёвы абход Міёр, дарогі Апанасёнкі-Лужкі-Гваздова, Друя-Міёры, Тычкі-Пераброддзе. У ведамстве "Віцебскаблдарбуду", у асноўным, пад'язныя шляхі. Аднак за тры гады плануецца ахапіць і іншыя накірункі. Нават маленькія прасёлкавыя дарогі маюць права на жыццё, не кажучы пра цэнтральныя ў гарадах. Яны на балансе ЖКГ. Палепшыць іх стан мясцовыя дарожнікі ўправе, калі выйграюць тэндары па адборы падрадчыка.


Апошнія дзесяць гадоў асноўнымі крыніцамі фінансавання былі толькі ўласныя сродкі. Цяпер менавіта ўдзел у конкурсах дае асноўны прыбытак і рэнтабельнасць філіялу, па гэтых паказчыках рост амаль у 130 працэнтаў. Сёлета пачалося тэхнічнае пераўзбраенне. Атрымалі новы пагрузчык "Амкадор", чакаюць "МАЗ". Дзякуючы ўдзелу ў будаўніцтве завода па выпуску белай бляхі, райбальніцы, паляпшэнню ўласнай інфраструктуры, выкананне якасных паказчыкаў у Міёрскім ДРБУ-203 лепш, чым у сярэднім па галаўным прадпрыемстве. Далейшая актыўнасць, умацаванне матэрыяльнай і тэхнічнай базы паспрыяюць развіццю будаўнічага філіяла і раёна ў цэлым.

Фота Казіміра Блажэвіча.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта